Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: СТВАРАЮ — ТАДЫ ІСНУЮ 26 гадоў чуецца сіплы голас хамства, хлусьні і нянавісьці, нішчыцца ўсё беларускае, ахайваецца наша мова, наш сьцяг, нашыя ахвяры, палеглыя ў Курапатах, антычалавечая ўлада ламае крыжы на магілах генацыду, зьнішчана беларуская школа і адукацыя, здрада стала дзяржаўнай палітыкай. Там, дзе зьяўляецца беларуская ініцыятыва, яе тут жа ліквідуюць, замяняюць расейшчынай. Там, дзе зьяўляецца беларускі талент, яму зачыняюць дарогу. Там, дзе ўзьнікае беларуская справядлівасьць, — яе ў турму. Але шмат якія даверлівыя беларусы, як быццам не заўважалі, якім чынам адбываецца ўнутраная акупацыя краіны і вынішчэньне нацыянальнай супольнасьці. 28/8/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк У 1988 годзе, калі Савецкі Саюз ужо хістаўся і зьявіліся народныя франты ў Прыбалтыцы, Беларусі ды розныя пратэстанты супраць несправядлівасьці, тады камуністы стварылі так званы ОМОН (отряд милиции особого назначения). Галоўная задача гэтага ўтварэньня — змагацца з народнымі апанэнтамі КПСС, перасьледваць нязгодных, разганяць дэманстрацыі і пратэсты, стаяць на ахове ўлады камуністычнай партыі. Па аналогіі, гэтую структуру можна параўнаць з “Атрадамі Аховы” (Schutzstaffeln альбо SS) у гітлерскай Нямеччыне 30-х гадоў, створаных дзеля аховы нацыянал-сацыялістычнай партыі. ОМОН пры Савецкім Саюзе не пасьпеў разьвіцца ў аналаг СС. Гэта сталася пазьней, ужо ў аўтарытарнай Беларусі і ў гэбісцкай аўтарытарнай Расеі ў 2000-х гадах, калі да ўлады прыйшоў КГБ, з той розьніцай, што структура ахоўвае ня партыю, а рэжымных дыктатараў. 28/8/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |