Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА ЭКАНАМІЧНЫЯ САНКЦЫІ І ПАЛІТЫКУ ВАКОЛ БЕЛАРУСІ Калі пасьля фальшывых выбараў (як, напрыклад, у 2011 годзе) рэжым праводзіць рэпрэсіі помсты, а грамадзтва маўчыць, тады эканамічныя санкцыі Захаду будуць на шкоду народу. Рэжыму яны не пашкодзяць. Наадварот, прапаганда пакажа, ад чаго церпіць народ і што Захад ёсьць ворагам Беларусі. Гэта спрацуе. А Расея тым часам дасьць чарговы крэдыт рэжыму, доўг зь якога рэжым зьдзярэ з народу. Але ў сітуацыі, калі ў краіне пратэстная рэвалюцыя і народ змагаецца, эканамічныя санкцыі якраз патрэбныя, каб даціснуць рэжым. Народ, які заклікае да ўсеагульнага страйку, тое зразумее. Эканамічныя санкцыі могуць мець эфэкт. Але, ізноў жа, — толькі тады, калі сітуацыя складваецца ў традыцыйнай (клясычнай) незалежнай дзяржаве, катэгорыямі якой думае і кіруецца Захад, чакаючы на прывычны вынік. “Клясычнага” выніку, аднак, ня будзе, бо сітуацыя не клясычная. Рашысцкая ўлада ў Беларусі ня ёсьць нацыянальнай уладай. Яна праводзіць акупацыйную палітыку ў карысьць Масквы. Эканамічныя санкцыі ў рэвалюцыйнай сітуацыі прымусяць рэжым глыбей апусьціцца ў маскоўскую кабалу. Такая рэальнасьць. Паўтараю праўду, пацьверджаную гісторыяй: умяшальніцтва Захаду ў справы Беларусі заўсёды было і будзе на шкоду Беларусі і, у канечным выніку, прывядзе да супольных дзеяньняў Захаду і Расеі аб падзеле ўплыву на Беларусь. Гэтую палітыку падзелу ўплываў мы якраз назіраем цяпер, калі лібэральная Эўропа радасна заглынула нажыўку Масквы (С. Ціханоўскую*) і павяла размову пра “дыялог” з рашысцкім рэжымам, Расеяй і Эўропай аб лёсе Беларусі. Фіналам прывычнай зьдзелкі можа стаць дамова Эўропы з Масквой аб зыходзе Лукашэнкі з пасады (праз выбары ці іншым чынам) узамен за тое, што Беларусь застанецца ў сфэры ўплыву Расеі пры ўмове пэўных гарантыяў для Захаду (дух Чэмбэрлена непераможны). “Сфэра ўплыву” Расеі будзе пашырацца да поўнай ліквідацыі Беларусі, а гарантыяў Масква ніколі не трымалася. Прычына такога стану дачыненьняў у тым, што пасьля разбурэньня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” (супольнымі высілкамі КГБ і немцаў) у Беларусі цяпер адсутнічае беларуская нацыянальная палітычная сіла, нацыянальная арганізацыя, якая ўзяла б на сябе адказнасьць за палітычны працэс і будучыню беларускай улады. Лёс Беларусі цяпер імкнуцца вырашаць не беларускія нацыянальныя сілы (якія на маргінэсе, у турме альбо ў падпольлі) а сілы прамаскоўскія і пад уплывам Масквы. Але выхад ёсьць. Ён наперадзе. Гэта рух Вольная Беларусь, калі ён стане, калі ён уздымецца — Беларусь пераможа. 1 кастрычнік 2020 г. Зянон ПАЗЬНЯК
http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/praekanamicnyasankcyiipalitykuvakolbelarusi 1/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |