Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Змаганьне працягваецца. Рэпрэсіі 30 жніўня стала зразумела, што рэжым перайшоў да “стратэгічнай абароны” самога сабе. Рэпрэсіўныя сілы ў касках і пры поўнай амуніцыі заблакавалі праспэкт Незалежнасьці у раёне ГУМа, каб не прапусьціць беларусаў у цэнтр сталіцы, на плошчу Незалежнасьці. Пасьля доўгага супрацьстаяньня сотні тысячаў людзей рушылі да Стэлы. Шэсьце адбылося пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі і з поклічам “Жыве Беларусь!”. Уся вялізная прастора вакол Стэлы была занята пратэстоўцамі. Настрой быў прыўзьняты і аптымістычны. Людзі не сямняваюцца ў сваёй праўдзе і перамозе. 30/8/2020 › Навіны З.ПАЗЬНЯК: “ЗАЛАТЫ ЗАПАС НАЦЫІ” Нашымі жанчынамі трэба захапляцца і іх шанаваць. Прывабны, разумны, шляхетны вобраз свой агульны яны нясуць генетычна з часоў вольнага Вялікага Княства Літоўскага. 30 кастрычніка 1988 года на першых фронтаўскіх “Дзядах” мяне атравілі газам і міліцыя пачала хапаць. З усіх бакоў кінуліся жанчыны (можа 30-40), адштурхнулі міліцыянтаў і акружылі мяне ў кола. Словам, выручылі. 30/8/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: СТВАРАЮ — ТАДЫ ІСНУЮ 26 гадоў чуецца сіплы голас хамства, хлусьні і нянавісьці, нішчыцца ўсё беларускае, ахайваецца наша мова, наш сьцяг, нашыя ахвяры, палеглыя ў Курапатах, антычалавечая ўлада ламае крыжы на магілах генацыду, зьнішчана беларуская школа і адукацыя, здрада стала дзяржаўнай палітыкай. Там, дзе зьяўляецца беларуская ініцыятыва, яе тут жа ліквідуюць, замяняюць расейшчынай. Там, дзе зьяўляецца беларускі талент, яму зачыняюць дарогу. Там, дзе ўзьнікае беларуская справядлівасьць, — яе ў турму. Але шмат якія даверлівыя беларусы, як быццам не заўважалі, якім чынам адбываецца ўнутраная акупацыя краіны і вынішчэньне нацыянальнай супольнасьці. 28/8/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк У 1988 годзе, калі Савецкі Саюз ужо хістаўся і зьявіліся народныя франты ў Прыбалтыцы, Беларусі ды розныя пратэстанты супраць несправядлівасьці, тады камуністы стварылі так званы ОМОН (отряд милиции особого назначения). Галоўная задача гэтага ўтварэньня — змагацца з народнымі апанэнтамі КПСС, перасьледваць нязгодных, разганяць дэманстрацыі і пратэсты, стаяць на ахове ўлады камуністычнай партыі. Па аналогіі, гэтую структуру можна параўнаць з “Атрадамі Аховы” (Schutzstaffeln альбо SS) у гітлерскай Нямеччыне 30-х гадоў, створаных дзеля аховы нацыянал-сацыялістычнай партыі. ОМОН пры Савецкім Саюзе не пасьпеў разьвіцца ў аналаг СС. Гэта сталася пазьней, ужо ў аўтарытарнай Беларусі і ў гэбісцкай аўтарытарнай Расеі ў 2000-х гадах, калі да ўлады прыйшоў КГБ, з той розьніцай, што структура ахоўвае ня партыю, а рэжымных дыктатараў. 28/8/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк 23 жніўня адбылася знакавая падзея, магчыма, нечаканая шмат для каго. А падзея, запісаная на відэа ў Сеціве, такая. Лукашэнка зьявіўся ў двары палаца ў чорным адзеньні, у міліцэйскай бронекамізэльцы і з аўтаматам у руках. Побач клыпаў яго непаўналетні Коля, таксама з аўтаматам на перавес. Наступныя кадры паказваюць Лукашэнку на перагароджанай жалезнымі канструкцыямі вуліцы, за якімі стаяць чорныя баявікі АМАПу. Лукашэнка вітае іх, кажа “спасиба” і падымае ўгару аўтамат. Пры гэтым паказвае ў бок вуліцы, дзе нядаўна былі людзі, і кажа: “А с ними мы разберомся”. 26/8/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ПРА ЛУКАШЭНКУ, АД ЯКОГА ТРЭБА ПАЗБАВІЦЦА Аўтарытарны рэжым Лукашэнкі ёсьць зьява тыпалагічная, якая, практычна, усім зразумелая. З другога боку, сітуацыя арыгінальная, незразумелая бальшыні людзей. У Вярхоўным Савеце дэпутаты Апазыцыі БНФ ставілі пытаньне аб накіраваньні яго на медыцынскую псіхіятрычную экспэртызу, але камуністы за гэта не прагаласавалі. 24/8/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Набліжаецца вялікае нацыянальнае сьвята — Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. Цуд жа заключаўся ў тым, што генератарам і вырашальнай сілай гэтых гістарычных падзей былі дэпутаты фракцыі Беларускага Народнага Фронту (Апазыцыя БНФ), якія складалі значную меншасьць (10%) у камуністычным Вярхоўным Савеце, але пры падтрымцы іншых дэмакратычных дэпутатаў і тысячаў людзей за сьценамі парляманту здолелі пераламаць супраціў камуністаў, і парлямант аднагалосна прагаласаваў за незалежнасьць Беларусі. 24/8/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ПАМЯЦЬ ПРА ШЛЯХ ДА СВАБОДЫ Гісторыя, на жаль, пацьвярджае, што свабода шануецца толькі тады, калі за яе заплочана крывёй. За 200 гадоў несвабоды беларусы заплацілі мільёнамі жыцьцяў, дбаючы пра незалежнасьць, і волю, і вяртаньне нашай вялікай дзяржавы. Кроў забітых мусіць быць адпомшчана, а памяць пра ахвяры — не забытая. Толькі тады рэалізуецца гістарычны сэнс барацьбы. Антыбеларускі рэжым вар’ята пакалечыў і забіў беларусаў у Берасьці, Гомлі, Менску, Ваўкавыску. Ведаем пакуль што імёны толькі пяці загінулых (Аляксандар Тарайкоўскі, Аляксандар Віхор, Генадзь Шутаў, Арцём Парукаў, Канстанцін Шышмакоў). Неўзабаве даведаемся прозьвішчы ўсіх астатніх ахвяр. Забойцы адкажуць па ўсіх законах. 21/8/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Зьвярніце ўвагу, што адбываецца. На працягу трох дзён (9, 10, 11 жніўня) АМАП біў, зьбіваў, калечыў, страляў, закідваў гранатамі і забіваў мірных людзей, хапаў іх на вуліцах, каля крамаў, на лавачках ля пад’ездаў… Нахапалі і ўкінулі ў камэры 7 тысяч беларусаў. 5 чалавек забілі на сьмерць, дзясяткі прапалі бяз вестак. Перапоўненыя шпіталі і турмы. Па сёньняшні дзень (19 жніўня) ворганамі рэжымнай пракуратуры і сьледзтва не ўзбуджана ніводнай крымінальнай справы аб забойствах, калецтвах і зьбіцьці людзей АМАПам, аб неадэкватным і нематываваным ужываньні збройнай сімлы супраць мірных людзей. 21/8/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Шарль Дэголь: «Змаганьне ёсьць простым і сьвятым абавязкам…» Прамова 6 чэрвеня 1944 г. Вялікая бітва распачалася. Пасьля столькіх баёў, лютасьці, пакутаў, урэшце настаў час нанесьці рашаючы ўдар, удар, якога мы так чакалі. Зразумела, што гэта бітва за Францыю і бітва Францыі. Вялізныя сродкі для атакі, якія прыйшлі нам на дапамогу, пачалі разгортвацца і адплываць ад берагоў старой Англіі. Менавіта перад гэтым апошнім бастыёнам Эўропы, Захаду, быў спынены патоп нямецкага панявольваньня. Сёньня гэты бастыён зьяўляецца базай для разгортваньня наступу свабоды. Францыя, якая чатыры гады знаходзіцца пад чужынцамі, не скарылася і не пераможана, Францыя ўздымаецца, каб узяць удзел у наступе. 