Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

БЕРАЖЭМ БЕЛАРУСЬ І БЕЛАРУСКІ НАРОД


Зварот

Паважаныя беларусы, паважаныя выбаршчыкі!

Безадказныя асобы заклікаюць вас ісьці галасаваць на фальшывыя выбары. Яны кажуць, што вашае галасаваньне забясьпечыць невыбраньне Лукашэнкі. Але гэта ілюзія і няпраўда.

Фальсіфікацыйная сістэма рэжыму засталася некранутай разам са спадарыняй Ярмошынай і ўсім ілжывым механізмам галасаваньня. Людзям недаступна пракантраляваць фалсіфікацыйную машыну. А гэта азначае, што пры любым раскладзе яна забясьпечвае як заўсёды “выбраньне” Лукашэнкі.

Гэта стане ўдарам па сьвядомасьці выбаршчыкаў, якім безадказна ўнушылі ілюзіі перамогі на фальшывых выбарах.

Існуючы рэжым у Беларусі і пуцінская Масква падрыхтаваліся да разгрому беларускага грамадзтва. Повадам для рэпрэсій павінны стаць пратэсты беларусаў пасьля аб’яўленьня фальшывых вынікаў галасаваньня. Рэжым падрыхтаваўся да вайны з народам, у якой зьбіраецца задзейнічаць ахоўныя сілы і войска.

У такой сітуацыі трэба пазьбегнуць сутыкненьня, правакацыяў і разгрому, каб захаваць народную моц. Пуцінская Масква штурхае рэжым на расправу з народам, бо яе мэта зьнішчыць беларускія нацыянальныя сілы і падвесіць рэжым Лукашэнкі, каб дыктаваць яму ўмовы аб здачы Беларусі пад маскоўскае кіраваньне.

Пратэст павінны мець асэнсаваны, адказны і мірны характар, пагрунтаваны на законнай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 гогда, праве народа на свабоду і зьмену ўлады ў краіне, якая ёсьць народнай Айчынай. Трэба пазьбегнуць агрэсіі рэжыму, зьберагчы сябе і нашу будучыню. Гэты рэжым ужо ня мае пэрспэктывы і не падымецца. А перад беларусамі адчыняецца магчымасьць магутнага салідарнага народнага руху, які захавае незалежнасьць і прынясе свабоду.

5 жнівень 2020 г. Кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай
Партыі БНФ:
Зянон Пазьняк, Старшыня
Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў
Старшыні ў Беларусі
Сяргей Папкоў, намесьнмк Старшыні
Уладзімер Раманцоў, намесьнік Старшыні

http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/berazembelarusibelaruskinarod

5/8/2020 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2020
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024