Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ІНТЭРВЕНЦЫЯ

Увага!
Толькі што паведамілі відавочцы. У ваенны аэрапорт Балбасава, што на Аршаншчыне а 12-й гадзіне Менскага часу прызямліліся пяць расейскіх дэсантных самалётаў.

Гэта інтэрвенцыя.

Беларусы, хутка арганізуйцеся.

Трэба ваяваць за Айчыну.

Жыве Беларусь! Слава Айчыне!

13 жнівень 2020 г. 13.58 Зянон Пазьняк

13/8/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Будзем пільныя

Відавочна, што сярод лукашыстых сілаікоў прысутныя расейскія баевікі, якія зьяўляюцца ініцыятарамі брутальнага гвалту супраць мірных беларусаў.

Сярод мірных пратэстоўцаў-беларусаў таксама дзейнічаюць пераапранутыя расейскія баевікі-правакатары.

Расейскія тэхналёгіі па стварэньні хаосу ў Беларусі бачныя толькі пры пільным назіраньні за падзеямі і дастатковым досьведзе адносна падзей у Грузіі, Украіне, Малдове і іншых месцах.

Цяжкасьці ў высьвятленьні гэтай сытуацыі зьвязана ў асноўным з тым, што беларусы русіфікаваныя і ёсьць цяжкасьці з пазнаваньнем ворага.

Сяргей Папкоў
13.08.2020 г.
Крыніца: Facebook

13/8/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: AБ ПРАТЭСТАХ

(Ліст да сяброў Народнай Партыі КХП — БНФ)

Наша партыя КХП — БНФ і я ад сябе, ведаючы сітуацыю і інфармацыю пра падрыхтоўку разгрому беларускага грамадзтва з боку лукашысцкага і пуцінскага рэжымаў (якія канфліктуюць, але павязаныя), мы выступілі з папярэджаньнем грамадзтва, каб амартызаваць магчымы пагром і разумна яго абмінуць.

Але лукашысцкае гестапа і яго хунта так узлавалі народ, што людзі ў летніх шорціках і маячках, з голымі рукамі пайшлі з пратэстам супраць цяжка экіпіраванага і ўзброенага АМАПу, які нематывавана б’е, страляе, травіць газам, кідае гранаты і забівае мірных дэманстрантаў.

Лукашэнка пачаў вайну супраць беларусаў. Мы падтрымліваем наш народ. Адступаць няма куды, хіба толькі ў рабства і зьдзек. Коней на хаду не мяняюць. Таму з розумам — толькі наперад! З розумам толькі да перамогі! І хай яны лепш спыняцца і не злуюць беларусаў. Яны яшчэ нас ня ведаюць. Калі прагучыць кліч “Пара!” — ад іх не застанецца нічога. Далей...

13/8/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2020
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024