Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: ЯШЧЭ ПРА РАСЕЙСКІ ФАШЫЗМ У БЕЛАРУСІ Тэма расейскага антыбеларускага фашызму ў Беларусі зараз стала зноў актуальнай у сувязі зь дэманстрацыяй злачынстваў улады супраць чалавецтва і паказам тыпова фашысцкіх акупацыйных мэтадаў рэпрэсій супраць мірнага беларускага насельніцтва. Людзі раптам ўсьвядомілі, што супраць іх існуе цэлая сістэма дзяржаўнай улады з тыпова фашысцкімі антынацыянальнымі функцыямі, створаная пад аднаго чалавека. 30/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Па гісторыі фашызму і яго адгалінаваньняў існуе велізарная літаратура і шмат вызначэньняў. Калі ўсё максімальна спрасьціць, то грунтам, асновай фашызму ёсьць ідэалёгія ўлады Беніта Мусаліні ў Італіі. Гэта, так бы мовячы, “класіка”. Сутнасьць гэтай дзяржаўна-ідэалягічнай сістэмы ў тым, што ўлада мусіць належыць арганізаванай меншасьці, якая бярэ на сябе ўсе абавязкі па арганізацыі грамадзтва і забесьпячэньня ўсіх патрэбаў людзей. Такім чынам ствараецца саюз, “зьвяз” ( fascio ) паміж арганізуючай меншынёй (палітычным авангардам, элітай) і падпарадкаванай бальшынёй, якая даручае ўсе клопаты пра сябе ўладзе мяншыні. Улада арганізуючай мяншыні існуе ў форме дыктатуры з вяршэнствам дыктатара — правадыра і лідэра (дучэ). 27/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк У 1994 годзе, калі маскоўская агентура ва ўладзе і прамаскоўская камуністычная намэнклятура праціснулі праз савецкі электарат свайго стаўленьніка на прэзыдэнцкі пасад у Беларусі, то першым дзеяньнем акупацыйнай палітыкі антынароднага рэжыму стала ліквідацыя дзяржаўных беларускіх сімвалаў і дзяржаўнага ўжываньня беларускай мовы, якая была асуджана, фактычна, на забарону. Потым была ліквідавана беларуская школа, спаленыя беларускія падручнікі для школы, ліквідаваныя беларускія выдаведзтвы, газэты; радыё і тэлебачаньне пераведзеныя на акупацыйную мову. Так адбывалася ўнутранная акупацыя Беларусі. 27/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ВЫТРЫМКА — КАБ СТАЦЬ БЕЛАРУСКАЙ ПАЛІТЫЧНАЙ СІЛАЙ Ліст сябрам народнай партыі (КХП — БНФ) На 27 верасень рыхтуецца пратэстная акцыя. Яна мусіць быць маштабнай і мірнай. Тут вельмі важна, каб была вытрымка і не паддавацца на правакацыі. Кожная дваровая і раённая група мусіць стварыць дружыну самаабароны і вызваленьня. Задача — бараніць людзей і не даваць іх схапіць (асабліва там, дзе карнікаў ня шмат і калі яны агрэсіўныя). Мірныя акцыі дапамагаюць нацыянальна скансалідаваць грамадзтва, запачаткаваць працэсы самаарганізацыі і структурызацыі супольнасьці. Толькі тады можа пачацца іншы дынамічны і практычны этап змаганьня. 26/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк ВОЙСКА — ДЛЯ АБАРОНЫ АЙЧЫНЫ, АЛЕ НЯ СУПРАЦЬ НАРОДА (Зварот да прызыўнікаў) Пачынаецца асеньні набор у войска. Не пагаджайцеся служыць ва ўнутраных войсках і ўcялякіх спэцназах, бо цяпер гэта тэрарыстычныя атрады антыбеларускай хунты. Калі трапіце ва ўнутраныя войскі, вас будуць прымушаць страляць у свой народ, зьбіваць і катаваць вашых бацькоў, матак, братоў, сясьцёр, сяброў і суседзяў. Вам будуць там “прамываць мазгі”, каб зрабіць карнікаў, чалавека-робатаў рэпрэсій. 25/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: У МАСАВЫМ МІРНЫМ ПРАТЭСЬЦЕ - НАША СІЛА І БУДУЧАЯ ПЕРАМОГА. У АГРЭСІІ - ПАРАЗА Апошнім часам рускія прапагандысты і розныя вяшчальнікі, якія выступаюць пад выглядам дэмакратаў, праціўнікаў Пуціна і быццам бы спрыяюць беларускай рэвалюцыі, пачалі крытыкаваць беларусаў за пацыфісцкі мірны характар пратэстаў. Расейцы на ўсе лады даказваюць, што гэта памылка, трэба, маўляў, уступаць у жорсткую барацьбу і граміць лукашысцкія спэцсілы. Ня слухайце гэтых рускіх “дабрадзеяў” і прапагандыстаў. 25/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: «Камітэт Польшча-Беларусь імя генэрала Станіслава Булак-Балаховіча» Кантакты Беларускага Народнага Фронту (БНФ) з польскімі дэмакратычнымі арганізацыямі, што ўтварыліся на базе «Салідарнасьці» пачасьціліся з 1993 года. Гэта было зьвязана найперш з нашай палітычнай ідэяй стварыць у будучыні Балта-Чарнаморскую супольнасьць дзяржаў (Беларусь, Украіна, Летува, Латвія). Палякі прапаноўвалі пашырыць ідэю да канцэпцыі «міжмор’я», куды ўвайшла б Польшча (і магчыма потым Венгрыя, Славакія, Румынія, Баўгарыя). У 1996 годзе я апынуўся ў эміграцыі (ЗША, Польшча). У Кракаве я пазнаёміўся з Карнэлем Маравецкім – кіраўніком «Солідарносьці вальчонцэй». У нас было супадзеньне поглядаў на каунізм і неабходнасьць працягваць змаганьне, бо камунізм-сацыялізм – найвялікшае зло. У 1999 годзе мне патэлефанаваў Пётра Глябовіч адзін з арганізуючых дзеячоў «Солідарносьці вальчонцэй» і прапанаваў супрацоўніцтва. У гэты ж час я пазнаёміўся з Ядвігай Хмялёўскай, кіруючай дзяячкай «Солідарносьці вальчонцэй». Потым – з Робэртам Боднэрам, Бацяном і іншымі дзеячамі. Узьнікла ідэя, якую выказаў Пётра Глябовіч, стварыць Польска-Беларускую арганізацыю ў Польшчы, паколькі ідэалёгія Беларускага Народнага Фронту і «Солідарносьці вальчонцэй» былі блізкімі, падтрымлівалі традыцыйныя каштоўнасьці і грунтаваліся на барацьбе з камунізмам. 24/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Беларуская мірная рэвалюцыя выявіла як шмат ёсьць беларусаў па ўсім сьвеце, на ўсёй плянэце. 20-га верасьня адбыўся беларускі пікет у падтрымку рэвалюцыйнай Беларусі ў Міньнеапалісе (штат Міньнесота, ЗША). 24/9/2020 › Навіны Зянон Пазьняк. Мова наша зброя. https://www.youtube.com/watch?v=X-pJmERth5M 22/9/2020 › Навіны 17-га верасьня рэжым сабраў у Менску форум жанчын з бюджэтных арганізацыяў, каб прадэманстраваць падтрымку існуючай уладзе і асобе Лукашэнкі. На форуме выступіў Лукашэнка. Я паглядзеў на ягоныя паводзіны і праслухаў, што і як ён гаворыць. Мушу сказаць, што гэта ўжо ня сьмешна. Чалавек нездаровы і жыве ў стане вайны, якая, як яму здаецца, вось-вось пачнецца. Тут ня гульні і не прапаганда прыдуманай нерэальнасьці, якую беларусы бачаць па рускім тэлебачаньні. Тут усё небясьпечнае, бо маніякальнае, і нясе пагрозу ўсёй нацыі. 21/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Галіна ПАЗЬНЯК: БЕЛАРУСЬ – ГЭТА Я Сёньня беларусы ва ўсім сьвеце востра перажываюць за нашых родных людзей, якія пакутуюць ад лукашызму-пуцінізму. Кожны забіты, скалечаны беларус, зьбіты да беспрытомнасьці – у нашых сэрцах, якое баліць. Тыя, хто знаходзіцца за межамі Бацькаўшчыны, стараюцца ва ўсім сьвеце падтрымаць сваіх суайчыньнікаў мітынгамі пратэсту, зьбіраюць грошы на дапамогу рэпрэсаваным нашым людзям, зьвяртаюцца ў міжнародныя арганізацыі за падтрымкай і за адпаведнымі міжнароднымі дзеяньнямі-санкцыямі супраць фашыстоўскага рэжыму Лукашэнкі. Гэтая падтрымка патрэбная рэвалюцыйнай Беларусі, бо ўсе разам мы адолеем гэтую пачварную ўладу, якая прыйшла да нас з усходу. 21/9/2020 › Навіны ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: РУСКАЯ ТЭХНАЛЁГІЯ Руская агентура прафэсійна працуе на эмацыйны раскол беларускага грамадзтва, ужываючы ўсюды аднолькавыя прыёмы. Расколу беларускага грамадзтва на аснове нянавісьці Лукашэнка прысьвяціў 26 гадоў сваёй улады. Ягоны лексічны запас ненавісных і зьневажальных слоў дзеля ацэнак розных груп і праслоек беларускага грамадзтва сягае на больш за сотню тэрмінаў (гэта ўжо сабрана). 19/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк (Ліст да сяброў КХП – БНФ) 26 гадоў цёмнага антыбеларускага рэжыму паказваюць, што галоўнай прычынай унутранай акупацыйнай палітыкі была і ёсьць Расея. Лукашэнка — гэта прыдатны для Расеі сатрап з беларусафобнай псіхікай нянавісьці да беларусаў, беларускай мовы і культуры. Імпэрская роля Расеі асабліва стала небясьпечнай для Беларусі, калі да ўлады там ў 2000-м годзе прыйшоў КГБ і яго карпаратыўны стаўленьнік В. Пуцін. Планы і прыёмы расейскай палітыкі ў дачыненьні да Беларусі былі ўсялякія, але нязьменнай заставалася пэрспэктыва захопу (аншлюсу) Беларусі, і ў сувязі з гэтым — зьнішчэньне Беларускай мовы. Прытым, насаджэньне нянавісьці да Беларускай мовы і зьнішчэньне яе ёсьць для Расеі галоўным, бо зразумела, што пры дзяржаўным існаваньні Беларускай мовы аншлюс немагчымы. 18/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: РЭВАЛЮЦЫЯ І РЭКАМЕНДАЦЫІ “БЕСКАРЫСНЫХ ІДЫЁТАЎ” 15-га верасьня сталы камітэт Парляманцкай Асамблеі Рады Эўропы прыняў дэклярацыю. Згодна дэклярацыі, ПАРЭ лічыць, што Беларусі патрэбны «дэмакратычны, шырокамаштабны і інклюзіўны палітычны дыялёг» з удзелам у ім грамадзкай супольнасьці дзеля мірнага выхаду з крызісу. У Беларусі трэба правесьці рэформы, пачынаючы з рэформы канстытуцыі. Вось гэтак яны “дэмакратычна” падтрымліваюць лукафашысцкі рэжым, “канстытуцыйную рэформу” (пры ўладзе Лукашэнкі), да чаго імкнуцца Пуцін і Лукашэнка, каб замацаваць “союзное государство” і пуцінскую ідэю аншлюсу Беларусі. Вось так яны кажуць пра «дэмакратычны, шырокамаштабны дыялёг» народа з нелегітымным антынародным крывавым рэжымам у час народнай рэвалюцыі. Вось так яны рэвалюцыю называюць “крызісам”, дэманструючы няведаньне таго, што адбываецца ў Беларусі. 