Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: МАРШ ПАМЯЦІ У КУРАПАТЫ Курапаты — сьведчаньне расейскага камуністычнага генацыду ў Беларусі, найвялікшае ў сьвеце месца расстрэлаў людзей. Курапаты пад Менскам — гэта мартыралог Беларускага народа. У 1937-1941 гадах расейскія бальшавікі НКВД у час генацыду расстралялі тут, згодна навуковых дадзеных*, каля чвэрці мільёна людзей. Тут забілі і кінулі ў ямы шмат беларускіх сялян, рабочых людзей, асобаў беларускай адміністрацыі, вучоных і маладых у 18 гадоў. Тут расстралялі і закапалі сотні беларускіх паэтаў, пісьменьнікаў, дзеячоў мастацтва. Парэшткі іх я назіраў у 1988 годзе падчас найцяжэйшых у маім жыцьці археалагічных раскопак месца расстрэлаў. Курапаты былі адкрытыя ў 1988 годзе. Нянавісьць расейскіх гэбістаў да гэтага адкрыцьця доўжыцца да сёньняшніх дзён. Іх круціць у канвульсіях, бо Курапаты матэрыяльна засьведчылі злачынства маскоўскіх бальшавікоў. Гэта ня сьпіскі расстрэлаў, не даклады ЦК КПСС і не ўспаміны — тут знойдзены трупы людзей, якіх расстралялі камуністы — рэчавы доказ, улікі для суду над камуністычнай Масквой за злачынства супраць чалавецтва. Па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі Беларускага Народнага Фронту з 2000-га года тут створаны Народны Мэмарыял Курапаты “Лес крыжоў”. Тут тысячы крыжоў над магіламі, пастаўленыя людзьмі ў памяць забітых продкаў. Пачынаючы з 1988 году, кожны год на Дзяды — у Дзень усіх Сьвятых, у Дзень Задушны і Дзень памяці продкаў, вызначаны і прыняты Вярхоўным Саветам 12-га скліканьня, людзі йдуць сюды ў Крыжовым шэсьці, несучы крыжы на плячах — сымвал памяці,– каб пакланіцца магілам і паставіць над імі свой крыж — знак жалобы. Народны Мэмарыял Курапаты — гэта вечны помнік, дзе людзі стаўленьнем крыжоў кожны год матэрыялізуюць памяць народа пра генацыд. У 2019 годзе, па распараджэньні Лукашэнкі, сюды прыгналі тэхніку і пачалі ламаць крыжы, пастаўленыя народам. У 2018 годзе, у 30-ю гадавіну адкрыцьця Курапатаў, была зроблена подлая справа Масквы і мясцовых чыноўнікаў антынароднага рэжыму. Побач з касьцьмі расстраляных продкаў ахоўнай зоне мэмарыяла дазволілі пабудаваць забаўляльны рэстаран з асобнымі пакоямі пад назвай “Поедем-поедим”. Па сёньняшні дзень тут зьбіраецца ўся нечысьць, п’юць, рагочуць нашчадкі энкавэдзістаў, танцуюць на жалобным месцы. Другі год з дня ў дзень перад рэстаранам — гэтай брамай зьдзеку, стаіць Курапацкая варта валанцёраў, папярэджвае кліентаў, тлумачыць куды яны ідуць. Другі год не спыняецца прыезд нечысьці, каб павесяліцца над магіламі і закусіць. Цемра апусьцілася над Курапатамі. 1-га лістапада на Дзяды — у Дзень усіх сьвятых і ў Дзень памяці продкаў павінен быць марш памяці ў Курапаты. Цемра мусіць сканаць перад духам тысячаў беларусаў. Ідзеце ў Курапаты на Дзяды! Шануйце памяць, каб мець будучыню. ЗАЎВАГА*. Навуковыя і крыміналістычныя дадзеныя розьняцца. Археалогія, грунтуючыся на навуковай мэтадалогіі, улічвае выемку касьцей з магіл у канцы 40-х гадоў (бальшавікі замяталі сьляды пасьля скандалу ў Катыні). Крыміналістыка ўлічвае толькі рэальныя парэшткі людзей, што засталіся на дне магілы. 24 кастрычнік 2020 г. Зянон ПАЗЬНЯК 24/10/2020 › Навіны, Беларускія Ведамасьці, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |