Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

СУПРОЦЬДЗЕЯНЬНЕ ПЛАНУ ГРУПОЎКІ ГАЗПРАМА

(Ліст да сяброў КХП – БНФ)

Авантура групы Газпрама і заклік Ціханоўскай да людзей масава прыходзіць на фальшывае галасаваньне 9 жніўня звужае магчымасьці байкоту галасаваньня. Аднак рэалізацыя пазыцыі байкоту застаецца палітычна моцнай і неабходнай. Далейшыя падзеі будуць толькі пацьвярджаць неабходнасьць байкоту.

Патрэбныя дзеяньні

1. Ня ўдзельнічаць у папярэднім галасаваньні.
2. Наладзіць назіраньне і грамадзкі кантроль за папярэднім галасаваньнем.
3. Катэгарычна нельга ўдзельнічаць у галасаваньні 9-га жніўня. 9-га жніўня ня йдзіце галасаваць!
4. Наладзіць шчыльны грамадзкі кантроль і назіраньне над прыходам і непрыходам на галасаваньне 9-га жніўня. Зафіксаваць яўку і неяўку ў пратаколах назіраньня.

Трэба памятаць, што пратакольна зафіксаванае негаласаваньне на фальшывых выбарах (яўка меншая за 50%) ёсьць падставай для законнага правядзеньня новых выбараў, а ў выпадку фальсіфікацыі — доказам фальсіфікацыі. Грамадзкія пратэсты і патрабаваньні ў гэтай сітуацыі набываюць канкрэтную прававую аснову і абапіраюцца на закон. Гэта ў корані зьмяняе карціну пратэсту на карысьць грамадзтва і ў юрыдычным, і ў палітычным, і ў маральным плане.

У выпадку ж масавага галасаваньня, у выніку масавага прыходу на галасаваньне (да чаго замаскавана заклікае кантора) і ў выніку “элегантнай перамогі” Лукашэнкі даказаць дакумэнтальна фальсіфікацыю галасоў немагчыма. Фармальна закон застаецца на баку Лукашэнкі і Ярмошынай. Гэта дае рэжыму фармальную законную падставу стлуміць пратэсты, справакаваўшы разбуральныя дзеяньні з боку пратэстантаў (што сталася ў 2010 годзе).

Высновы з сітуацыі

Авантура групоўкі Газпрама (на якую пагадзілася Ціханоўская), калі масава заклікаюць на фальшывае галасаваньне і безпадстаўна абяцаюць перамогу на фальшывых выбарах, можа скончыцца пагромам грамадзтва, казлом адпушчэньня якога стане Ціханоўская.

Мне здаецца, што псіхалагічна Сьвятлана трапіла пад уплыў раскручаных цяпер прафэсійных «дзевачак» («дзевачкі зьдзелаем», – гукала Калесьнікава). Інакш цяжка растлумачыць як разумная жанчына пагадзілася на такую тандэтную лухту: Маўляў, пасьля таго як Сьвятлана стане прэзідэнтам, яна адразу аб’явіць новыя вольныя выбары, ў якіх прымуць удзел банкір Бабарыка, Цапкала і іншыя.

Напачатку аб тым, што так з выбаршчыкамі і з бюджэтам не абыходзяцца. Потым за каго вы Сьвятлану прымаеце? За дурнічку, якая стаўшы прэзідэнтам, якую выбраў народ, зробіць вам новыя выбары для Бабарыкі і Цапкалы, каб яны былі прэзыдэнтамі? (А народу што скажыце?). Толькі псіхалагічным уплывам можна растлумачыць згоду разумнай асобы на вэрсію канторскіх аферыстак.

Перамога газпрамаўскай групы на фальшывых выбарах па вядомых прычынах у гэтай сітуацыі немагчымая. Заклік ўсім галасаваць можа быць нацэлены на закалат, вынікі якога зразумелыя – разгром беларускага грамадзтва. І вось тут можа стацца найбольшая перамога Масквы, дасягнутая чужымі рукамі.

Ціханоўская пакуль што яшчэ можа адмовіцца ад выбараў і паблытаць карты канторы. Але з кожным днём будзе цяжэй.

21 ліпень 2020 г. Зянон Пазьняк

23/7/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2020
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024