21/8/2020 › Навіны (18-ы жнівень 2020 г.) Як і трэба было чакаць, разыгрываецца горшы варыянт. Цалкам залежную ад непрыяцеляў і ад “дабрадзеяў” Ціханоўскую стараюцца скарыстаць кожны ў сваіх інтарэсах. Лідыруе Масква. Пуцін перамовіўся з Макронам і Мэркель і выдатна выкарыстаў іхныя эўрапейскія стандарты выхаду з крызісу (непрыймальныя для Беларусі). Мэркель і Маравецкі пагаварылі з Ціханоўскай (плюс летувісы). У выніку Ціханоўская аб’яўляе гатовасьць лічыць сябе прэзыдэнтам і “нацыянальным лідэрам”. Пачалі ствараць “каардынацыйную раду” і паўтараць надакучлівы штабісцкі шаблон пра Бабарыку ды Цапкалу (на выбары і ў прэзыдэнты) . Зьявіліся прапановы пералічыць галасы прагаласаваных выбаршчыкаў (што немагчыма), зрабіць паўторныя выбары (чаго няма ў заканадаўстве, бо ёсьць новыя выбары) і нават аб’явіць Ціханоўскую прэзыдэнтам Беларусі (што ёсьць поўная авантура, бо з гледзішча праўнай працэдуры прэзыдэнтам яна ня ёсьць). Словам, заўважаны увесь дэмакратычны набор недэмакратычных маніпуляцый. 21/8/2020 › Навіны, Курапаты, Зянон Пазьняк Паважаныя працоўныя людзі! Падтрымліваю Вашу рашучасьць ліквідаваць уладу чалавека, які ненавідзіць беларускі народ. Дыктатура і тыя, хто яе апякаюць, валодаюць шэрагам прыёмаў супраць народнай рэвалюцыі. Адзін зь іх — гэта загнаць рэвалюцыю ў перамовы з дыктатарам, усадзіць да дыялогу. Тады рэвалюцыі канец. Усё пойдзе ў пясок. Тым больш, што з Лукашэнкам перамовы немагчымыя. Страйкамам катэгарычна ня трэба ўдзельнічаць у рознага роду “каардынацыйных камітэтах” і да таго падобных утварэньнях, якія звычайна лёгка ўцягваюцца ў ілюзійныя “перамовы” ды фіктыўныя дыялогі дзеля цягучкі і страты часу. 20/8/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк АБ ДЗЕЯЧАХ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВА Зьявіліся паведамленьні аб адстаўцы дзеячоў культуры і мастацтва ў знак пратэсту і нязгоды з палітыкай антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі. Найбольш уразіла, што 50 дзеячоў тэатра імя Янкі Купалы падаюць заявы аб звальненьні. Вобразна гэта можна ацаніць як намер творчага суіцыду, калі пратэстам зьяўляецца не змаганьне, не барацьба са злом, а самагубства. 20/8/2020 › Навіны Зянон Пазьняк: Аб беларускім нацыянальным пратэстным руху (16 жнівень 2020 г.) 17/8/2020 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ЗАЎВАГІ АБ ФАЛЬШЫВЫХ ВЫБАРАХ Сьвятлана Ціханоўская выйшла з гульні. Зьявілася жорсткая палітычная ацэнка яе ролі і ўчынку з боку Віталя Портнікава. У палітычным сэнсе ацэнка правільная. Ціханоўская ўвайшла ў палітыку непадрыхтаванай, ня ведаючы яе правілаў і не разумеючы, што гэта такое, што за сілы тут сутыкаюцца. Але галоўнае — не ўсьведамляючы адказнасьці за лёс Беларусі. Фінал сумны. Згодна яе словаў, матывацыяй да такога кроку былі сямейныя інтарэсы, любоў да мужа і жаданьне вызваліць яго з турмы. Ціханоўскую ўцягнулі ў маскоўскі гібрыдны план зьмены ўлады ў Беларусі. Згодна гэтага плану Лукашэнку мусіла б замяніць іншая, залежная ад Масквы асоба. Хунта Лукашэнкі зразумела план і пазбавілася ад двух яго выканаўцаў у выбарчай кампаніі. 17/8/2020 › Навіны АГУЛЬНАБЕЛАРУСКІ СХОД. ПАТРАБАВАНЬНІ
1. Свабоду палітычным зьняволеным і захопленым на мірных акцыях. 2. Лукашэнка сыходзь! Народ адправіў Лукашэнку ў адстаўку 9 жніўня 2020. Ён юрыдычна нікчэмны. 3. Арышт Лукашэнкі. 4. За новыя выбары парламента Беларусі па законнай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года пад эгідай міжнародных арганізацый. 5. Роспуск Цэнтральнай Выбарчай Камісіі па выбарах і рэферэндумах на чале зь Ярмошынай і сфармаваньне новага складу ЦВК. 16/8/2020 › Навіны АГУЛЬНАНАЦЫЯНАЛЬНЫ СТРАЙК. ПАТРАБАВАНЬНІ 1. Свабоду палітычным зьняволеным і захопленым на мірных акцыях. 2. Лукашэнка сыходзь! Народ адправіў Лукашэнку ў адстаўку 9 жніўня 2020. Ён юрыдычна нікчэмны. 3. Арышт Лукашэнкі. 4. За новыя выбары парламента Беларусі па законнай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года пад эгідай міжнародных арганізацый. 5. Роспуск Цэнтральнай Выбарчай Камісіі па выбарах і рэферэндумах на чале зь Ярмошынай і сфармаваньне новага складу ЦВК. Беларускі Вызвольны рух “Вольная Беларусь” *** Паважаныя сябры, друкуем і распаўсюджваем. Файл тут 14/8/2020 › Навіны Увага! Гэта інтэрвенцыя. Беларусы, хутка арганізуйцеся. Трэба ваяваць за Айчыну. Жыве Беларусь! Слава Айчыне! 13 жнівень 2020 г. 13.58 Зянон Пазьняк 13/8/2020 › Навіны Відавочна, што сярод лукашыстых сілаікоў прысутныя расейскія баевікі, якія зьяўляюцца ініцыятарамі брутальнага гвалту супраць мірных беларусаў. Сярод мірных пратэстоўцаў-беларусаў таксама дзейнічаюць пераапранутыя расейскія баевікі-правакатары. Расейскія тэхналёгіі па стварэньні хаосу ў Беларусі бачныя толькі пры пільным назіраньні за падзеямі і дастатковым досьведзе адносна падзей у Грузіі, Украіне, Малдове і іншых месцах. Цяжкасьці ў высьвятленьні гэтай сытуацыі зьвязана ў асноўным з тым, што беларусы русіфікаваныя і ёсьць цяжкасьці з пазнаваньнем ворага. Сяргей Папкоў 13/8/2020 › Навіны (Ліст да сяброў Народнай Партыі КХП — БНФ) Наша партыя КХП — БНФ і я ад сябе, ведаючы сітуацыю і інфармацыю пра падрыхтоўку разгрому беларускага грамадзтва з боку лукашысцкага і пуцінскага рэжымаў (якія канфліктуюць, але павязаныя), мы выступілі з папярэджаньнем грамадзтва, каб амартызаваць магчымы пагром і разумна яго абмінуць. Але лукашысцкае гестапа і яго хунта так узлавалі народ, што людзі ў летніх шорціках і маячках, з голымі рукамі пайшлі з пратэстам супраць цяжка экіпіраванага і ўзброенага АМАПу, які нематывавана б’е, страляе, травіць газам, кідае гранаты і забівае мірных дэманстрантаў. Лукашэнка пачаў вайну супраць беларусаў. Мы падтрымліваем наш народ. Адступаць няма куды, хіба толькі ў рабства і зьдзек. Коней на хаду не мяняюць. Таму з розумам — толькі наперад! З розумам толькі да перамогі! І хай яны лепш спыняцца і не злуюць беларусаў. Яны яшчэ нас ня ведаюць. Калі прагучыць кліч “Пара!” — ад іх не застанецца нічога. 13/8/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |