Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
НЕАБХОДНАСЬЦЬ БАЙКОТУ Ў ЧАС ЭЙФАРЫІ Верагодна, што Ціханоўскую могуць зьняць з выбараў, каб ня мець лішніх клопатаў для рэжыма. Агітацыю людзей на фальшывае галасаваньне пад уплывам групоўкі Газпрама-Цапкалы яна ўжо зрабіла. Прытым гэтая групоўка правяла нават прэвентыўную прапаганду за прыход на фальшывае галасаваньне (галасаваць супроць ўсіх) у выпадку, калі Ціханоўскую сапраўды здымуць з выбарчага спаборніцтва. Вельмі паказальная пазыцыя. Навошта гнаць людзей на фальшывае галасаваньне супраць ўсіх, калі там галасоў ня лічаць? Лагічна якраз праігнараваць такое галасаваньне, зафіксаваць няяўку, падаць дакуманты ў ЦВК і Пракуратуру ды законна запатрабаваць новыя выбары з новымі кандыдатамі. Навошта так упарта пры любых абставінах хочуць загнаць людзей галасаваць? Вынік жа такога галасаваньня вядомы — трыюмф Лукашэнкі. Тут можна ўгледзіць хіба што правакацыйную мэту. Людзі па закліку масава прыходзяць галасаваць супраць ўсіх з адной ўзбуджанай думкай — “Абы ня Лукашэнка!” І раптам яны даведваюцца, што Лукашэнка набраў 76,2 адсоткі галасоў. У сьвядомасьці наіўнага і ўзлаванага электарату адбываецца тое, што ў псіхалогіі называецца “шок”. Дастаткова любой првакацыйнай ініцыятывы, каб узьніклі неабдуманыя пратэстныя дзеяньні — да якіх рэжым падрыхтаваны — і пачаўся б запланаваны разгром беларускага грамадзтва, яшчэ не гатовага да жорсткай барацьбы. Для Крамля гэта мара — зьнішчыць беларускія нацыянальна-дэмакратычныя парасткі рукамі рэжыму Лукашэнкі. Пры аказіі Масква Лукашэнку і дапамагчы магла б. Усё гэта беларусы праходзілі ў 2010-м. Цяпер трэба арганізавацца і дзейнічаць разумна. Лукашэнка ўжо доўга не ўтрымаецца. Але трэба не падставіцца пад разгром. Узбуджаная маса без арганізацыі, бяз разумных палітыкаў, без уяўленьня праграмы барацьбы, без разуменьня рэальнай мэты і рэалізацыі задач, урэшце бяз ідэалаў, паднятая на адной нянавісьці да ўзурпатара і з лёзунгам «Абы ня Лукашэнка», такая маса здольная толькі на бунт, які хутка канчаецца, з дрэннымі вынікамі для грамадзтва. Такі цяпер стан нашай беларускай супольнасьці. Пратэстны настрой павярхоўны. Прытым адукаваныя аўтарытэтныя людзі, якія не былі ў палітыцы, нічога ня бачаць, нібы сьляпыя, і гавораць, як дзеці. Крэмль тое разумее і хоча мець сваю выгаду. БАЙКОТ — ГЭТА САМЫ ПРОСТЫ І НАДЗЕЙНЫ СПОСАБ ЗАВАЛІЦЬ ФАЛЬШЫВЫЯ ВЫБАРЫ. Некаторыя прапануюць фатаграфаваць бюлетэні і адсылаць здымкі ў Сеціва. Потым зборку бюлетэняў будуць параўноўваць з афіцыйным галасаваньнем і рабіць высновы. Гэты мэтад нават тэарэтычна грувасткі, працаёмкі, доўгатэрміновы і, практычна, неажыцьцявімы. Спробы фатаграфаваньня могуць быць спынены рашэньнем ЦВК альбо дзеяньнямі камісіяў (з прыцягненьнем міліцыі). Прытым можа быць адключаны Інтэрнэт, заблакаваныя асобныя функцыі сувязі і т. п. Тут ёсьць шмат магчымасьцяў супроцьдзеяньня для рэжыму. Адкідайма ўсё гэтае “рацыяналізатарства” і бярэмся за байкот фальшывага галасаваньня. Ня йдзем на выбары і фіксуем непрыход на ўчасткі! 26 ліпень 2020 г. Зянон Пазьняк http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/neabhodnascbajkotuucasejfaryi 28/7/2020 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |