Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: «Камітэт Польшча-Беларусь імя генэрала Станіслава Булак-Балаховіча» Кантакты Беларускага Народнага Фронту (БНФ) з польскімі дэмакратычнымі арганізацыямі, што ўтварыліся на базе «Салідарнасьці» пачасьціліся з 1993 года. Гэта было зьвязана найперш з нашай палітычнай ідэяй стварыць у будучыні Балта-Чарнаморскую супольнасьць дзяржаў (Беларусь, Украіна, Летува, Латвія). Палякі прапаноўвалі пашырыць ідэю да канцэпцыі «міжмор’я», куды ўвайшла б Польшча (і магчыма потым Венгрыя, Славакія, Румынія, Баўгарыя). У 1996 годзе я апынуўся ў эміграцыі (ЗША, Польшча). У Кракаве я пазнаёміўся з Карнэлем Маравецкім – кіраўніком «Солідарносьці вальчонцэй». У нас было супадзеньне поглядаў на каунізм і неабходнасьць працягваць змаганьне, бо камунізм-сацыялізм – найвялікшае зло. У 1999 годзе мне патэлефанаваў Пётра Глябовіч адзін з арганізуючых дзеячоў «Солідарносьці вальчонцэй» і прапанаваў супрацоўніцтва. У гэты ж час я пазнаёміўся з Ядвігай Хмялёўскай, кіруючай дзяячкай «Солідарносьці вальчонцэй». Потым – з Робэртам Боднэрам, Бацяном і іншымі дзеячамі. Узьнікла ідэя, якую выказаў Пётра Глябовіч, стварыць Польска-Беларускую арганізацыю ў Польшчы, паколькі ідэалёгія Беларускага Народнага Фронту і «Солідарносьці вальчонцэй» былі блізкімі, падтрымлівалі традыцыйныя каштоўнасьці і грунтаваліся на барацьбе з камунізмам. 24/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Беларуская мірная рэвалюцыя выявіла як шмат ёсьць беларусаў па ўсім сьвеце, на ўсёй плянэце. 20-га верасьня адбыўся беларускі пікет у падтрымку рэвалюцыйнай Беларусі ў Міньнеапалісе (штат Міньнесота, ЗША). 24/9/2020 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |