Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Тэхналёгія, якую рэалізавала Масква на выбарах ў Беларусі (”Тры жанчыны”) аказалася даволі эфектыўнай. Галоўнае, што штабісткі цалкам падмялі пад сябе Ціханоўскую, якая цягне ўсіх на фальшывае галасаваньне, абяцаючы потым расчысьціць дарогу да ўлады Бабарыкам-Цапкалам. Альтэрнатыва штабоў, абапертая на постаці Ціханоўскай выклікала эйфарыю ў абуджаным грамадзтве. Кожны спрасонку гатовы пайсьці на выбары і сказаць сваё “не” Лукашэнку, які стаў усім ненавісны. Усё тах хутка і, як быццам складна, атрымалася, што стала зразумела — варыянт з жанчынамі і са штабамі быў запланаваны заранёў. Яго запусьцілі ў справу, хоць і ня ўсё пайшло добра. Аднак Масква, відаць, думала, што беларусы лапухі — “сайдёт”. І сапраўды — “сашло”. Відаць варыянт прадугледжваў, што будуць арыштаваныя, банкір і Цапкала. І тут іх падменяць жанчыны. Але, магчыма, адбылася ўцечка інфармацыі, у Менску план раскусілі і Цапкалу не арыштавалі. Там ня менш варыянт пайшоў і жонка Цапкалы як ні ў чым не бывала прадстаўляе свайго мужа і штаб свайго мужа ў “трыюмвіраце”. А Цапкала ж не арыштаваны. Прачым тут жонка? Якраз Цапкала павінен фігураваць у “тройцы». А ён спачатку зьнік невядама куды, а потым сказалі, што фігурант у самаізаляцыі пасьля кантакту з вірусным носьбітам першай катэгорыі. Нарэшце ён сам паведаміў, што сябры з КГБ і з ФСБ далажылі яму, што яго быццам бы плануюць арыштаваць. Дык Цапкала кінуў «ізаляцыю», зьехаў у Маскву да сяброў з ФСБ і там сядзіць. Вось такі арыгінал. Ну, зразумела, што разынка тэхналёгіі — жаночае “трыа”. Ня ўпхнеш жа туды Цапкалу. Вось прыдумалі яму прычыну і Цапкала “хаваецца” ў Маскве, а жонка ўжо нібыта яго замяшчае. Ансамбаль выступае. Усе на выбары! Людзям падабаецца. Наперадзе “элегантная перамога” (і зразумела чыя). 27 ліпень 2020 г. Зянон Пазьняк http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/ecudpramanipulacyi 27/7/2020 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |