Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: РЭАЛЬНАСЬЦЬ І ГУЛЬНІ (Ліст да сяброў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ) Мінуў месяц беларускіх пратэстаў. Эўразьвяз нічым не дапамог беларусам. Тым часам у Эўропе пачынаюць разыгрываць адначасна палітычны фарс і вадэвіль з “прэзыдэнцтвам” Ціханоўскай (яе пачынаюць намінаваць «прэзыдэнтам»), якое можа скончыцца асьмяшэньнем Беларусі і поўным тупіком у магчымасьці зьмены ўлады. Пра кроў забітых гаворкі няма — Эўразьвяз ня выказаў спачуваньня. Імёны забітых беларусаў для эўрапалітыкаў не цікавыя. Пачалі запрашаць Ціханоўскую ў сталіцы, узьніклі прапановы на вышэйшым узроўні пра Нобелеўскую прэмію Сьвятлане і Сяргею (які сядзіць пад арыштам). Зьявіліся ідэі запрасіць Сьвятлану на міжнародны форум па эканоміцы і т. п., а сама Сьвятлана стала называць сябе “сімвалам нацыі” і г. д. Тэатр камэдыі. Лукашысцкая вар’ятня, відаць, уплывае на ўсіх. Сімвалам Беларусі і свабоды беларускай нацыі зьяўляецца Кастусь Каліноўскі. Ці разумее Ціханоўская, што яна гаворыць! (Дарэчы, ці ведае ўвогуле Сьвятлана, хто такі Каліноўскі, ці чула яна яго імя?) Гульню ў “гуайдзізм”, якую распачынаюць палітыкі ў Эўразьвязе, беларусы не павінны ўспрымаць, бо гэтая фальшывая эўрапалітыка нічога добрага беларусам не абяцае, а для ініцыятараў скончыцца канфузам. Ціханоўская ня ёсьць “прэзыдэнтам”, бо фармальна яе ня выбралі, а сапраўдны таемны вынік галасаваньня недаказальны. Рэальнасьць такая, што яна прыняла ўдзел у выбарах, згодна рэжымнага выбарчага закону, і ўдзельнічала ў фальшывай выбарчай кампаніі. Яна пагадзілася на арбітраж Цэнтральнай Выбарчай Камісіі на чале зь Ярмошынай, пагадзілася на ўдзел у фальшывых выбарах, дзе перамогу фармальна-законна заўсёды прыпісвалі Лукашэнку. Несумненна, што за Ціханоўскую галасавала не 10 адсоткаў, а ў разы болш. Мусіў бы быць хоць бы 2-гі тур. Тым часам аргумант аб фальсіфікацыі недаказальны, бо бюлетэні пералічыць немагчыма. Існуе пастанова ЦВК, што выбарчыя бюлетэні павінны быць утылізаваны праз 24 гадзіны пасьля галасаваньня. Выбары праведзены дакладна па лукашысцкіх законах з усімі вядомымі парушэньнямі, вывертамі і па правілах фальсіфікацыйнай сістэмы галасаваньня, пра якія Сьвятлана Ціханоўская ведала і пайшла на выбары разумеючы, што выйграць такія выбары немагчыма (а калі ня ведала і не разумела, то трэба было верыць мужу, які тое разумеў, а не слухаць канторшчыц з сардэчкамі). Калі вас запрашае напарстачнік пагуляць у напарстак, і вы пагаджаецеся, значыць вы прымаеце ягоныя правілы гульні, на якія ня можаце ўплываць. Дык якія ў вас могуць быць прэтэнзіі да напарстачніка, калі вы пагадзіліся, каб ён вас ашукаў? Каб выйграць у фальсіфікацыйнай машыны на выбарах, трэба зь ёй не гуляць. Толькі сістэмны арганізаваны байкот можа яе заблакаваць і вывесьці сітуацыю, згодна закону, на новыя выбары*. Цяпер становішча выглядае так. Выбары сфальшаваныя. Гэта відавочна нават па стане грамадзтва, якое абурана падманам. Тым часам фальсіфікацыя юрыдычна не даказальная. Фармальна выбары выйграў Лукашэнка. Гэта працэсуальны факт. Але народ ня згодны з вынікамі выбараў. Адбываюцца масавыя пратэсты супраць палітыкі лукашызму і прысутнасьці Лукашэнкі ва ўладзе. Такая грамадзкая рэальнасьць. Умоўным выхадам з такога канфлікту могуць стаць новыя выбары пад наглядам міжнародных арганізацыяў з новым ЦВК. Фармальнае рашэньне па гэтым пытаньні залежыць ад Лукашэнкі (за яго плячыма – ад Масквы) і ад сілы ціску народа. Тым часам калі зьяўляецца самазаяўлены і падахвочаны заходнімі палітычнымі постацямі фантом «прэзыдэнта» Ціханоўскай, то магчымасьці выбараў зьнікаюць. Тут, фактычна, робіцца падачка для рэжыму, каб ён мог дэмагагічна спляжыць ўсё, усіх і знайсьці сабе новую тэму для апраўданьня паводзін. Эўразьвязаўскі вадэвіль з аб’яўленьнем Ціханоўскай «прэзыдэнтам» у гэтай тэме не падыходзіць і, акрамя шкоды для Беларусі і для самой Ціханоўскай, нічога іншага мець ня будзе. Пасьля няпосьпеху ў фальшывых выбарах, Крэмль, фактычна, раскрыў свае карты пра дубль-групу Газпрама, а крамлёўскія аналітыкі, экспэрты, аглядальнікі, давяршылі выкрыцьцё сваімі заўвагамі. Тым ня менш, газпрамаўская групоўка актыўна дзейнічае ў Беларусі, не пакідаючы намеру скарыстаць народны рух для дасягненьня ўлады ў краіне. Газпрам ад групоўкі не адмовіўся. Ціханоўская, для Газпрам-Крамля, як і для эўрапалітыкаў, — пешка ў іхняй гульні, зь якой яны хочуць прарвацца ў каралевы. Ўсё тут даволі павярхоўна і нерэальна. Лукашэнка прывычна зьмяшаў ім фігуры на шахматнай дошцы, паразганяўшы фігурантаў. Увогуле выбарчая барацьба на подыюме беларускай сістэмнай палітыкі адбывалася і працягваецца цяпер паміж прамаскоўскімі групамі Лукашэнкі і Газпрама. Беларускі бок у выбарах ня ўдзельнічаў, дзеячы яго альбо замкнутыя за краты, альбо выгнаныя за межы краіны, альбо вымушаны дзейнічаць у падзем’і**. Але ў беларусаў ўзьнікла вялікая (хоць пакуль што яшчэ палітычна не арганізаваная) моц. Гэтая моц – сам народ, які рэвалюцыйна пратэстуе супраць антыбеларускага рэжыму і супраць яго акупанцкай палітыкі. Вельмі важна арганізаваць гэты рух у нацыянальную дэмакратычную палітычную сістэму. Гэта абмежавала б чужых гульцоў на беларускім полі (альбо ўвогуле адкінула б прэч). Рух «Вольная Беларусь», калі ён пашырыцца, нягледзячы на рэпрэсіўныя ўмовы палітыкі акупацыі, мае пэрспэктывы, якія вызначаць дэмакратычную будучыню беларускай нацыі***. Будучыня ўлады толькі за беларускім народам. Трэба не спыняцца ў рэвалюцыі сьвятла і памятаць, што самаарганізацыя грамадзтва цяпер стане важнейшым чыньнікам барацьбы. —————————————–
14 верасень 2020 г. Зянон ПАЗЬНЯК http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/realnascigulni 14/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |