Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ПАЧЫНАЕЦЦА ВАЖНЫ ЭТАП ЗМАГАНЬНЯ

(Ліст да сяброў КХП– БНФ)

Паважаныя сябры Фронту. Зразумела, што ў гэтых абставінах мы маглі толькі падштурхнуць непрыяцеляў панішчыць самых сябе. (Я ведаю, што мае тэксты чытаюць ня толькі сябры і прыхільнікі.) Пакуль што пайшло ня кепска. Газпрамаўская афёра забуксавала. Банкіра не зарэгістравалі. Цапкалу адкінулі раней.
Клеркі

“Мы перамаглі!” — лямантуюць са штабу банкіра, — “Лукашэнка баіцца нашага прэтэндэнта!”, “Лукашэнка слабак!” — падхопліваюць так званыя “экспэрты” і г. д. Усе гэтыя інфантыльныя воклічы паказваюць, што за ўзровень выскачыў у сур’ёзную палітыку.

Лукашэнка не “слабак”. Гэтая клеркавая публіка ня ведае, зь кім мае справу, не разумее, куды яна трапіла. Праціўніка трэба ўмець рэальна ацэньваць. А то як бы гэты “слабак” не закатаў іх, зьдзіўленых, пад асфальт. Банкір сядзе мінімум на шэсьць гадоў разам з кампаніяй, а ягоныя клеркі пабягуць, як і раней, лізаць узурпатара.

Цікава, аднак, што галоўная задача кампаніі банкіра — загнаць людзей на выбары (дзе банкір, па прастаце сваёй, думаў перамагчы) — зноў працягваецца і вельмі лапідарна. Штаб банкіра заклікаў усіх людзей прыйсьці 9-га жніўня на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць “за каго заўгодна”. Як расейцы кажуць, “отэтада”. Нават не камэнтуем.

Цапкала таксама заявіў, што працягвае выбарчую кампанію. Парадокс, але па галоўным пытаньні выбараў — яўкі на галасаваньне — усе яны дзейнічаюць заадно з Лукашэнкам і Ярмошынай.

Выклікае падазрэньне таксама абсалютна не рэальная і бздурная прапанова банкіра правесьці рэфэрэндум па Канстытуцыі 1994 года, на які ён (і ўсе “яны”) ня ў стане ўплываць. Але іхняя ініцыятыва цалкам у рэчышчы заяваў Лукашэнкі і Ярмошынай аб неабходнасьці правесьці рэфэрэндум па ўдакладненьні лукашысцкай “канстытуцыі” 1996 года. Гэтую тэму, аднак, мы пакуль што тут не разглядаем.
Ціханоўская

Сітуацыя, якая ўтварылася пасьля рэгістрацыі кандыдатаў, аб’ектыўна спрыяе непрыходу выбаршчыкаў на галасаваньне. Магчымасьць заваліць фальшывыя выбары і выйсьці на новыя выбары павялічылася.

Сьвятлана Ціханоўская — адзіная станоўчая асоба ва ўсёй групе кандыдатаў. Менавіта яна магла б працягнуць справу Сяргея Ціханоўскага і канцэпцыю “Стоп, таракан!”. Гэта значыць тлумачыць і заклікаць людзей ня йсьці галасаваць на фальшывыя выбары, дзе 76 адсоткаў намаляваных галасоў гарантавана для Лукашэнкі. Для антынароднага рэжыму патрэбныя толькі статысты (галасавальшчыкі), каб можна было казаць, што былі выбары.

Другі варыянт для Сьвятланы Ціханоўскай — гэта пры пэўных вымушаных абставінах зьняцца з выбараў. Ён таксама спрыяльны для байкоту галасаваньня.

Нарэшце, ёсьць і трэці моцны варыянт, які можа ўзьнікнуць з абставінаў. Але пра яго мы тут ня кажам з прычыны заўчаснасьці.

Мушу адзначыць, што Сьвятлане Ціханоўскай патрэбна будзе добрая грамадзкая падтрымка і ўвага. Ня раіў бы ёй падпускаць да сябе невядомых у палітыцы людзей і адначасна заклікаў бы нічога і нікога не баяцца.
Плошча

Падрыхтоўка байкоту галасаваньня і кантроль (назіраньне) за прыходам на галасаваньне цяпер ёсьць асноўная задача нашай партыі.

Асобным пытаньнем стаіць “плошча”. Шмат хто рыхтуецца і на “плошчу” спадзяецца. Але тут трэба ведаць, што посьпех плошчы можна забясьпечыць толькі тады, калі яе рыхтуе і калі ёй кіруе дастаткова добрая і давераная арганізацыя, калі ёсьць лідар руху, калі вядомая мэта і задача пратэсту, калі ёсьць сродкі для здабыцьця перамогі (дружына, ахова, дапамаговыя структуры, кіраўніцтва, забесьпячэньне, сувязь і г. д.). Гэта сур’ёзна.

Калі такога няма, акрамя натоўпу, то плошчу рабіць нельга. Будзе разгром людзей і ўсяго грамадзтва (тое, што справакавалі правакатары ў 2010-м).

Зыходзячы з вопыту Народнага Фронту, змагарную і дзейную плошчу супраць рэжыму ў Менску нельга арганізаваць без удзелу рабочых заводаў і простых працоўных людзей. Гэта абавязкова трэба мець на ўвазе і глядзець па абставінах. Але разгрому народа нельга дапусьціць.

Рэальна Лукашэнка захавае сваю пасаду, але ў якім статусе ён апынецца, — будзе залежыць ад барацьбы і змаганьня людзей. Рыхтуймася да такога змаганьня. Яно наблізіць перамогу.

15 ліпень 2020 г. Зянон ПАЗЬНЯК
http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/pacynaeccavaznyetapzmaganna

15/7/2020 › Навіны, Старонкі гісторыі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2020
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024