Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
1 ЛІСТАПАДА — ШЭСЬЦЕ Ў КУРАПАТЫ Ужо 30 гадоў кожны год на Дзяды адбываецца Крыжовае шэсьце ў Курапаты. Людзі йшлі і несьлі на плячах крыжы памяці. Так ўзьнік Народны Мэмарыял Курапаты — Лес крыжоў — памятны магільнік камуністычнага генацыду народа. 1-га лістапада ў нядзелю трэба йсьці ў Курапаты, пакланіцца расстрэльным магілам людзей. Трэба памятаць увесь час, вечна, пакуль будзе жыць Беларусь, шанаваць памяць продкаў, каб не паўтарылася маскоўскае зло і не спынілася духоўная плынь жыцьця. Усе на Курапаты ў Дзень Дзядоў. Хвіліны маўчаньня і скруха, хай адродзяць уздым і прасьвятленьне розуму, салідарнасьць і воля хай апануюць наш вечны дух дзеля Айчыны дарагой і любімай. 30 кастрычнік 2020 г. Зянон Пазьняк 30/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк (Ліст да сяброў народнай партыі — КХП-БНФ) Зьявілася інфармацыя, што спадар Латушка стварае Народную антыкрызісную управу, якая прызначана на пераходны пэрыяд (у выпадку, калі ён узьнікне), як выканаўчая структура пасьля ліквідацыі ўлады Лукашэнкі. З гледзішча пэрспэктывы пераменаў гэта ёсьць тактычна абгрунтаванае дзеяньне, якое адпавядае парадку пераходу ўлады, распісанага ў праграме “Вольная Беларусь” (што сьведчыць аб знаёмстве ініцыятараў з праграмай і што пахвальна). Іншая справа, чым будзе напоўненая гэтая ініцыятыва асобаў, што прыйшлі з лукашысцкай сістэмы, азіраючыся на Маскву. Вопыт паказвае, што нічога добрага не прадбачыцца. 30/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Запрашаем на выставу / Kviečiame į parodą У бібліятэцы Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх сумесна з Таварыствам беларускай культуры ў Літве праходзіць выстава, прысвечаная 80-годдзю з дня смерці беларускага грамадскага дзеяча, асветніка, святара Баляславу Пачопкі. Выстава будзе экспанавацца з 28 кастрычніка па 13 лістапада 2020 г. 28/10/2020 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: МАРШ ПАМЯЦІ У КУРАПАТЫ Курапаты — сьведчаньне расейскага камуністычнага генацыду ў Беларусі, найвялікшае ў сьвеце месца расстрэлаў людзей. Курапаты пад Менскам — гэта мартыралог Беларускага народа. У 1937-1941 гадах расейскія бальшавікі НКВД у час генацыду расстралялі тут, згодна навуковых дадзеных*, каля чвэрці мільёна людзей. Тут забілі і кінулі ў ямы шмат беларускіх сялян, рабочых людзей, асобаў беларускай адміністрацыі, вучоных і маладых у 18 гадоў. Тут расстралялі і закапалі сотні беларускіх паэтаў, пісьменьнікаў, дзеячоў мастацтва. Парэшткі іх я назіраў у 1988 годзе падчас найцяжэйшых у маім жыцьці археалагічных раскопак месца расстрэлаў. 24/10/2020 › Навіны, Беларускія Ведамасьці, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ЗМАГАНЬНЕ СЬВЯТЛА
Абставіны патрабуюць тлумачэньня. Галоўнае. Бальшыня беларускага грамадзтва ня хоча больш цярпець існуючага рэжыму, ягонай палітыкі і яго начальніка, які зьяўляецца ўзурпатарам улады. Людзі перасталі маўчаць і баяцца. Масавыя пратэсты па ўсёй Беларусі, якія доўжацца ўжо трэці месяц, гавораць аб сур’ёзнасьці падзей і сьведчаць пра народную рэвалюцыю. Галоўнае патрабаваньне народа — Лукашэнка павінен зыйсьці, яго ўлада мусіць быць ліквідавана. 21/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ШЛЯХ ДА ВОЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ Дарагія землякі, паважаныя Беларусы, змагары за Вольную Беларусь! Сёньня, 19 кастрычніка, знакаміты Дзень нашай гісторыі, які запачаткаваў адраджэньне незалежнай Беларусі. 19 кастрычніка 1988 года ў будынку Чырвонага касьцёла Сымона і Алены ў Менску быў створаны Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне”. Віншую ўсіх са слаўнай датай! Пры камуністах, якія сачылі, каб Фронт у Беларусі не стварыўся, гэта была надзвычайная падзея. Узьнік моцны народны рух, які паставіў задачу збавіцца ад камунізму і адрадзіць незалежную Беларусь. На той час гэта здавалася амаль немагчымым, але фронтаўцы змаглі стварыць нешматлікую, але моцную фракцыю ў камуністычным Вярхоўным Савеце (”Апазыцыю БНФ”). 19/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ДЭМАНСТРАТЫЎНЫ ЗЬДЗЕК ЗЬ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА Тое, што акупацыйны рэжым і ўзурпатар улады загадвае хапаць беларусаў, біць іх, калечыць і катаваць, прыдумваць абвінавачваньні, штрафаваць, судзіць не па закону, кідаць у камэры, ствараць нечалавечыя ўмовы ў турме, — усё гэта ёсьць татальная тэрарыстычная вайна супраць беларускай нацыі, праявы тэрарыстычнага генацыду. Усё робіцца дэманстратыўна, зь нянавісьцю і зьдзекам. Для ворага, які праводзіць тэрор супарць народа, статус асобы ня мае значэньня. Часта бавае, што нянавісьць тым большая да людзей інтэлігентных і знакамітых. Нізкі дух ня любіць лепшых за сябе. 19/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ЯК УЛАДКАВАНЫЯ МАЗГІ ФАШЫСТАЎ Гістарычны факт. У 1943 годзе ў Менск прыляцеў райхсфюрэр СС Гайнрых Гімлер. Ён інспэктаваў, як адбываецца планавая ліквідацыя габрэяў і прысутнічаў на расстрэле ў Трасьцянцы. У час расстрэлу райхсфюрэр ад жаху ўбачанага самлеў. Ачомаўшыся, ён зрабіў разнос начальніку Менскай СД (які кіраваў расстрэлам) і запатрабаваў расстрэльваць “больш гуманна”. 18/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянн ПАЗЬНЯК: ПАЛОХАЮЦЬ І ПРАВАКУЮЦЬ Учора і пазаўчора (12-13-кастрычніка) адбылася сэрыя выступаў рэжымных начальнікаў, расейскіх журналістаў і агентуры з пагрозамі беларусам аб тым, што для ліквідацыі мірных дэманстрацыяў будуць выстаўляць войска і ўжываць баявую зброю. З такімі пагрозамі выступілі намесьнік міністра ўнутраных справаў, пракурор г. Менска, загадчык аддзела сацыялогіі Акадэміі Навук нехта Шчэкін (гэта надзвычайнае дно), рэжымнае тэлебачаньне і расейскія журналісты-прапагандысты, якія адначасна сталі хлусіць, што дэманстранты зьбіваюць АМОН. І што характэрна,– тут жа зьявіўся правакацыйны ўльтыматум, адрасаваны Лукашэнку пад імем Ціханоўскай. 18/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: МІРНАЯ СІЛА — НАША ЗБРОЯ Адмыслова праслухаў апошнія выступы рэжымнага начальства — кіраўнікоў МУС, пракуратуры, прапаганды (ТV), агентуры (вядомай ўжо). Дзіву даешся, як можна падабраць і адсартаваць столькі балваноў. Ім ўсім карціць справакаваць бойню з народам і (sic!) пусьціць супраць людзей войска, падставіць ваенных і замазаць іх у крыві (ато яны яшчэ чысьценькія). Рэжымныя начальнікі адчуваюць, што імкліва прайграюць. Ідзе нацыянальнае, сацыяльнае і дэмаграфічнае яднаньне нацыі. Яднаньне пакаленьняў. Асабліва тое стала відаць пасьля масавага пратэсту пэнсіянераў. 13/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк
Для ўдзелу ў беларускіх выбарах Крамлёўска-газпрамаўскі праект падрыхтаваў людзей з каланіяльнымі ідыятычнымі разважаньнямі, без элемэнтарнага гуманітарнага разуменьня, што такое нацыя, цынічных і лжывых выканаўцаў чужой волі. Яны не разумелі, аднак, з чым маюць справу і што іх чакае. Нават за кратамі не зразумеюць. Такая асаблівасьць усіх рэнегатаў. 11/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Пазьняк: Пуцін даў Лукашэнку два месяцы https://www.youtube.com/watch?v=tBDvOoud3_U 10/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: АКУПАЦЫЙНЫ АНТЫНАЦЫЯНАЛЬНЫ РЭЖЫМ Акупацыйны антыбеларускі фашысцкі рэжым асаблівым чынам праяўляецца ў адносінах да насельніцтва. Яно для яго чужое. Тут усе роўныя перад акупацыйнай нянавісьцю. Закон ня дзейнічае і не прызнаецца. Любога беларуса, ад малога да старога, ад бадзягі да знакамітасьці і гонару нацыі, антынацыянальныя ўлады могуць схапіць, зьняважыць, зьбіць, кінуць у каталажку, у турму, абгаварыць і засудзіць па фальшывым абвінавачваньні. Падобным чынам Гітлер адносіўся да габрэяў. Усе аднолькавыя. Яны былі вінаватыя таму, што габрэі. 5/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон Пазьняк у артыкуле “КАНКРЭТЫЗАЦЫЯ ПРА НОВЫЯ ВЫБАРЫ” даў добрую фармулёўку надзённай улёткі. Паважаныя сябры! друкуем і распаўсюджваем. ВЫБАРЫ ВОЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ 3.10. 2020 г Рух “Вольная Беларусь” 4/10/2020 › Навіны З.ПАЗЬНЯК: КАНКРЭТЫЗАЦЫЯ ПРА НОВЫЯ ВЫБАРЫ Адзін з магчымых варыянтаў паводзінаў Пуціна, пра які кажуць расейскія палітолагі і за які ўхапіліся Макрон, Мэркель ды Эўразьвяз, выкарыстоўваючы Газпрамаўскую групу ў Беларусі, — гэта перамовы і дыялог з Лукашэнкам пры ўдзеле Пуціна. Вынікам “дыялогу” мусілі б адбыцца новыя выбары бяз удзелу Лукашэнкі і адыход Лукашэнкі ад улады з прадстаўленьнем яму наступных ўмоваў: захаваньне жыцьцья, неперасьледу, захаваньня багацьцяў пад гарынтыі Расеі і Эўразьвязу. 4/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА ЭКАНАМІЧНЫЯ САНКЦЫІ І ПАЛІТЫКУ ВАКОЛ БЕЛАРУСІ Калі пасьля фальшывых выбараў (як, напрыклад, у 2011 годзе) рэжым праводзіць рэпрэсіі помсты, а грамадзтва маўчыць, тады эканамічныя санкцыі Захаду будуць на шкоду народу. Рэжыму яны не пашкодзяць. Наадварот, прапаганда пакажа, ад чаго церпіць народ і што Захад ёсьць ворагам Беларусі. Гэта спрацуе. А Расея тым часам дасьць чарговы крэдыт рэжыму, доўг зь якога рэжым зьдзярэ з народу. Але ў сітуацыі, калі ў краіне пратэстная рэвалюцыя і народ змагаецца, эканамічныя санкцыі якраз патрэбныя, каб даціснуць рэжым. Народ, які заклікае да ўсеагульнага страйку, тое зразумее. Эканамічныя санкцыі могуць мець эфэкт. Але, ізноў жа, — толькі тады, калі сітуацыя складваецца ў традыцыйнай (клясычнай) незалежнай дзяржаве, катэгорыямі якой думае і кіруецца Захад, чакаючы на прывычны вынік. 1/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |