Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

З.ПАЗЬНЯК: КАНКРЭТЫЗАЦЫЯ ПРА НОВЫЯ ВЫБАРЫ

Адзін з магчымых варыянтаў паводзінаў Пуціна, пра які кажуць расейскія палітолагі і за які ўхапіліся Макрон, Мэркель ды Эўразьвяз, выкарыстоўваючы Газпрамаўскую групу ў Беларусі, — гэта перамовы і дыялог з Лукашэнкам пры ўдзеле Пуціна.

Вынікам “дыялогу” мусілі б адбыцца новыя выбары бяз удзелу Лукашэнкі і адыход Лукашэнкі ад улады з прадстаўленьнем яму наступных ўмоваў: захаваньне жыцьцья, неперасьледу, захаваньня багацьцяў пад гарынтыі Расеі і Эўразьвязу.

Дзеля гэтага Эўразьвяз гатовы будзе пагадзіцца (інакш не атрымаецца), што Беларусь застаецца ў сфэры ўплыву Расеі, але пры гарантыі суверэнітэту Беларусі і ваеннага неўмяшаньня.

Акрамя таго, што гэты план шкодны для Беларусі і непрыймальны, ён ёсьць цалкам нерэальны.
Ні Лукашэнку, ні Пуціну не патрэбны такі дыялог, дзе рашэньні прымаюцца ў выніку народнай рэвалюцыі і ўмяшаньня Эўразьвязу.

Стаўка абодвух узурпатараў зроблена на рэформу Лукашысцкай Канстытуцыі пад кантролем Лукашэнкі і праз два гады — на выбары згодна гэтай рэфармаванай канстытуцыі (гэта зн. у 2022 — 2023 гг. ).

А там, як кажуць, яшчэ паглядзім.

Аднак, ў палітыцы бываюць нечаканасьці і можа стварыцца такі нерэальны зьбег абставінаў, калі стаўка на дыялог спрацуе.

І вось тут нагадваю і паўтараю галоўнае. І група Газпрама-ФСБ, і лідэры Эўразьвязу, выступаюць за новыя выбары прэзыдэнта Беларусі па існуючым заканадаўтве.

Гэта значыць на прэзыдэнта павінны выбраць асобу, надзеленую абсалютнай уладай (новага дыктатара).

Такая абсалютнасьць улады нябясьпечная пры любой асобе.

Сімптаматычна, што газпрамаўская групоўка ўвесь час ўнікае размовы на гэтую тэму.
І зразумела чаму — каб ў выпадку посьпеху на выбарах павярнуць усё на свой капыл бяз удзелу народу і нават ураду.

А ўжо потым пачнуць “рэфармавацца” (у адпаведных інтарэсах).

Нагадваю ізноў. Прэзыдэнцкіх выбараў па лукашысцкім заканадаўстве не павінна быць.
Пры адыходзе Лукашэнкі ад улады (ці пры верагодным сілавым варыянце, ці пры нерэальным — шляхам дыялогу), адразу мусяць быць аб’яўленыя па-за законам і ліквідаваныя вынікі лістападаўскага дзяржаўнага перавароту 1996 года.

Аўтаматычна пачынае дзейнічаць Канстытуцыя 1994 года і ўсё заканадаўства, заснаванае на гэтай Канстытуцыі (паламанае Лукашэнкам).

Выбары павінны адбывацца па закону згодна Канстытуцыі 1994 года.

Прытым напачатку павінны адбыцца выбары ў парлямант, потым — прэзыдэнта.

Парлямант унясе папраўкі ў Канстытуцыю аб абсягу ўлады і пра функцыі ўлады прэзыдэнта ў дзяржаве.

Такі ёсьць сапраўдны, законны і разумны ў інтарэсах Беларусі шлях фармаваньня ўлады пасьля дыктатуры.

Усялякае кручкатворства прамаскоўскай і газпрамаўскай агентуры не павінна быць. Беларусы, а не яны павінны вырашаць лёс беларускай улады.

3-Х-2020 Зянон Пазьняк

4/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2020
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024