16/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон Пазьняк. Пра Беларускі Нацыянальны Сакратрыят і барацьбу. https://www.youtube.com/watch?v=Szhn9Vw_ohQ 15/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: РЭАЛЬНАСЬЦЬ І ГУЛЬНІ (Ліст да сяброў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ) Мінуў месяц беларускіх пратэстаў. Эўразьвяз нічым не дапамог беларусам. Тым часам у Эўропе пачынаюць разыгрываць адначасна палітычны фарс і вадэвіль з “прэзыдэнцтвам” Ціханоўскай (яе пачынаюць намінаваць «прэзыдэнтам»), якое можа скончыцца асьмяшэньнем Беларусі і поўным тупіком у магчымасьці зьмены ўлады. Пра кроў забітых гаворкі няма — Эўразьвяз ня выказаў спачуваньня. Імёны забітых беларусаў для эўрапалітыкаў не цікавыя. Пачалі запрашаць Ціханоўскую ў сталіцы, узьніклі прапановы на вышэйшым узроўні пра Нобелеўскую прэмію Сьвятлане і Сяргею (які сядзіць пад арыштам). Зьявіліся ідэі запрасіць Сьвятлану на міжнародны форум па эканоміцы і т. п., а сама Сьвятлана стала называць сябе “сімвалам нацыі” і г. д. 14/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПаАЗЬНЯК. Зварот да міліцыі. https://www.youtube.com/watch?v=Jmb-qOVNPR0&feature=youtu.be 13/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ПАМЯЦЬ І СПРАВЯДЛІВАСЬЦЬ Вярнуся да тэмы, пра якую неаднаразова пісаў, з прычыны яе важнасьці. Гэта тэма пра ахвяры, памяць і свабоду. Свабода не даецца лёгка, у адначасьсі і дарма. Бывае, што за свабоду змагаюцца і кладуць галовы цэлыя пакаленьні, і памяць пра ахвяры робіцца апірышчам духа для барацьбы. Так ёсьць у Беларусі, дзе пра наш народ вялікі паэт ХVI-га стагоддзя Мікола Гусоўскі пісаў: “Мы на самым краі Хрысьціянства”. Перад намі была Арда. Найвялікшай ахвярай за Беларусь быў Кастусь Каліноўскі, які стаў змагарным сімвалам нацыі, потым — пакутнікі БНР і дзеячы Беларускага каталіцкага хрысьціянства, якіх замучылі ў ГУЛАГу, і потым — забітыя ў Курапатах, дзясяткі Курапатаў, у якіх палеглі амаль два мільёны людзей толькі за тое, што былі народам — людзьмі гэтага краю. 12/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Як была рабская праца асновай эканамічнай сістэмы краіны, так і засталася. “У нас забралі тэлефоны, не даюць зьехаць, штрафуюць за выйсьце з вахтавага пасёлку”, распавядае адзін з рабоў Газпрома. Вось такія, па сутнасьці, белыя нявольнікі ствараюць капіталы; аплочваюць яхты і самалёты, фальшывыя “палотны старых майстроў” і залатыя ўнітазы “вярхушкі грамадзтва”. 12/9/2020 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ПРАЯЎЛЕНЬНЕ ВАРОЖАСЬЦІ Я атрымаў інфармацыю зь Вільні ад Старшыні Таварыства Беларускай Культуры. Вось што ён напісаў. “На афіцыйным сьвяткаваньні чарговых угодкаў Бітвы пад Воршай 8 верасьня ў Вільні многія маглі заўважыць, што на сьвяце, за выключэньнем аздобленай сцэны, адсутнічалі Бел-Чырвона- Белыя сьцягі. У многіх узьнікае пытаньне, чаму? Бо беларусаў тут шмат, яны, звычайна, шануюць такія даты. На жаль, гэтаму паспрыялі незразумелыя дзеяньні паліцыі. 10/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |