Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: АБ МЭТОДЫЦЫ РУСКАЙ ІМПЭРСКАЙ ІДЭАЛЁГІІ

(Ліст сябрам КХП – БНФ)

“Статус-кво”

Мэтодык зьнішчэньня народаў ёсьць дастаткова, але ідэалёгію зьнішчэньня прыдумала (і карыстаецца) грамадзтва з імпэрскай сьвядомасьцю.

Тут нагадаю два асноўныя расейскія палітычныя мэтады, якія мы добра ведаем і ня раз апісвалі, але паўтарыць веды ня будзе на шкоду.

Найбольш распаўсюджаным мэтадам русіфікацыі і этнацыду зьяўляецца “статус-кво”. Гэта калі вынікі палітычнага ўціску, рэпрэсіяў, забаронаў і вынішчэньня аб’яўляюць базавай нормай, і далейшыя высновы робяць, зыходзячы з гэтай акупацыйнай нормы.

У імпэрскай акупацыйнай палітыцы Расея найперш імкнецца зьнішчыць нацыянальную мову. Шляхам зачыненьня школаў, забаронаў, прыняцьця антынацыянальных законаў, рэпрэсій, адміністрацыйных распараджэньняў, манаполіі ў інфармацыі і т.п. дасягаецца выцясьненьне нацыянальнай мовы з грамадзкага і дзяржаўнага ўжытку. Гэты вынік аб’яўляецца як натуральнае становішча грамадзтва. Збочанасьць падаюць як норму, як існуючае статус-кво.

Людзі, што выступаюць у абарону нацыянальнай мовы, за яе адраджэньне, за нармальнасьць нацыянальна-культурнага разьвіцьця, падвяргаюцца астракізму як асобы, што хочуць парушыць норму статус-кво і “навязваюць” нацыянальную мову. (Лёзунг акупантаў за часы СССР — “не надо выпячивать”. Лёзунг унутраннай акупацыі — “не надо навязывать”). Імпэрская акупацыйная ідэалёгія перакульвае лёгіку з ног на галаву. І так ва ўсім — у гісторыі, мастацтве, культуры, навуцы і г.д. Імпэрская акупацыйная палітыка стварае збочаную ідэалёгію, неадэкватныя ацэнкі і перакулены сьвет.

Ведаючы гэта, чужая рыторыка пазнаецца імгненна. “Я за развитие белорусского языка, но не разговариваю по-белорусски, потому что большинство говорит по русски”, — кажа, напрыклад, Сьвятлана Ціханоўская. Тут паўтарэньне тыповай акупанцкай схемы з ідэалёгіі “статус-кво”. Рускамірская сутнасьць схемы праяўляецца адразу. У наўпроставым эфіры Сьвятлане звоніць па тэлефоне журналіст з інтэрнэт-парталу “Свабода” і размаўляе зь ёй па-беларуску. Сьвятлана (ведаючы мову) працягвае размову па руску. Дробны штрышок, які паказвае, наколькі дарагая ёй родная мова. (Болш пра “Статус-кво” глядзець:
1). ( http://pazniak.info/page_status-kvo )
2). ( http://pazniak.info/page__adradjenne_i_status-kvo__uryvak_z_artykula_pramaskoyski_rejym ).

“Непрадрашэнства”

Другім проста такі амаль сакральным мэтадам ідэалёгіі рускіх імпэрцаў зьяўляецца “непрадрашэнства” (ад рускага слова “непредрешать”). Гэта мэтад аб’яднаньня па агульнай бліжняй задачы, не вызначаючы канцовай мэты і канцовага выніку аб’яднаньня.

Такая мэтадалёгія зьявілася ў Расеі яшчэ ў пачатку ХХ-га стагоддзя, калі ўзьніклі першыя расейскія палітычныя партыі. Але тэрміналягічна гэты мэтад аформіўся ў 50-х гадах ў асяроддзі эміграцыі з Усходняй Эўропы, калі расейскія палітэмігранты заклікалі палітэмігрантаў з народаў СССР “об’единиться” супраць агульнага ворага бальшавікоў, “не предрешая”, што будзе пасьля перамогі. Маўляў, потым разьбярэмся, галоўнае — бальшавікоў ськінуць.

З гэтага ў расейцаў нічога не атрымалася, бо ўсе хацелі ведаць, што будзе наперадзе. Тым часам расейцы паўсюдна пачынаюць крычаць аб “единстве” і “объединении”, “інтэграцыі”, “брацкіх узах” ды “саюзе”, калі хочуць каго акалпачыць чужымі рукамі і загнаць у імпэрыю, не разважаючы пра будучыню. Такое ёсьць расейскае “непрадрашэнства”.

Вядома, што ўсялякае аб’яднаньне магчымае толькі на дамоўленых прынцыпах з канкрэтным азначэньнем мэты. Калі таго няма, то гэта, як правіла, ёсьць сумяшчэньне лёгкадумства і шарлатанства, якое забясьпечвае выгаду хітрунам.

Непрадрашэнства — гэта ўвогуле “канёк” расейскай імпэрскай палітыкі. Створана цэлая тэрміналёгія непрадрашэнства. Тут і “дружба народаў”, і “народы-братья”, і “дэмакратыя паперадзе мовы”, і “за родную Белоруссию”, і народны кліч “абы ня Кебіч”, “абы не Лукашэнка”. Тут самы шырокі ўжытак мэтаду канцэнтрацыі на бліжніх задачах без азначэньня канцовай мэты.

Дарэчы, у цяперашняй выбарчай кампаніі Газпрам-гэбоўская групоўка выкарыстоўвае клясычны прынцып непрадрашэнства, прыдумаўшы “тэхнічнага прэзыдэнта” (Ціханоўскую), пры дапамозе якой штабісты наіўна плянуюць ськінуць Лукашэнку і даць магчымасьць ўехаць да ўлады Цапкалам-Бабарыкам (а там — відаць будзе). (Больш пра непрадрашэнства глядзець:
1). ( http://pazniak.info/page_nepradrashenstva )

2). ( http://pazniak.info/page_nepradrashenstva__uryvak_z_artykula_pramaskoyski_rejym )

1 жнівень 2020 г. Зянон Пазьняк

2/8/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2020
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024