Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: ВЫТРЫМКА — КАБ СТАЦЬ БЕЛАРУСКАЙ ПАЛІТЫЧНАЙ СІЛАЙ Ліст сябрам народнай партыі (КХП — БНФ) На 27 верасень рыхтуецца пратэстная акцыя. Яна мусіць быць маштабнай і мірнай. Тут вельмі важна, каб была вытрымка і не паддавацца на правакацыі. Кожная дваровая і раённая група мусіць стварыць дружыну самаабароны і вызваленьня. Задача — бараніць людзей і не даваць іх схапіць (асабліва там, дзе карнікаў ня шмат і калі яны агрэсіўныя). Мірныя акцыі дапамагаюць нацыянальна скансалідаваць грамадзтва, запачаткаваць працэсы самаарганізацыі і структурызацыі супольнасьці. Толькі тады можа пачацца іншы дынамічны і практычны этап змаганьня. На сёньняшні дзень грамадзтва яшчэ не гатовае супроцьставіцца ўзброенай сіле рэжыму. Тым больш, калі будзе справакавана інтэрвенцыя з усходу. Беларусам трэба хутчэй арганізоўвацца і дзеля гэтага трымаць мірную пазыцыю пратэстаў. У такой сітуацыі робяць шкоду засланыя правакатары і часам, на жаль, блытаюцца свае людзі, якія ня ўмеюць добра думаць і кіраваць галавой сваімі пачуцьцямі. Часам чуваць крыкі ў паветра, што трэба граміць, браць уладу і т. п. (Уладу, дарэчы, браць яшчэ няма каму, прытым лепш падрыхтаваная якраз прамаскоўская газпрамаўска-эфэсбоўская група, якая стварыла нават свае структуры і выйшла на міжнародны ўзровень. Складваецца ўражаньне, што абуджанае грамадзтва яшчэ не здагадваецца, што тут схаваная чарговая параза Беларусі, якую беларусаў могуць зноў прымусіць зрабіць сваімі рукамі). Мірны пратэст трэба скарыстаць, перш за ўсё, дзеля стварэньня арганізаванага нацыянальна-вызвольнага руху і дзеля структурнай кансалідацыі беларускай нацыянальна-адраджэнскай сілы. Толькі тады пытаньне будучыні Беларусі набудзе нацыянальны прадметны сэнс. Рух Вольная Беларусь наперадзе. Трэба ўлічваць акупацыйныя ўмовы. Значэньне будзе мець таксама ўсеагульны страйк. Усе — на дэманстрацыю Народнай Салідарнасьці за адхіленьне ўзурпатара ад улады, за вяртаньне Канстытуцыі 1994 года і за новыя вольныя выбары парляманта і прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. 25 верасень 2020 г. Зянон ПАЗЬНЯК 26/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |