Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(18-ы жнівень 2020 г.) Як і трэба было чакаць, разыгрываецца горшы варыянт. Цалкам залежную ад непрыяцеляў і ад “дабрадзеяў” Ціханоўскую стараюцца скарыстаць кожны ў сваіх інтарэсах. Лідыруе Масква. Пуцін перамовіўся з Макронам і Мэркель і выдатна выкарыстаў іхныя эўрапейскія стандарты выхаду з крызісу (непрыймальныя для Беларусі). Мэркель і Маравецкі пагаварылі з Ціханоўскай (плюс летувісы). У выніку Ціханоўская аб’яўляе гатовасьць лічыць сябе прэзыдэнтам і “нацыянальным лідэрам”. Пачалі ствараць “каардынацыйную раду” і паўтараць надакучлівы штабісцкі шаблон пра Бабарыку ды Цапкалу (на выбары і ў прэзыдэнты) . Зьявіліся прапановы пералічыць галасы прагаласаваных выбаршчыкаў (што немагчыма), зрабіць паўторныя выбары (чаго няма ў заканадаўстве, бо ёсьць новыя выбары) і нават аб’явіць Ціханоўскую прэзыдэнтам Беларусі (што ёсьць поўная авантура, бо з гледзішча праўнай працэдуры прэзыдэнтам яна ня ёсьць). Словам, заўважаны увесь дэмакратычны набор недэмакратычных маніпуляцый. На жаль, усё гэта небясьпечна для Беларускай народнай рэвалюцыі, бо праекцыя авантурных прапаноў на розныя “каардынацыйныя камітэты”, як паказвае практыка, мае на мэце адну задачу (у стылі стандартнай эўрапалітыкі) — усадзіць народ і дыктатуру за перамовы, дыялогі і ўсялякую эўрафікцыю, што зьяўляецца гробам для рэвалюцыі, асабліва ў Беларусі, дзе ўзурпатар чхаў на ўсіх і не зьбіраецца аддаваць уладу “даже после смерти”. Дзеля адзінства рэвалюцыі на каардынацыйны рэвізіянізм і на выкарыстаньне Ціханоўскай цяпер лепш за ўсё не зьвяртаць увагі, не падтрымліваць і не ўключацца. Асновай каардынацыі рэвалюцыйнага руху маглі б стаць рабочыя страйкамы. Вельмі важна зараз, у сэнсе самаарганізацыі людзей, ствараць паралельныя ворганы мясцовага самакіраваньня. Трэба заранёў арыентавацца на парляманцкая выбары па Канстытуцыі 1994 года. Неабходна пачаць ствараць грамадзкія акруговыя камісіі па выбарах (260 акругаў), якія стануць асновай выбарчай сістэмы. Карнавальны і пратэстны дух беларускай рэвалюцыі павінен ператварыцца ў дух змагарны і арганізацыйны. І вось тут неабходна вызваліць ўсіх схопленых і арыштаваных, запатрабаваць сьледзтва і суду над злачынцамі пабіцьця народу. Аднак у парадку дзеяньняў (і шмат хто тое разумее) стаіць задача хуткага пералому сітуацыі, пакуль трывае масавасьць пратэстаў. Тут усё найбольш залежыць ад здольнасьці і настрою людзей, бо неабходна ўступаць у барацьбу, займаць урадавыя ўстановы і вымушаць рэжымную намэнклятуру прыняць удзел у пераменах — ажыцьцявіць арышт Лукашэнкі. На гэта пратэстнае грамадзтва, здаецца, яшчэ не гатовае Асаблівасьць грамадзкага рэвалюцыйнага крызісу ў Беларусі ў тым, што каардынальныя перамены ва ўсіх сфэрах залежаць ад выдаленьня з палітыкі і адхіленьня ад улады аднаго чалавека — Лукашэнкі, які сам не аддасьць уладу ні пры якіх абставінах. З гэтага, перш за ўсё, трэба зыходзіць у беларускім рэвалюцыйным змаганьні. Да 30-га жніўня павінна адбыцца інаўгурацыя фальшывага прэзыдэнцтва. Лепш за ўсё не дапусьціць інаўгурацыі узурпатара, які рэальна ня мае права на такую пасаду. Калі б паўмільёна беларусаў прышлі ў гэты дзень да палаца, каб спыніць ягонае нахабства ва ўладзе, то з гэтым яму прышлося б лічыцца (а можа і ўладу згубіць). Хіба што на верталёце б ляцеў ды на дах апускаўся. Рыхтуймася. 18 жнівень 2020 г. Зянон ПАЗЬНЯК http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/abstanoviscy18-yzniven2020g 21/8/2020 › Навіны, Курапаты, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |