Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: АДРАДЖЭНЬНЕ

У 1994 годзе, калі маскоўская агентура ва ўладзе і прамаскоўская камуністычная намэнклятура праціснулі праз савецкі электарат свайго стаўленьніка на прэзыдэнцкі пасад у Беларусі, то першым дзеяньнем акупацыйнай палітыкі антынароднага рэжыму стала ліквідацыя дзяржаўных беларускіх сімвалаў і дзяржаўнага ўжываньня беларускай мовы, якая была асуджана, фактычна, на забарону. Потым была ліквідавана беларуская школа, спаленыя беларускія падручнікі для школы, ліквідаваныя беларускія выдаведзтвы, газэты; радыё і тэлебачаньне пераведзеныя на акупацыйную мову. Так адбывалася ўнутранная акупацыя Беларусі.

Потым пачаліся рэпрэсіі і забойствы беларускіх палітыкаў, ліквідавана законная Канстытуцыя, зьнішчаная ўсходняя мяжа, забіты старшыня Цэнтральнай Выбарчай Камісіі і створана фальсіфікацыйная сістэма выбараў. Разбурана палітычная аснова беларускага Адраджэньня — нацыянальна-дэмакратычны рух Беларускі Народны Фронт. Так была разгромлена беларуская свабода і краіна пагрузілася ў ноч антыбеларускага фашызму.

Праз 26 гадоў людзі, нарэшце, расплюшчылі вочы, калі пачалася эпідэмія каранавірусу Ковід-19, і ўзурпатар стаў адкрыта пляваць народу ў твар, зьдзекуючыся зь людзей і ня дбаючы пра іх ратаваньне ад каронавіруснай сьмерці.

Чашу цярпеньня перапоўніла нахабная фальсіфікацыя выбараў і прызначэньне сябе кіраўніком дзяржавы. Народ выйшаў на вуліцы і плошчы. І першае, што зрабілі беларусы, гэта вярнулі ў грамадзкае жыцьцё беларускія нацыянальныя сімвалы — Сьцяг і Гэрб.

Гісторыя ў каторы раз пацьвярджае, якое вялікае значэньне маюць для нацыянальнага існаваньня і нацыянальнага адраджэньня гістарычныя сімвалы нацыі. Тое, з чаго лукафашызм пачаў зьнішчэньне свабоды народа, тое найперш узьнялося цяпер, калі зноў пачалося беларускае адраджэньне на шляху да свабоды.

Наступным крокам адраджэньня ў барацьбе з фашызмам павінна стаць мова — наша вялікая прыгожая Беларуская Мова. За 26 гадоў разбурэньня нацыі рэжым русіфікаваў моўнае асяроддзе і дзяржаўныя камунікацыі. Але людзі ведаюць, што яны беларусы і што мова іх ёсьць беларуская. Цяпер трэба спрыяць яе адраджэньню, пашырэньню, падтрымліваць моладзь, якая імкнецца да сваёй мовы, патрабаваць беларускай школы, шанаваць усё сваё беларускае, сьветлае, высокае і сьвятое.

Паступова беларусы вернуць сабе сваю мову, і раптам тады зразумеюць, што наша мова — гэта ёсьць наша найвялікшая зброя ў абароне волі, свабоды, незалежнасьці, эканомікі і культуры, і ўсіх нас у гэтай любімай нашай краіне на гэтай любімай нашай зямлі.

26 верасень 2020 г. Зянон ПАЗЬНЯК

27/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2020
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024