Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: ДЗЬВЕ ПАЗЫЦЫІ — БЕЛАРУСКАЯ І МАСКОЎСКАЯ 9-га жніўня ў Менску адбылося тое, што мусіла адбыцца — пабоішча мірных людзей. Сіла была ўжыта несувымерна. Відаць было, што сілавікі выконвалі ўстаноўку: біць і душыць. Пазнаю почырк Лукашэнкі. Яго віна тут безумоўная. У падрыхтоўцы сітуацыі такога неарганізаванага пратэсту ўскосная віна ляжыць таксама на Ціханоўскай і штабістках, якія адкінулі байкот і ўпарта заклікалі ўсіх выбаршчыкаў прыйсьці галасаваць менавіта ў канцы дня 9-га жніўня. Пры гэтым штабісткі казалі, што калі народ выйдзе на пратэст, то яны далучацца. Людзі выйшлі. Штабісткі не далучыліся, а адна зьехала ў Маскву. Людзей пабілі. 12/8/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Глоўная задача, якую ставіць Беларускі Нацыянальны Сакратарыят, — гэта стымуляваць стварэньне суполак руху “Вольная Беларусь” у Беларусі і ва ўсім сьвеце. Важна, каб пайшла ініцыятыва і сталася самаарганізацыя людзей. Толькі тады ствараецца народны рух (зьверху яго ня створыш). Пачынайце гуртавацца ў суполкі ўжо сёньня, 9-10-га жніўня, пасьля разгону і “хапуноў”. Беларусам трэба мець нацыянальную грамадзкую сілу, якая, не паддаючыся чужой маніпуляцыі і эйфарыі, магла б разумна супрацьстаяць планам Масквы і рэпрэсіям антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі. 12/8/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ САКРАТАРЫЯТ (Мэмарандум) Беларускі Нацыянальны Сакратарыят створаны дзеля абароны, разьвіцьця і прадстаўніцтва Беларускай нацыі, увасабленьнем якой зьяўляецца Рэспубліка Беларусь і беларусы ва ўсім сьвеце. Беларускі Нацыянальны Сакратарыят (БНС) грунтуецца на прынцыпах свабоды, дэмакратыі і незалежнасьці Беларусі; 9/8/2020 › Навіны Рэжым Лукашэнкі (дакладней — Лукашэнка), дагаджаючы Маскве, зьнішчыў і вытаптаў беларускі палітычны клас. Апошняя ганебная прэзыдэнцкая выбарчая кампанія 2020 года выразна паказала ў якім бядотным стане знаходзіцца беларускае грамадзтва. Трэба выпраўляць становішча, падняць высока наш сьвяты нацыянальны Сьцяг, наш гэрб Пагоню, нашу Беларускую мову і нашу волю. Мусім супраціўляцца варварству, Маскве і змагацца з цемрай. Мусім адрадзіць Беларусь, узьняць ідэйна нашу нацыю, зьберагчы дзяржаву і наш народ. Ніжэй друкуем мэмарандум аб стварэньні Беларускага Нацыянальнага Сакратарыята за мяжой Беларусі. За мяжой — з прычыны антыбеларускай рэпрэсіўнай палітыкі аўтарытарнага рэжыму. 9/8/2020 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ АБ НЕБЯСЬПЕЦЫ Тое, пра што я пішу ў гэтым лісьце, важна ведаць усім беларусам, якія клапоцяцца пра Бацькаўшчыну. Безадказная агітацыя штабоў гэбіста Цапкалы, банкіра Бабарыкі і Сьвятланы Ціханоўскай за несправядлівыя выбары, іхныя заклікі прыйсьці ўсім 9-га жніўня на фальшывае галасаваньне, якое ўзаконьвае фальшывая выбары, і прагаласаваць ў канцы дня — падразумявае пратэстную сітуацыю, выкід эмоцыяў супраць заведама ілжывага рашэньня ЦВК аб выбраньні Лукашэнкі. 8/8/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Памёр Дэпутат Незалежнасьці Уладзімер Мікалаевіч Заблоцкі.На 81 годзе жыцьця. Пасьля смяртэльнай чарнобыльскай хваробы. Адыходзяць паступова ў лепшы сьвет людзі, якія зьдзейсьнілі палітычны цуд у гісторыі шматпакутнай Беларусі. Зьдзейсьнілі ва ўмовах, калі тое здавалася немагчымым — дамагліся Незалежнасьці Беларусі, вярнулі Беларускую мову, Нацыянальны Сьцяг і гэрб Пагоню на дзяржаўны пасад. 25 Жнівень 1991 года стаў вялікім днём Беларускай нацыі. 7/8/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: АБ ПРОСТЫХ РЭЧАХ Зацікаўленыя людзі, што назіраюць выбарчую кампанію ў Сеціве, паддаюцца ўплыву прапаганды і выбарчай эйфарыі. Некаторым, магчыма, здаецца, што перакульваецца сьвет. Канец рэжыму. І вось пачалося папярэдняе галасаваньне. Усё, як некалі, як заўсёды і як было, толькі горай. Эйфарысты, здаецца, яшчэ нічога не зразумелі. А ведаць трэба простыя рэчы. Зрух у грамадзтве сапраўды адбыўся. Маса беларусаў адвярнуліся ад Лукашэнкі. Але зьмены пакуль што павярхоўныя, неглыбокія, каб кардынальна паўплываць на фальшывыя выбары. Толькі электаральнай актыўнасьці тут недастаткова. 6/8/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк БЕРАЖЭМ БЕЛАРУСЬ І БЕЛАРУСКІ НАРОД
Паважаныя беларусы, паважаныя выбаршчыкі! Безадказныя асобы заклікаюць вас ісьці галасаваць на фальшывыя выбары. Яны кажуць, што вашае галасаваньне забясьпечыць невыбраньне Лукашэнкі. Але гэта ілюзія і няпраўда. Фальсіфікацыйная сістэма рэжыму засталася некранутай разам са спадарыняй Ярмошынай і ўсім ілжывым механізмам галасаваньня. Людзям недаступна пракантраляваць фалсіфікацыйную машыну. А гэта азначае, што пры любым раскладзе яна забясьпечвае як заўсёды “выбраньне” Лукашэнкі. Гэта стане ўдарам па сьвядомасьці выбаршчыкаў, якім безадказна ўнушылі ілюзіі перамогі на фальшывых выбарах. 5/8/2020 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ЗАЦЕМКІ НА МАРГІНЭСЕ 1-4 ЗАЦЕМКІ НА МАРГІНЭСЕ-1 Праглядаю выступы і агітацыйную кампанію партнёраў Лукашэнкі. Зьвярнуў увагу, што фармальна выступы спойлераў палітычна лепш выглядаюць (і значна), чым чытаньні са сцэны Сьвятланы Ціханоўскай і штабістак тэхналягічна напісаных тэкстаў (са сьлёзкамі і канфэрансье) перад эйфарычным зборам людзей, дзе папулізм зашкальвае. 5/8/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк (Зацемкі для сяброў КХП – БНФ) а). У існуючай сітуацыі патрэбны байкот (непрыход на выбары) дзеля сьведчаньня аб фальсіфікацыі галасаваньня. Нягледзжячы на неспрыяльныя абставіны, намі падрыхтаванае назіраньне за прыходам на галасаваньне. Але ўжо першы дзень так званага “папярэдняга галасаваньня” паказаў, што назіральнікаў фізічна не дапускаюць на ўчасткі (чаго трэба было чакаць). Прытым кабіны для галасаваньня не зачыненыя і праглядаюцца. Гэта грубае парушэньне таемнага галасаваньня. 4/8/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: АБ МЭТОДЫЦЫ РУСКАЙ ІМПЭРСКАЙ ІДЭАЛЁГІІ (Ліст сябрам КХП – БНФ) “Статус-кво” Мэтодык зьнішчэньня народаў ёсьць дастаткова, але ідэалёгію зьнішчэньня прыдумала (і карыстаецца) грамадзтва з імпэрскай сьвядомасьцю. Тут нагадаю два асноўныя расейскія палітычныя мэтады, якія мы добра ведаем і ня раз апісвалі, але паўтарыць веды ня будзе на шкоду. Найбольш распаўсюджаным мэтадам русіфікацыі і этнацыду зьяўляецца “статус-кво”. Гэта калі вынікі палітычнага ўціску, рэпрэсіяў, забаронаў і вынішчэньня аб’яўляюць базавай нормай, і далейшыя высновы робяць, зыходзячы з гэтай акупацыйнай нормы. 2/8/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |