Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: “Я ПАЙДУ ДА КАНЦА” На жаль, адбылося тое, што магло адбыцца. Рэжым і кантора ўзялі Ціханоўскую ў абарот. Не хапіла ні волі, ні вопыту, ні разуменьня. (Палітыка — гэта альбо прафэсія альбо талент.) Ёй прапанавалі аб’яднаць выбарчую прапаганду і дзеяньні са штабамі В. Бабарыкі і В Цапкалы і яна пагадзілася. 17 ліпеня адбылася прэсавая канфэрэнцыя жонкі Цапкалы Веранікі Цапкалы, каардынатара штабу Бабарыкі Марыі Калесьнікавай і Сьвятланы Ціханоўскай. Жанчыны паўтаралі, што галоўная задача злучэньня прыцягнуць народ на галасаваньне, каб усе прыйшлі галасаваць 9-га жніўня. “Мы будем делать всё для того, чтобы сделать эті выборы легітімнымі”, — сказала Вераніка Цапкала. (Дакладна кажу, такіх мядзьвежых памочнікаў Лукашэнкі на выбарах я яшчэ ня бачыў.) “А як вы будзеце канкрэтна легітымізаваць выбары?” — пытаецца журналіст. Дамы ня ведалі што адказаць. Тады знайшлася Сьвятлана і сказала: “Мы будзем заклікаць членаў камісій не фальсіфікаваць выбары”. Шчыра кажучы, мне аж шкода мілых дам (хоць адна зь іх носіць выразныя прыкметы службісткі), што ўляпаліся ў гэтае вадэвільнае шоў і ў нядобрую справу. Лёгкасьць зь якой зацуглялі Ціханоўскую на падтрымку фальшывага галасаваньня рэжыму, вядома ж бянтэжыць. Але ня буду сьпяшацца з ацэнкамі, бо памылкі тут (дзеля “элегантнай перамогі” Лукашэнкі) былі непазьбежнымі. На Сяргея Ціханоўскага я зьвярнуў увагу, калі даведаўся аб яго рэальным разуменьні выбарчай сістэмы ў падрэжымнай Беларусі і аб цьвёрдай пазіцыі за байкот фальшывага галасаваньня. Гэта ўзровень палітыка. Для ілюстрацыі працытую тут яго словы: “На выборы, в которых будет участвовать Лукашенко, и которые будет считать Ермошина, я однозначно людей звать не буду. Потому что как в таких выборах можно выиграть? Мы — за честные выборы и мирный протест. А те потенциальные кандидаты, которые зовут на выборы и говорят, что там можно честно выиграть и сфальсифицируют лишь маленький процент — они либо лжецы, либо подлецы.” Жонка Сяргея Ціханоўскага з-за каханьня да мужа (як яна кажа) пайшла ў небясьпечную дарогу палітыкі, каб дапамагчы ягонай справе. І вось іронія лёсу, як хутка (магчыма, нават незаўважна) расправіліся зь яе “дапамогай” мілыя дамы з штучнымі ўсьмешкамі і лялькаводы за іхнымі постацямі. Вядома ж мы імкнуліся спаткацца са Сьвятланай (яшчэ тыдзень таму), каб праясьніць складанасьці. Але аказалася, што вакол яе ўжо вырас бар’ер. Увогуле, калі жыць па прыстойнасьці і па сумленьню, і ня быць марыянэткай у іншых руках, то цяпер, дзеля ўратаваньня гонару (свайго і мужа) яшчэ магчыма зрабіць толькі адно: адвезьці дзяцей за мяжу (ці схаваць у Беларусі), заклікаць выбаршчыкаў ня ўдзельнічаць у фальшывым галасаваньні і зьняцца з выбараў. Па-праўдзе кажучы, я ня веру ў моцныя паводзіны чалавека, які зрабіў такія слабавольныя і недаравальныя памылкі. Яна, як паведаміла, відаць “пойдзе да канца”. І канец гэты, на жаль, будзе сумным. Лепш да яго ня йсьці. 17 ліпень 2020 г. Зянон Пазьняк http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/apajdudakanca 18/7/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |