Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(Ліст да сяброў народнай партыі — КХП-БНФ) Зьявілася інфармацыя, што спадар Латушка стварае Народную антыкрызісную управу, якая прызначана на пераходны пэрыяд (у выпадку, калі ён узьнікне), як выканаўчая структура пасьля ліквідацыі ўлады Лукашэнкі. З гледзішча пэрспэктывы пераменаў гэта ёсьць тактычна абгрунтаванае дзеяньне, якое адпавядае парадку пераходу ўлады, распісанага ў праграме “Вольная Беларусь” (што сьведчыць аб знаёмстве ініцыятараў з праграмай і што пахвальна). Іншая справа, чым будзе напоўненая гэтая ініцыятыва асобаў, што прыйшлі з лукашысцкай сістэмы, азіраючыся на Маскву. Вопыт паказвае, што нічога добрага не прадбачыцца. Гэтая структура (калі яна рэальна створыцца) мае паралельнае значэньне зь Беларускім Нацыянальным Сакратарыятам “Вольная Беларусь” (які працуе цяпер над стварэньнем Народнага трыбуналу) і ставіць падобныя выканаўчыя задачы пасьля краху рэжыму. Толькі БНС на Маскву не азіраецца і на Эўропу не спадзяецца. Наша пэрспэктыва — Беларуская Беларусь. Гэта адзіна жыцьцёвы шлях для нацыі, калі яна можа дзеіць і існаваць у Беларускім сьвеце, бо “русскій мір” закляты вораг яе. Зразумела, што паралельныя праекты з боку прамаскоўскіх непрыяцеляў Лукашэнкі будуць працягвацца, але ўсё вырашыць нацыянальны рух Вольная Беларусь, як толькі ён масава ўсплыве на паверхню. POST SKRIPTUM. Тое ж самае зь нібыта “першым у гісторыі і ў Сусьвеце” так званым “кангрэсам Беларусаў” замежжа, які зьбіраюцца праводзіць людзі, што ня маюць аніякага паняцьця аб гісторыі барацьбы і дзейнасьці Беларускай эміграцыі. Некаторыя нават супраць сваёй мовы выступаюць (вывучыўшы замежныя). Тут, праўда, не паралелі, але прафанацыя беларускай справы, падлог. 29 кастрычнік 2020. Зянон Пазьняк http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/paraleli 30/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |