Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Сёлета спаўняецца сто гадоў Слуцкаму збройнаму чыну, як прынята цяпер у гісторыяграфіі называць ваенныя дзеяньні беларускага дабраахвотнага войска на Случчыне па абароне тэрыторыі Беларускай Народнай Рэспублікі ад акупацыйнай арміі рускіх бальшавікоў. Стварэньне Слуцкіх палкоў беларускага дабраахвотнага войска — было прыкладам хуткай самаарганізацыі народа перад небясьпекай расейскай акупацыі. За тры дні ў войска запісалася дзесяць тысячаў дабраахвотнікаў. Не хапала зброі, таму палову дабраахвотнікаў распусьцілі па хатах. Але шмат хто застаўся ў шэрагах бяз зброі ў надзеі здабыць яе ў баях з бальшавікамі. З 27-га лістапада 1920 года і па канец сьнежня два слуцкія беларускія палкі ўтрымлівалі фронт працягласьцю сто кілёмэтраў, спынілі наступ бальшавіцкай арды і выбілі ворагаў з акупаваных вёсак. Увесь народ падтрымліваў сваіх ваяроў. Але ў другой палове сьнежня расейцы кінулі супраць слуцкай брыгады ўсю 16-ю бальшавіцкую армію. Нягледзячы на шалёную перавагу ворага, жаўнеры слуцкага войска БНР яшчэ некалькі тыдняў стрымлівалі расейскую арду, пераходзілі ў контратакі, выбівалі ворага зь вёсак і пазыцый. Аднак сілы былі настолькі няроўнымі, што палкі (1500 жаўнераў) вымушаныя былі адступіць за раку Лань на тэрыторыю, акупаваную палякамі. Аддзелы былі разброеныя. 400 ваяроў засталіся на Случчыне і доўгі час вялі партызанскую барацьбу з акупантамі. Тады грымела ўся Беларусь. Партызанскі супраціў супраць рускіх камуністаў яшчэ доўжыўся некалькі гадоў. Беларусь тых часоў ужо была абуджанай змагарнай нацыяй. БНР не пасьпела стварыць рэгулярнае войска, дык народ ствараў яго сам, бяручыся за зброю. Беларускі ўздым і дух беларускі засьведчыў сябе ўжо ў 1917 годзе, калі сабраўся Першы Усебеларускі Кангрэс, ад якога і пачалася Рада БНР, урад і незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. Тады навісла сьмяртэльная небясьпека над нашым народам. Нямецкая акупацыя перарасла ў бальшавіцка-расейскую, потым ў шавіністычна-польскую. Ворагі падзялілі Беларусь, разарвалі на кавалкі. Аднак гэта быў адначасна і гераічны час адчайнага супраціву і народнага змаганьня за волю і свабоду Беларусі. Тады якраз змагар Слуцкага збройнага чыну БНР і ўдзельнік барацьбы Макар Краўцоў напісаў верш, які, пакладзены на музыку, стаў гімнам Беларускай Народнай Рэспублікі — “Мы выйдзем шчыльнымі радамі.” Гэты гімн увесь час гучэў у душах беларусаў, гучыць цяпер і будзе гучэць у вольнай Рэспубліцы Беларусь. Мы выйдзем шчыльнымі радамі Няхай жыве магутны, сьмелы На бой! За шчасьце і за волю Гэтыя словы гучаць вечна. Гучаць надзённа, пакуль беларусам пагражае Масква. І толькі калі яна зьнікне, сканае, захлынецца ва ўласнай крыві — гэты гімн стане гісторыяй — гімнам вольнай Белапрусі. Слава Айчыне! Слава Слуцкім героям! Наперадзе воля! 27 Лістапад 2020 г. Зянон Пазьняк http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/myvyjdzemscylnymiradami–stogadouzbrojnajbaracbydabraahvotnagasluckagavojskabnrsupracbalsavicka-rasejskajakupacyi 28/11/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |