Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“АМОНЫ”

У 1988 годзе, калі Савецкі Саюз ужо хістаўся і зьявіліся народныя франты ў Прыбалтыцы, Беларусі ды розныя пратэстанты супраць несправядлівасьці, тады камуністы стварылі так званы ОМОН (отряд милиции особого назначения). Галоўная задача гэтага ўтварэньня — змагацца з народнымі апанэнтамі КПСС, перасьледваць нязгодных, разганяць дэманстрацыі і пратэсты, стаяць на ахове ўлады камуністычнай партыі.

Па аналогіі, гэтую структуру можна параўнаць з “Атрадамі Аховы” (Schutzstaffeln альбо SS) у гітлерскай Нямеччыне 30-х гадоў, створаных дзеля аховы нацыянал-сацыялістычнай партыі.

ОМОН пры Савецкім Саюзе не пасьпеў разьвіцца ў аналаг СС. Гэта сталася пазьней, ужо ў аўтарытарнай Беларусі і ў гэбісцкай аўтарытарнай Расеі ў 2000-х гадах, калі да ўлады прыйшоў КГБ, з той розьніцай, што структура ахоўвае ня партыю, а рэжымных дыктатараў.

ОМОН пры лукашысцкім рэжыме ператварыўся ў адмыслова вырабленую тэрарыстычную банду са спэцпадпарадкаваньнем і ўсёдазволенымі магчымасьцямі тэрору, пабіцьця і забойства людзей, за якія спраўцы тэрору не падлягаюць адказнасьці.

Лукашысцкі ОМОН прайшоў школу расправы зь людзьмі ў Нямеччыне, у нямецкай паліцыі, дзе традыцыі Штазі і СС, як відаць, не зусім забытыя.

З 2008-га па 2012 гады немцы абучылі барацьбе зь мірнымі дэманстрацыямі 500 амонаўцаў з Рэспублікі Беларусь. Абучэньне прайшло вынікова, і ўжо 19-га сьнежня 2010 года, пасьля фальшывых прэзыдэнцкіх выбараў, менскі ОМОН жорстка спацыфікаваў мірную дэманстрацыю ў Менску, паламаўшы людзям ногі, рэбры і рукі, паразьбіваўшы галовы, пакалечыўшы дзяўчат і засадзіўшы ў турмы 700 чалавек.

(Нагадаю, што асноўнай заходняй эўракраінай у пачатку 2000-х гадоў, якая пад відам усталяваньня дэмакратыі заганяла Беларусь у Расею, была якраз Нямеччына, а ў справе разбурэньня Беларускага Народнага Фронту — нямецкая разьведка ў асобе былога шэфа разьведкі Ганса Віка, на той час кіраўніка Менскай місіі АБСЭ, які непасрэдна і афіцыйна праз дамову супрацоўнічаў з лукашысцкім КГБ.)

Лукашысцкая банда ОМОНа атрымала ў Нямеччыне патрэбную падрыхтоўку. На сёньняшні дзень баевікі ОМОНа — гэта ланцуговыя сабакі рэжыму, навучаныя калечыць і забіваць, не несучы адказнасьці за злачынства. Муштра бандытаў адбываецца ў асобым рэжыме (адпаведныя жорсткія відэа-фільмы, прапаганда, індактрынацыя абавязкаў, абмежаванасьць кантактаў, адлучанасьць ад гуманістычнай інфармацыі і ведаў і г. д). Але самае галоўнае — зь іх вырабляюць мамэлюкаў у прапагандзе і ў атмасфэры злобнай нянавісьці да ўсяго беларускага, перш за ўсё, — да беларускай мовы, культуры, сімвалаў, інтэлігенцыі і моладзі.

Вось адзін з прыкладаў на адным з судоў супраць Юры Беленькага (у 2000-м г. была спроба яго забойства баевікамі ОМОНа). У якасьці сьведкі выступаў амонавец, які ўдзельнічаў у нападзе. На пытаньне суддзі “што незаконнага рабіў падсудны”, амонавец адказаў: “Крычал “Жывёт Беларусь!” і разгаварывал па-беларускі”.

Потым высьветлілі, што мамэлюк быў зь вёскі, сын калгасьніка, які прайшоў школу (ці дакладней, душагубку) ОМОНа. Вось ужо сапраўды, бандыты ня маюць нацыянальнасьці (а калі і мелі, то іх ад яе адлучылі).

Забойствы, калецтвы і катаваньні людзей, якія рабілі гэтыя вырадкі 9-12 жніўня 2020 года, паказваюць на людабойства — злачынства супраць чалавецтва. Зразумела, што за гэтым стаіць асоба, якая давала загады (Лукашэнка) і асоба, якая іх трансьлявала (Караеў). Але выкананьне злачынных загадаў ёсьць злачынства. Незалежна ад суду над даўцам і трансьлятарам загадаў, кожны член рэжымнай банды ОМОН нясе калектыўную адказнасьць за групавое злачынства супраць людзей. Прыналежнасьць да ОМОНа павінна стаць падставай для затрыманьня, сьледзтва, ўзбуджэньня крымінальнай справы і пакараньня.

Так будзе, калі ва ўладзе будуць сапраўдныя людзі. Цяпер пажадана, каб стварыўся калектыў энтузіястаў па ліквідацыі ОМОНу. Неабходна ведаць імёны, прозьвішчы, адрасы, тэлефоны, членаў сям’і, фатаграфіі і справы бандытаў. Усялякае зло, усялякае злачынства мусіць быць адпомшчана, засуджана і пакарана.

23 жнівень 2020 г. Зянон ПАЗЬНЯК

http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/amony

28/8/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2020
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024