Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: ПЛАН ГРУПОЎКІ ГАЗПРАМА Масква (якая, у адрозьненьне ад 2010 года, цяпер дзейнічае схавана на выбарах у Беларусі) правяла эфэктную маніпуляцыю, і становішча кардынальна перамянілася. Сьвятлану Ціханоўскую і яе групу аб’ядналі з групамі банкіра Бабарыкі і гэбіста Валеры Цапкалы і рэальна засьведчылі агульную пазыцыю групоўкі Газпрама. На першым этапе галоўнае ў тым, што Ціханоўская адмовілася ад байкоту фальшывых выбараў і стала заклікаць людзей на масавае галасаваньне. 20-га ліпеня Сьвятлана Ціханоўская ў запланаваным выступе па радыё агучыла праграмныя палажэньні групоўкі Газпрама і свае пажаданьні. Чытаньне і аналіз праграмнага выступу паказвае, што калі б, напрыклад, яна перамагла на гэтых фальшывых выбарах, то дзеяньні яе былі б наступныя: 1. На пачатку (мінімум на паўгода) застанецца дзейнічаць канстытуцыя дыктатуры 1996 года (а значыцца прызнаюцца вынікі лістападаўскага дзяржаўнага перавароту 1996 года). 2. Застаецца ўся адміністрацыя і чыноўнікі лукашысцкай сістэмы (вертыкаль). 3. У гэтай сітуацыі Ціханоўская будзе валодаць усімі паўнамоцтвамі заканадаўства лукашысцкай дыктатуры. Без групы падтрымкі такое валоданьне ўладай ажыцьцявіць няпроста. Каманда ў яе чужая (дакладней газпрамаўска-маскоўская). 4. На працягу шасьці месяцаў, валодаючы неабмежаванымі паўнамоцтвамі, Ціханоўская і група вакол яе (якая будзе ўсё вызначаць) рыхтуюць новыя выбары прэзідэнта згодна з Канстытуцыяй дыктатуры 1996 года (!) і адначасна разам з выбарамі праводзяць рэфэрэндум па вяртаньні і прэпарацыі Канстытуцыі 1994 года (якую незаконна ліквідаваў Лукашэнка). Я ня ўпэўнены, ці разумее Ціханоўская, што яна агучыла, але гэта ёсьць сфастрыгаваны белымі ніткамі чарговы маскоўскі план легальнага захопу ўлады ў Беларусі нібыта дэмакратычным чынам (з магчымасьцямі для банкіра Бабарыкі, гэбіста Цапкалы і іншых, якія ўзьнікнуць). Аб канстытуцыі і ўладзе Найперш паўтару элемэнтарнае. Пасьля зьмены ўлады (калі зыходзіць з логікі палітычнай справядлівасьці і нацыянальных інтарэсаў) мусяць быць ліквідаваныя вынікі лістападаўскага антыпраўнага дзяржаўнага перавароту 1996 года. Канстытуцыя 1994 года вяртаецца аўтаматычна рашэньнем Канстытуцыйнага, ці Вярхоўнага суда, Ураду, Прэзыдэнта ці парляманту (калі б ён быў). Рэфэрэндум тут не патрэбны і не законны. Па плану групоўкі Газпрама, нікаму непатрэбны рэфэрэндум яны яшчэ хацелі б сумясьціць (як гэта рабіў Лукашэнка) разам з выбарамі прэзыдэнта (паўтараю, па лукашысцкай канстытуцыі), каб дадаткова ўплываць на вынікі рэфэрэндума. Так робяць пры дыктатарскіх рэжымах. Гэта маніпулятыўны мэтад. У сапраўднасьці адразу пасьля аўтаматычнага вяртаньня Канстытуцыі-94 прэзыдээнт ўжо павінен дзейнічаць пад яе юрысдыкцыяй. Па Канстытуцыі-94 і выбарчым законе заснаваным на гэтай Канстытуцыі напачатку прызначаюцца выбары ў парлямант, а ўжо потым пасьля парляманцкіх паправак Канстытуцыі аб паўнамоцтвах прэзыдэнта, адбываюцца выбары гэтага прэзыдэнта. Такім мусіў бы быць шлях да дэмакратыі і парлямантарызму. Аб чыноўніках і адміністрацыі Калі пасьля зьмены ўлады не ліквідаваць сістэму ўладнай вертыкалі, не зьмяніць адміністрацыю і ключавых чыноўнікаў і не правесьці элемэнтарную люстрацыю (нават самую мяккую), — пераменаў не адбудзецца. Старая сістэма працуе па-старому. Беларусь такое праходзіла ў 90-х, калі пасьля здабыцьця незалежнасьці засталася ўся савецкая каланіяльная намэнклятура і структура ўлады. Перад намі пакуль што нерэальны план Масквы-Газпрама (кажу “нерэальны”, бо залежыць ад Лукашэнкі і Ярмошынай), выкананьне якога пастаўлена на Ціханоўскую. Паліттэхнолаг, які рыхтаваў тэкст выступу Ціханоўскай, альбо прафан ў дзяржаўным будаўніцтве, альбо цынік, які лічыць прафанскім ўсё беларускае грамадзтва. Тым ня менш выступ Сьвятланы аформлены прыгожымі словамі і добрымі пажаданьнямі, у якіх, праўда, няма думак і прапаноў па адраджэньні Беларускай нацыі пасьля 26 гадоў рэпрэсіўнай русіфікацыі, нішчэньня беларускай мовы, школы, нацыянальнай асьветы, культуры, пасьля пэрманэнтнага разгрому фундамэнтальнай навукі, нацыянальнай адукацыі, літаратуры, мастацтва, беларускіх сродкаў масавай інфармацыі і журналістыкі. Нам гэта зразумела. Магчыма толькі Сьвятлане нябачна і незразумела, хто хацеў бы выехаць на яе плячах, каб у чарговы раз захапіць ўладу ў Беларусі. Гэтым разам, мяркую, авантура не атрымаецца. Але задума нядобрая. Нядобрая, бо можа мець шкодны працяг. 21 ліпень 2020 г. Зянон Пазьняк http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/plangrupoukigazprama 22/7/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |