Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зьвярніце ўвагу, што адбываецца. На працягу трох дзён (9, 10, 11 жніўня) АМАП біў, зьбіваў, калечыў, страляў, закідваў гранатамі і забіваў мірных людзей, хапаў іх на вуліцах, каля крамаў, на лавачках ля пад’ездаў… Нахапалі і ўкінулі ў камэры 7 тысяч беларусаў. 5 чалавек забілі на сьмерць, дзясяткі прапалі бяз вестак. Перапоўненыя шпіталі і турмы. Па сёньняшні дзень (19 жніўня) ворганамі рэжымнай пракуратуры і сьледзтва не ўзбуджана ніводнай крымінальнай справы аб забойствах, калецтвах і зьбіцьці людзей АМАПам, аб неадэкватным і нематываваным ужываньні збройнай сімлы супраць мірных людзей. Па сёньняшні дзень у турмах трымаюць больш за 5 тысячаў схопленых і не асуджаных судом людзей, супраць якіх ужываецца нечуваны гвалт, бесперапыннае пабіцьцё і катаваньні. Пры гэтым няма ніякіх дзеяньняў пракуратуры ў выглядзе надзору за пенітэнцыярнымі ўстановамі. Нуль рэакцыі. Такія зьверскія катаваньні якія чыняць “амоны” над схопленымі беларусамі ў лукашысцкіх турмах, чынілі над людзьмі толькі ворагі чалавецтва — рускія бальшавікі. У давяршэньне да ўсяго Лукашэнка выдае ўказ аб узнагародзе забойцаў АМАПу і ўнутраных войскаў за ўзорнае выкананьне службовай дзейнасьці. Усе яны былі яшчэ падтрыманыя матэрыяльна грашыма. Усе загады і ўсе патрабаваньні дзікунскіх паводзінаў зыходзіць ад адной асобы — ад Лукашэнкі. Пытаньне: што гэта такое ёсьць у Беларусі? На гэтае пытаньне быў дадзены адказ яшчэ 25 гадоў таму. Гэта ўнутраная акупацыя краіны антыбеларускімі прамаскоўскімі сіламі пад зьнешнім уплывам Масквы, усталяваньне антынацыянальнага русіфікатарскага рэжыму ў інтарэсах чужой дзяржавы, рэжыму, які адносіцца да беларускага народа як да акупацыйнага насельніцтва ў час вайны. А калі коратка: гэта ёсьць бесперапынная вайна супраць беларускай нацыі, спланаваная Масквой. Вайна псіхічна нездаровага, перапоўненага нянавісьцю забойцы, які апынуўся на вяршыні крымінальнай улады ў Рэспубліцы Беларусь. Аднабокая вайна. 19 жнівень 2020 г. Зянон ПАЗЬНЯК http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/adnabokaavajna 21/8/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |