Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

1 ЛІСТАПАДА — ШЭСЬЦЕ Ў КУРАПАТЫ

Ужо 30 гадоў кожны год на Дзяды адбываецца Крыжовае шэсьце ў Курапаты. Людзі йшлі і несьлі на плячах крыжы памяці. Так ўзьнік Народны Мэмарыял Курапаты — Лес крыжоў — памятны магільнік камуністычнага генацыду народа.

1-га лістапада ў нядзелю трэба йсьці ў Курапаты, пакланіцца расстрэльным магілам людзей. Трэба памятаць увесь час, вечна, пакуль будзе жыць Беларусь, шанаваць памяць продкаў, каб не паўтарылася маскоўскае зло і не спынілася духоўная плынь жыцьця. Усе на Курапаты ў Дзень Дзядоў. Хвіліны маўчаньня і скруха, хай адродзяць уздым і прасьвятленьне розуму, салідарнасьць і воля хай апануюць наш вечны дух дзеля Айчыны дарагой і любімай.

30 кастрычнік 2020 г. Зянон Пазьняк

30/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ПАРАЛЕЛІ

(Ліст да сяброў народнай партыі — КХП-БНФ)

Зьявілася інфармацыя, што спадар Латушка стварае Народную антыкрызісную управу, якая прызначана на пераходны пэрыяд (у выпадку, калі ён узьнікне), як выканаўчая структура пасьля ліквідацыі ўлады Лукашэнкі.

З гледзішча пэрспэктывы пераменаў гэта ёсьць тактычна абгрунтаванае дзеяньне, якое адпавядае парадку пераходу ўлады, распісанага ў праграме “Вольная Беларусь” (што сьведчыць аб знаёмстве ініцыятараў з праграмай і што пахвальна). Іншая справа, чым будзе напоўненая гэтая ініцыятыва асобаў, што прыйшлі з лукашысцкай сістэмы, азіраючыся на Маскву. Вопыт паказвае, што нічога добрага не прадбачыцца. Далей...

30/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2020
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024