Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: ПАГРОМ БЕЛАРУСІ Пачаўся заключны пагром Беларусі. Вар’ят помсьціць беларускаму народу. З гэтага ён пачынаў у 94-м, дарваўшыся да ўлады. Гэтым ён і заканчвае ў 2020-м. Сотні тысячаў беларусаў, якія ў жніўні выйшлі з пратэстамі супраць фальшывых выбараў і супраць яго ўлады, Лукашэнка абазваў “хуліганамі”, “адмарозкамі”, “прастытуткамі”, “наркаманамі” і загадаў ужыць сілу. Забілі 6 чалавек, сотні пакалечылі, рабілі дзікія, нечуваныя катаваньні, схапілі і замкнулі за краты больш сямі тысячаў беларусаў. Рэжым не ўзбудзіў ніводнай крымінальнай справы па факту забойстваў, не вядзецца сьледзтва. Усё гэта сьведчыць пра рэжым акупацыі, які вядзе ваенныя дзеяньні супраць народа, дзе ня дзейнічаюць законы, акрамя патрэбаў вайны. Лукашэнка, з прычыны сваёй псіхічнай хваробы і падлеткавага ўзроўню мэнтальнасьці, верыць у тое, пра што хлусіць і ў тое, што стварае яму яго збочанае ўяўленьне. Ён ходзіць з аўтаматам каля палацу ў поўнай баявой экіпіроўцы і не сумняваецца, што на вуліцы за плотам “урагі”, якія хочуць яго забіць і разбурыць ягоны палац. Ён перакананы, што вясёлыя людзі за плотам, на вуліцах, праспэктах і плошчах — арганізаваныя і праплочаныя зьнешнімі сіламі, краінамі НАТО, якія рыхтуюцца напасьці на Беларусь. Дыслакаваўшы войскі на захадзе Беларусі (каб адбіць удар НАТО), Лукашэнка ўводзіць стан поўнай баявой гатовасьці ва ўзброеных сілах (ён жа, не забывайма, Мы, Дэпутаты Незалежнасьці, добра ведаем псіхічныя паводзіны Лукашэнкі і прычыны гэтых паводзінаў. Ён сапраўды верыць, што сілы НАТО з захаду гатовыя напасьці на Беларусь і таму ўводзіць стан баявой гатовасьці. Гэта небясьпечна для грамадзтва. Вар’ят думае, што ён ваюе. Ён уяўляе сябе на вайне. Калі Масква рашыцца скарыстаць вар’ята, то яна яго скарыстае. У выніку будзе моцна заклапочаны Эўразьвяз, пачнецца доўгі пэрыяд перамоваў (якія будуць расьцягваць да бясконцасьці) аб спыненьні канфлікту. Але рускае войска ўжо будзе стаяць уздоўж Буга. Адзінае, чаго можна было б пажадаць — гэта каб ні з боку Польшчы, ні з боку Летувы не было адказу на правакацыі. Інакш руская прапаганда ўсё перакруціць. Найбольш злавесныя разбурэньні з пагрому Беларусі, які пачаўся, — гэта забойствы людзей на мірных дэманстрацыях пратэсту, катаваньні беларусаў і масавы хапун людзей. Наступнае — пачатак зьнішчэньня каталіцкай канфэсіі ў Беларусі, пачатак ліквідацыі касьцёла Сымона і Алены ў Менску, перасьлед беларускіх ксяндзоў, забарона пераезду праз мяжу і вяртаньня з Польшчы ў Беларусь грамадзяніна краіны арцыбіскупа Кандрусевіча. Наступнае пагромнае разбурэньне — загад аб выгнаньні са школы настаўнікаў, якія не падтрымліваюць рэжымную ідэалогію (”належаць да іншага лагеру”), наступнае — перасьлед грамадзкіх актывістаў па ўсёй Беларусі (нават крамы, дзе прадавалі беларускія майкі і сувеніры, ужо разгромлены АМОНам). Магчымы разгром унівэрсітэтаў і цэлых галінаў эканомікі (ІТ, транзіт праз Летуву, выгнаньне інтэлектуалаў за мяжу і г. д.). Факт, засьведчаны доўгай ганебнай практыкай, — пагром нацыі, мовы і культуры — працягвае і робіць адзін неадэкватны суб’ект — Лукашэнка. Назіраючы пачварнае дзікунства, паўстае пытаньне: што рабіць? Найлепшым варыянтам быў бы арышт і суд над злачынцам. Над гэтым варта было б задумацца ўсім, каб не застацца на абломках культуры. Тым часам існуе агульная небясьпека, якая вынікае з пагрому краіны і стаіць над пагромам – гэта гатовасьць вар’ята здаць Беларусь пад Расею за магчымасьць застацца пры ўладзе і пры накрадзеных мільярдах. Крэмль імкнецца хутчэй пакарыстацца сітуацыяй, няўклюдна зьлівае нават свае крэатуры Бабарыку з Калесьнікавай, цісьне на правядзеньне канстытуцыйнай рэформы (з прыцэлам на легалізацыю аншлюсу) і т. п. Зразумела, што тут поўнае бясрпаўе і беззаконьне, але законнасьць цяпер для Крамля і Драздоў ня надта і патрэбная, бо рэалізуецца якраз сілавы сцэнар і бяспраўе. На фоне нацыянальнай рэвалюцыі супраць ўзурпацыі ўлады, здраднікі гатовыя спляжыць краіну. 3/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |