Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Сёньня знакамітая дата - 506-я гадавіна перамогі войска Вялікага Княства Літоўскага над Масквой у знакамітай бітве пад Воршай (1514 г.). Бітва надоўга стрымала агрэсію Масквы на нашых усходніх межах. Маскоўцаў перамаглі ўтрая меншымі сіламі і пры гэтым высеклі палову іхняй 80-тысячнай арды. Бітва ўвайшла ў гісторыю і ў падручнікі па ваеннаму майстэрству. 8/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк (Ліст для сяброў КХП – БНФ) Газпрамаўская група працягвае раскрывацца. Пра прычыны — тут не кажу, факты сьведчаць самы за сябе. Аб’явілі, што будуць ствараць партыю і прадэманстравалі відэа-запіс банкіра Бабарыкі, дзе ён пра тое кажа і паведамляе, што выбары яны прайгралі. Запіс зроблены ў траўні-чэрвені (гэта значыць было сказана наперад, і стварэньне прамаскоўскай партыі было задумана перад выбарамі, каб выкарыстаць выбарчую кампанію). 8/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк
Атрымаў паведамленьне, што некаторыя дэманстранты ў Менску, хочуць зьвярнуцца да ўсіх пратэстуючых беларусаў, каб цягам трох месяцаў перастаць ужывыць алькагольныя напіткі (гарэлку, каньякі, віно і і інш.). Маўляў, ня трэба падтрымліваць “аўтаматчыка”. А таксама яшчэ прапанвуюць кінуць курыць. Маўляў і для здароўя добра і гаду менш грошай дастанецца. 7 верасень 2020 г. Зянон Пазьняк 8/9/2020 › Навіны У 1994 годзе Беларусь адмовілася ад ядзернай зброі узамен за гарантыі суверэнітэту з боку ЗША Вялікабрытаніі, Расейскай Федзрацыі. Мы лічым, што дамоўленасьці мусяць выконвацца. Расея пагражае ўвесьці сілавую вайскова-паліцэйскую рэзэрву ў Беларусь, каб душыць народныя дэманстрацыі. У сувязі з такім грубым парушэньнем міжнароднага права і пагрозай суверэнітэту Беларусі, мы спадзяемся на пацьвярджэньне гарантыяў суверэнітэту Беларусі з боку вялікіх дзяржаў. 8/9/2020 › Навіны Вайна-захоп-рэпрэсіі-выгнаньне Пуцін любіць казаць пра працяг “векавых традыцый расейскай дзяржаўнасьці”. Насуперак звычцы, тут ён ня хлусіць. Пераемнасьць імпэрскага курса з Раманавымі і Сталіным бачная няўзброеным вокам. Возьмем, напрыклад, Каўказ і Крым. Тут нейкае дэжа-вю, падзеі на працягу двух стагоддзяў паўтараюцца як па нотах. Алгарытм палітыкі Крамля: вайна, захоп чужых тэрыторый, рэпрэсіі і выгнаньне народаў са сваіх землў. Так было і пры Раманавых, і пры Сталіне, і пры Пуціне. 8/9/2020 › Навіны Беларускі Нацыянальны Сакратарыят “Вольная Беларусь” заклікае ствараць суполкі руху “Вольная Беларусь”. На сёньняшні дзень лёзунгі руху такія: - Лукашэнка, прэч! (Гэта значыць – ліквідацыя ўлады Лукашэнкі); - Новыя выбары (Гэта значыць – выбары парляманта і прэзыдэнта згодна з Канстытуцыяй 1994 года). Характар узаемаадносін – салідарнасьць. Стварэньне суполак — адзіна правільны мэтад у сёньняшніх умовах. Рух разьвіваецца гарызантальна. Стварайце суполкі па месцы жыхарства, ва ўніверсытэтах, прадпрыемствах, установах. Аб’ядноўвайцеся і салідарызуйцеся. 8/9/2020 › Навіны Пачаўся школьны год пад уладай рэжыму, які зьнішчыў беларускую школу, які зьневажае беларусаў, беларускую мову і беларускую годнасьць, які забіў людзей, кінуў у турму і робіць зьверскія катаваньні. Але і ў гэтых умовах нам патрэбная наша школа, нам трэба вучыць дзяцей. 1. Патрабуйце беларускай школы, пішыце заявы, рыхтуйце сьпіскі дзяцей у беларускія класы. Дзеці павінны вучыцца па-беларуску. Дбайма пра будучыню. 2. Пры адмове ў беларускім навучаньні дзяцей, стварайце сямейныя школы (3-4 вучні) і запрашайце настаўнікаў, якіх звольніў рэжым; 8/9/2020 › Навіны Папраўкі ў канстытуцыю Расеі гэта ня толькі труляж з абнуляжам, але і сьцьверджаньне ідэалогіі этнанацыяналізма ў якасьці дзяржаўнай. Цяпер афіцыйна насельніцтва Расеі будзе падзелена на народы першага (“дзяржаваўтвараючы”) і другога (усе астатнія) гатункі. Усе нярускія пераводзяцца ў прыніжальны статус малодшых братоў вялікага “дзяржаваўтвараючага” расейскага народу. 8/9/2020 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |