Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ПАМЯЦЬ ПРА ШЛЯХ ДА СВАБОДЫ Гісторыя, на жаль, пацьвярджае, што свабода шануецца толькі тады, калі за яе заплочана крывёй. За 200 гадоў несвабоды беларусы заплацілі мільёнамі жыцьцяў, дбаючы пра незалежнасьць, і волю, і вяртаньне нашай вялікай дзяржавы. Кроў забітых мусіць быць адпомшчана, а памяць пра ахвяры — не забытая. Толькі тады рэалізуецца гістарычны сэнс барацьбы. Антыбеларускі рэжым вар’ята пакалечыў і забіў беларусаў у Берасьці, Гомлі, Менску, Ваўкавыску. Ведаем пакуль што імёны толькі пяці загінулых (Аляксандар Тарайкоўскі, Аляксандар Віхор, Генадзь Шутаў, Арцём Парукаў, Канстанцін Шышмакоў). Неўзабаве даведаемся прозьвішчы ўсіх астатніх ахвяр. Забойцы адкажуць па ўсіх законах. 21/8/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Зьвярніце ўвагу, што адбываецца. На працягу трох дзён (9, 10, 11 жніўня) АМАП біў, зьбіваў, калечыў, страляў, закідваў гранатамі і забіваў мірных людзей, хапаў іх на вуліцах, каля крамаў, на лавачках ля пад’ездаў… Нахапалі і ўкінулі ў камэры 7 тысяч беларусаў. 5 чалавек забілі на сьмерць, дзясяткі прапалі бяз вестак. Перапоўненыя шпіталі і турмы. Па сёньняшні дзень (19 жніўня) ворганамі рэжымнай пракуратуры і сьледзтва не ўзбуджана ніводнай крымінальнай справы аб забойствах, калецтвах і зьбіцьці людзей АМАПам, аб неадэкватным і нематываваным ужываньні збройнай сімлы супраць мірных людзей. 21/8/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Шарль Дэголь: «Змаганьне ёсьць простым і сьвятым абавязкам…» Прамова 6 чэрвеня 1944 г. Вялікая бітва распачалася. Пасьля столькіх баёў, лютасьці, пакутаў, урэшце настаў час нанесьці рашаючы ўдар, удар, якога мы так чакалі. Зразумела, што гэта бітва за Францыю і бітва Францыі. Вялізныя сродкі для атакі, якія прыйшлі нам на дапамогу, пачалі разгортвацца і адплываць ад берагоў старой Англіі. Менавіта перад гэтым апошнім бастыёнам Эўропы, Захаду, быў спынены патоп нямецкага панявольваньня. Сёньня гэты бастыён зьяўляецца базай для разгортваньня наступу свабоды. Францыя, якая чатыры гады знаходзіцца пад чужынцамі, не скарылася і не пераможана, Францыя ўздымаецца, каб узяць удзел у наступе. 21/8/2020 › Навіны (18-ы жнівень 2020 г.) Як і трэба было чакаць, разыгрываецца горшы варыянт. Цалкам залежную ад непрыяцеляў і ад “дабрадзеяў” Ціханоўскую стараюцца скарыстаць кожны ў сваіх інтарэсах. Лідыруе Масква. Пуцін перамовіўся з Макронам і Мэркель і выдатна выкарыстаў іхныя эўрапейскія стандарты выхаду з крызісу (непрыймальныя для Беларусі). Мэркель і Маравецкі пагаварылі з Ціханоўскай (плюс летувісы). У выніку Ціханоўская аб’яўляе гатовасьць лічыць сябе прэзыдэнтам і “нацыянальным лідэрам”. Пачалі ствараць “каардынацыйную раду” і паўтараць надакучлівы штабісцкі шаблон пра Бабарыку ды Цапкалу (на выбары і ў прэзыдэнты) . Зьявіліся прапановы пералічыць галасы прагаласаваных выбаршчыкаў (што немагчыма), зрабіць паўторныя выбары (чаго няма ў заканадаўстве, бо ёсьць новыя выбары) і нават аб’явіць Ціханоўскую прэзыдэнтам Беларусі (што ёсьць поўная авантура, бо з гледзішча праўнай працэдуры прэзыдэнтам яна ня ёсьць). Словам, заўважаны увесь дэмакратычны набор недэмакратычных маніпуляцый. 21/8/2020 › Навіны, Курапаты, Зянон Пазьняк
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |