Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПЗЬНЯК: НЯ ЙДЗІЦЕ ГАЛАСАВАЦЬ НА ФАЛЬШЫВЫЯ ВЫБАРЫ!

Гэты мой зварот да ўсіх людзей, што падтрымалі рух “Стоп, таракан!” і стаялі ў чэргах падпісацца за Ціханоўскую.

Выбараў у Беларусі няма. Як лічацца галасы — ніхто ня ведае. Пратаколы галасаваньня падпісваюцца ў адміністрацыі. Там “малююць” галасы, якія патрэбныя Лукашэнку. Таму хадзіць на такія выбары і галасаваць — гэта значыць сябе не паважаць.

На фальшывых выбарах ад людзей нічога не залежыць. Рэжым выкарыстоўвае іх, каб потым падаць свае сфальшаваныя вынікі, быццам людзі так галасавалі. Але калі людзі ня прыйдуць галасаваць, а Ярмошына напіша Лукашэнку 76 адсоткаў, то фальсіфікацыя будзе ўсім бачная. Шыла ў мяшку не схаваеш, і такія выбары праваляцца. Згодна закона мусяць быць новыя выбары без Лукашэнкі.

Якраз за такія пазыцыі Сяргея Ціханоўскага подлым чынам незаконна арыштавалі і трымаюць у карцары.

На жаль, нечакана для многіх Сьвятлана Ціханоўская, пасьля рэгістрацыі яе кандыдатам на прэзыдэнта, падтрымала не Сяргея Ціханоўскага, не пазыцыю народнага байкоту, а выступіла, фактычна, з падтрымкай выбарчай палітыкі Ярмошынай-Лукашэнкі і заклікае людзей ісьці на галасаваньне з мэтай, як было заяўлена, “легітымізаваць” (гэта значыць зрабіць паўнамоцнымі) фальшывыя выбары Лукашэнкі. А паўторам пастаянна гучыць фраза, што яна йдзе на выбары дзеля каханьня да мужа, які сядзіць у карцары.

Ужо першыя агітацыйныя пікеты Ціханоўскай паказалі, што Масква, карыстаючы сваіх крэатур у нашым грамадзтве, у чарговы раз хоча ўехаць ў беларускую ўладу на плячах даверлівых беларусаў і кандыдатаў, што трапілі ў сеткі рэжыму. Аднак, на гэты раз, спадзяюся, нічога ў іх не атрымаецца.

Атмасфэра салідарнай эйфарыі, зьява добрая, ўздымае дух, але спараджае ўяўленьне, што з рэжымам можна пакончыць галасаваньнем на фальшывых выбарах. Таму з боку арганізатараў выбарчага мітынгу і ад Сьвятланы Ціханоўскай рэфрэнам гучэлі заклікі прыйсьці галасаваць 9-га жніўня. Людзям паведамілі прывабны план, што Сьвятлана йдзе не на прэзыдэнта, а супраць Лукашэнкі, бо адразу як толькі яна на гэтых выбарах будзе выбрана прэзыдэнтам, Сьвятлана прызначыць новыя свабодныя выбары, дзе будуць удзельнічаць і Цапкала, і Бабарыка, і ўсе хто захоча. Такі прыгожы план. Але, нажаль, палітычна не рэальны. Заклікі ўсім ісьці галасаваць канчаюцца, як заўсёды, «элегантнай перамогай» Лукашэнкі. І што дрэннае – такія заклікі на фінішы прадугледжваюць стыхійны кафлікт, у якім рэжым будзе мець перавагу. Вось калі б удалося рэалізаваць непрыход людзей на галасаваньне, тады выбары 9-га жніўня былі б праваленыя, магчымасьць новых выбараў стала б законнай, рэальнай, і змаганьне за іх рэалізацыю мела б шансы.

У палітыцы лукашысцкага рэжыму ўзьнікаюць пачварныя зьявы, але тут мы кажам толькі па сутнасьці, у рэчышчы руху за негаласаваньне на фальшывых выбарах і за байкот палітыкі электаральнага ашуканства.

Ня йдзіце галасаваць!

Ня ўдзельнічайце ў фальшывым галасаваньні!

Не дапамагайце рэжыму ашукваць людзей!

19 ліпень 2020 г.

Зянон Пазьняк

20/7/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2020
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024