Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ТРЫБУНАЛ

17-га верасьня рэжым сабраў у Менску форум жанчын з бюджэтных арганізацыяў, каб прадэманстраваць падтрымку існуючай уладзе і асобе Лукашэнкі. На форуме выступіў Лукашэнка.

Я паглядзеў на ягоныя паводзіны і праслухаў, што і як ён гаворыць. Мушу сказаць, што гэта ўжо ня сьмешна. Чалавек нездаровы і жыве ў стане вайны, якая, як яму здаецца, вось-вось пачнецца. Тут ня гульні і не прапаганда прыдуманай нерэальнасьці, якую беларусы бачаць па рускім тэлебачаньні. Тут усё небясьпечнае, бо маніякальнае, і нясе пагрозу ўсёй нацыі.

Для чалавека, які церпіць на псіхічныя адхіленьні, рэальнасьцю зьяўляецца яго ўнутраны сьвет, ягоныя ўнутранныя ўяўленьні, трывогі і страхі. Згодна гэтых уяўленьняў ён дзейнічае і прымае рашэньне.

Калі Лукашэнка распавядае, як ён ляцеў на верталёце над масамі дэманстрантаў, і як амэрыканцы, “сволачы”, з космасу заўважылі ягоны верталёт і тут жа перадалі ў “цэнтар дыверсіі” пад Варшаву, а адтуль паступіла каманда ў Менск да дэманстрантаў, і “они разбежались, как крысы”, то тут відаць тыповае праяўленьне псіхічнай нездаровасьці. Ён верыць у тое, што кажа. Гэта ёсьць ягоная рэальнасьць. Такая ж, як рэальнасьць пацыента ў якога крадуць з прыёмніка радыёхвалі, цяпло з батарэі, ці скануюць праз электрычную лямпачку.

Над усім гэтым людзі сьмяюцца. Гумарыстам весела. Такое назіраецца ўжо 26 гадоў. Выдадзеныя зборнікі ягонай неадэкватнасьці і бескультур’я, выказваньняў з нерэальнага сьвету.

Але пад уплывам зацыкленых уяўленьняў ён забіў сваіх часовых паплечнікаў, адправіў на той сьвет супернікаў і апанентаў, расстраляў нявінных людзей, каб схаваць тэракт у мэтро, тысячы беларусаў кінутыя ў турмы з-за ягонай помсты і за непадпарадкаваньне ягоным уяўленьням і крымінальным патрэбам, забітыя мірныя дэманстранты, пакалечаныя і сталі інвалідамі сотні людзей.

Усё гэта ўнутраныя дзяржаўныя крымінальныя злачынствы, распаўсюджаныя ў грамадзтве таталітарным самаўладдзем.

Цяпер паталогія пашырылася, вышла за межы, набыла небясьпечныя рысы для ўсіх, у тым ліку для яго самога і для ягонага асяроддзя. Узурпатар пачаў вайну з народам, і ў намерах — з суседзямі, з усім сьветам. Паўтараю, ён рэальна верыць, што ўжо йдзе вайна і што суседзі з НАТО рыхтуюцца напасьці на Беларусь, разарваць яе на кавалкі, адабраць ад яго краіну, якую ён прыватызаваў. Ён жыве ў гэтай сваёй уяўнай рэальнасьці і пастаянна гістэрычна пра тое гаворыць.

Вось цытаты з выступу 17-га верасьня.
Аб галасаваньні на выбарах:
– “Я вам клянуся, ніякой хлусьні на выбарах не было.”

Пра вячэрнюю дэманстрацыю выбаршчыкаў 9-га жніўня і забойства амонаўцамі людзей:
– “Амонаўцы ўратавалі краіну і сарвалі бліцкрыг”.
– “Калі ім (гэта зн. людзям на дэманстрацыі і «закулісе») не ўдалося захапіць уладу сходу, зьмяць сталіцу, падняць усю краіну, тады была прыдумана метадычка…”

Пра пагрозы ад суседніх дзяржаваў НАТО (тут цытую ў арыгінале):

– “Мы не знаем, что они выбросят дальше. Мы понимаем, что в их арсенале осталось совсем немного приемов, прежде чем развязать горячую войну. Поэтому мы вынуждены отвести войска с улиц, как я уже говорил, пол-армии поставить под ружье и закрыть государственную границу с Запада, прежде всего с Литвой и Польшей.”

– “Хочу обратиться к народам Литвы, Польши и Украины: остановите своих безумных политиков, не дайте развязаться войне!”

Апошні выкрык (хто ня ведае ў чым справа) можа агаломшыць любога. Небясьпека якраз у тым, што гэтыя ягоныя ўяўленьні рэалізоўваюцца, бо пацыент валодае неабмежаванай уладай над людзьмі. Улада робіць яго сацыяльна небясьпечным для ўсёй нацыі, для Беларусі ў цэлым.

Нядаўна ён раззлаваўся на Летуву і самадурна прыстрашыў, што адмовіцца ад транзіту з Балтыкі праз Летуву і перанакіруе гандлёвыя плыні праз Расею, пазбавіўшы такім чынам суседзяў іхняга прыбытку ад транзіту. Але яшчэ большыя страты будуць для Беларусі. Плаціць за транзіт праз Расею даражэй, ня кажучы пра іншыя вялікія выдаткі.

Для Расеі, вядома, гэта падарунак і выгада. Толькі Расея, хутчэй за ўсё, Лукашэнку на тое і намовіла, ведаючы пра ягоны “бзік” падрыхтоўкі да вайны. Вось ён і рыхтуецца, каб, у выпадку вайны з НАТО і нападу на Беларусь зь Летувы, ня страціць стратэгічна важны транзіт.

А ўвогуле, тут мы назіраем тыповую расейскую тактыку падрыхтоўкі агрэсіі. Успомнім, напрыклад, падрыхтоўку нападу на Фінляндыю ў 1939 годзе. Савецкія газэты і радыё трубілі аб тым, што Фінляндыя рыхтуецца напасьці на СССР, што фіны робяць правакацыі супраць “краіны саветаў”, дыверсіі, прапаганду, шпіёнскую выведку і г. д. Неўзабаве саветы напалі на Фінляндыю.

Расейскія палітолагі, ацэньваючы беларускую мірную рэвалюцыю, сказалі: “Усё. Беларусы ўратавалі Эўропу. Пуцін у Беларусь ужо не палезе, і вайны ня будзе.”

Вельмі скарапальныя высновы, аднак. Адпачне, ачомаецца і палезе. Прырода такая. Акрамя таго, ёсьць Лукашэнка — яму з Масквы скажуць, дык ён і страляць пачне. І будзе адстрэльвацца нават тады, як ён сказаў, калі застанецца “зусім адзін”. Пры ўсёй ягонай трусьлівасьці, Лукашэнка ўжо ня першы раз заяўляе, што гатовы на сьмерць “за краіну” і за ўсё, што “стварыў”. Ён у тое верыць. Ён гатовы заплакаць ад крыўды, што можа страціць пасаду і ад страху, што прыдзецца адказваць за забойствы людзей.

У гіблае вар’яцкае балота трапілі беларусы, дзе ўжо амаль кожны разумее, што трэба як найхутчэй вылезьці з гэтай багны, пакуль ні патопяць усіх з галавой. Пацыент ужо заявіў пра “закрыцьцё межаў”, зьбіраецца ліквідаваць партыі, потым зьнішчыць друк, лічбава-электронную эканоміку, схапіць усіх падазроных і нязгодных і г. д. Ён знаходзіцца ў стане ўзбуджэньня і страху, самыя неадэкватныя намеры можа пачаць рэалізоўваць.

Тут паўтараю ўжо сказанае.

Першым чынам мусіць быць ліквідаваная ўлада Лукашэнкі і прысутнасьць яго ва ўладзе. Гэта ёсьць патрабаваньне рэвалюцыі. Без адхіленьня Лукашэнкі ад улады ніякія дзеяньні немагчымыя і ня маюць сэнсу. Тым больш, што ні пры якіх абставінах Лукашэнка уладу не аддасьць, бо ён замазаны ў злачынствах і ў крыві. Страта ўлады для яго — гэта турма і пакараньне. (Наіўным асобам трэба забыцца пра словы трансфэр улады, дыялог, перамовы і т.п. Магчымы толькі арышт злачынцы).

Дэмакратычныя мэтады зьмены ўлады ў Беларусі задзейнічаць немагчыма, бо яны тут не прыдатныя і да таго ж іх у краіне не існуе. Усе спробы будуць задушаныя, а людзі рэпрэсаваныя і нават зьнішчаныя. У такім разе застаецца рэвалюцыя і рэвалюцыйныя прынцыпы. А гэта значыць, што любыя мэтады рэвалюцыі будуць лічыцца выкананымі ў сфэры канстытуцыйнага права, калі існуе жыцьцёвая небясьпека для ўсіх людзей, для народа, нацыі і дзяржавы, і калі ліквідаваныя законныя магчымасьці зьмены ўлады, калі пануе беззаконьне і валюнтарызм.

Рэальна ў гэтых умовах існуюць дзьве магчымасьці пазбаўленьня ад небясьпечнага ўзурпатара. Арышт і фізічная ліквідацыя па прыгавору суда. (Змова і закалат унутры хунты, практычна, выключаюцца.)

Паўтаруся, што ва ўмовах надзвычайнай небясьпекі для нацыі і для краіны і ва ўмовах праўнай безвыходнасьці для пераменаў, фізічная ліквідацыя ўзурпатара з прымяненьем і выкарыстаньнем рэвалюцыйнага права ёсьць апраўданым канстытуцыйным дзеяньнем. Гэта выключны мэтад. Ён існуе ў арсенале рэвалюцыі і народнага права.

Для рэалізацыі канстытуцыйнага народнага права рэвалюцыі мусіць быць створаны Народны Трыбунал. Хутчэй за ўсё, беларусы яго створаць за мяжой. (Тут іх мільёны.) Трыбунал мусіць разглядзець ступень віны Лукашэнкі і вынесе карны вердыкт. Выкананьне вердыкту – гэта будзе асобнае дзеяньне.*

Дыягназ мазаічнай псіхапатыі не вызваляе пацыента ад суду. Такія людзі лічацца ўсьвядомленымі, яны разумеюць сэнс сваіх учынкаў, нават пры псіхічным адхіленьні.**

Пытаньні, якія тут пастаўлены, абмеркаваныя ў Беларускім Нацыянальным Сакратарыяце. Патрэбна праца па факталогіі і сістэматызацыі злачынстваў узурпатара. Часткова яно ўжо зроблена энтузіястамі ў Беларусі. У любым выпадку Народны Трыбунал (і таксама — Народны абвінаваўца) мусяць быць створаныя, і падставы для гэтага ёсьць.

21 верасень 2020 г. Зянон Пазьняк

————————————————-

*ЗАЎВАГА. Пытаньне аб арышце (калі ўзьнікне такая пастанова) – гэта задача, якая будзе вырашацца асобна, улічваючы абставіны.
**ЗАЎВАГА. “Перечень психических расстройств (заболеваний), при наличии которых лицо может быть освобождено от отбывания наказания, содержится в Приложении к Постановлению Министерства внутренних дел Республики Беларусь и Министерства здравоохранения Республики Беларусь от 16.02.2011 № 54/15.

Юридический критерий включает в себя интеллектуальный и волевой признаки.
Причем для признания юридического критерия достаточно установления одного из этих признаков. Первый выражен в том, что лицо лишено возможности сознавать фактический характер и значение своих действий. Волевой признак отражает неспособность лица руководить своими действиями. Если хотя бы один из этих признаков присутствует, то освобождение психически больного лица от наказания является не правом, а обязанностью суда.” Крыніца:
http://center.gov.by/publikatsii-rabotnikov-tsentra/osvobozhdenie-ot-ugolovnogo-nakazani/

Крыніца: http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/trybunal

21/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2020
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024