Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Набліжаецца вялікае нацыянальнае сьвята — Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. Цуд жа заключаўся ў тым, што генератарам і вырашальнай сілай гэтых гістарычных падзей былі дэпутаты фракцыі Беларускага Народнага Фронту (Апазыцыя БНФ), якія складалі значную меншасьць (10%) у камуністычным Вярхоўным Савеце, але пры падтрымцы іншых дэмакратычных дэпутатаў і тысячаў людзей за сьценамі парляманту здолелі пераламаць супраціў камуністаў, і парлямант аднагалосна прагаласаваў за незалежнасьць Беларусі. А ў канцы дэпутаты Фронта і дэмакратычныя прыхільнікі БНФ здолелі яшчэ спыніць дзеяньне КПСС і камсамола ў Беларусі і зрабілі гэтую фантастычную палітычную перамогу галасамі большасьці самых камуністаў, якія здаліся перад абставінамі cвабоды. Наша воля цудоўная. Наша незалежнасьць магутная. Шануйма нашу волю і незалежнасьць Беларусі. Шануйма 25-ы Жнівень 1991 года. Гэта вялікі Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. І вось 25-ы Жнівень 1991 год — Беларусь паўстала, уваскрэсла тады, калі ўжо ворагі яе амаль пахавалі. Жыве Беларусь! Слава Айчыне! 25-га Жніўня — нацыянальнае сьвята Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь трэба адзначыць на плошчах у Менску і ва ўсіх гарадах Беларусі. Хай гучыць зноў наша вялікая Беларуская Мова ў песьнях і клічах “Жыве Беларусь!”! Хай веецца наш сьвяты, паліты крывёй беларусаў, дзяржаўны Бела-Чырвона-Белы Сьцяг! Хай узносіцца старажытная наша Пагоня і гучыць наш гістарычны беларускі гімн БНР, зьмест якога ўвабраў нашу гісторыю і сёньняшні дзень. Віншую ўсіх беларусаў з Днём Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь! 25 жніўня 2020 года аб 19.00 — усе на плошчу Незалежнасьці.
Вельмі актуальна гучыць цяпер наш гімн. Нібы пра сёньняшнія дні напісаны. 23 жнівень 2020 г. Зянон ПАЗЬНЯК 24/8/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |