Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ДЭМАНСТРАТЫЎНЫ ЗЬДЗЕК ЗЬ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА

Тое, што акупацыйны рэжым і ўзурпатар улады загадвае хапаць беларусаў, біць іх, калечыць і катаваць, прыдумваць абвінавачваньні, штрафаваць, судзіць не па закону, кідаць у камэры, ствараць нечалавечыя ўмовы ў турме, — усё гэта ёсьць татальная тэрарыстычная вайна супраць беларускай нацыі, праявы тэрарыстычнага генацыду. Усё робіцца дэманстратыўна, зь нянавісьцю і зьдзекам.

Для ворага, які праводзіць тэрор супарць народа, статус асобы ня мае значэньня. Часта бавае, што нянавісьць тым большая да людзей інтэлігентных і знакамітых. Нізкі дух ня любіць лепшых за сябе.

За 26 гадоў акупацыйнай антынацыянальнай палітыкі былі забітыя вядомыя беларускія палітычныя дзеячы. Банды гэбістаў, закамуфляваныя пад розныя крымінальныя групы, нападалі і зьбівалі вялікіх і знакамітых беларусаў. Гэтым узурпатар — выхадзец зь нізоў, з галечы, з русіфікатарскай школы, з савецкай прапаганды КПСС і КГБ, вырадак з народа — гэтым ён падкрэсьліваў, што перад ім, перад Масквой, якой ён служыць, усе “вы”, “сьвядомыя”, усе вы “беларусы” нішто — ці вы там геніяльны, ці вялікі вучоны, ці бадзяга, ці студэнт. Усе вы павінны стаць рускімі, такімі, як я, вы са сваёй мовай не павінны быць.

Зьбілі і адмыслова зьняважылі дзясяткі знакамітых людзей Беларусі. Адна газэта зьмясьціла нават фотаздымак пабітага распухлага да непазнаньня аблічча акадэміка Радзіма Гарэцкага — сьветача беларускай навукі, прадстаўніка слаўнага знакамітага ў Беларусі роду Гарэцкіх. Мне здалося нават, што і фота зьмясьцілі, каб яшчэ раз прынізіць нацыю. Вось, маўляў, вы тут усе для нас нішто. Усіх вашых “бугров” можна пабіць і вы нічога ня зробіце

26 гадоў гэта рабілася схавана. Цяпер барбары раскрыліся, ня сталі хавацца — катуюць тых, каго трапяць. З хамствам і зьдзекам — зьневажаюць усіх, у тым ліку і вялікіх людзей, тых, хто вядомы, разумны, культурны, адукаваны. Ня буду пералічваць, каб нават пералікам не прынізіць іх веліч. Кожны зьняважаны бандытамі мусіць быць адпомшчаны.

Апошні прыклад зьневажэньня — Алена Леўчанка. Прыгожую жанчыну, знакамітую на ўвесь сьвет баскетбалістку, якая робіць гонар Беларусі, адмыслова схапілі, кінулі ў камеру ў знарок створаныя нечалавечыя ўмовы: вошы, холад і бруд. Схапілі за тое, што хадзіла з кветкамі на дэмантсрацыю. А чалавека, які дарыў кветкі жанчынам у ланцужку салідарнасьці, — схапілі, зьбілі, скалечылі, зрабілі інвалідам і ледзь ні забілі.

Некаторыя кажуць, што гэта ўсё робяць запрошаныя Лукашэнкам расейцы, схаваўшыся пад маскамі ў чорным камуфляжы. Можа, ёсьць там дзе і расейцы (напэўна ёсьць), але ў асноўным — гэта беларусы, пераробленыя, перакручаныя шляхам чужой расейскай прапаганды і выхаваныя палітрукамі на бандытаў і вырадкаў народа, на забойцаў сваіх людзей.

Вось вам і “зачэм этат беларускій язык”, вось вам і “какая разьніца”, вось вам і “двуязычые”, вось вам і “не нада выпячываць”. Пачалося з гэтага — са зьнявагі і адмаўленьня ад роднай мовы, бо мова — гэта галоўнае, тое, што стварае і трымае нацыю. З гэтага (з адмаўленьня ад мовы) пачынаецца першародны грэх перад Айчынай, усялякі манкуртызм, мамэлюцтва, рэнегатцтва і здрада.

Усю нацыю акупанты паставілі ў такія ўмовы, што беларусы вымушаны карыстацца чужой мовай. Стварылі аб’ектыўныя ўмовы русіфікацыі. Але ніколі нельга забываць, што наша мова беларуская і пры першай магчымасьці мусім яе адрадзіць.

Ніколі ня будзе шчасьця. Ніколі не дасягнем Вечнасьці і спакою, ніколі не адродзімся, ня станем вольнай нацыяй, не застанемся нават народам, пакуль ня вернем у сэрцы, у розум, у жыцьцё і дзяржаўны быт нашу магутную, пакутную і сьвятую вялікую Беларускую Мову.

16 кастрычнік 2020 г. Зянон ПАЗЬНЯК

http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/demanstratyunyzdzekzbelaruskaganaroda

19/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2020
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024