Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: АБ ЗЕРНЯХ ЗЬЯВЫ Часам патрабуецца кароткае вызначэньне сутнасьці вядомай зьявы, калі людзі першы раз чуюць пра нешта для іншых зразумелае, але малавядомае для іх. Цяпер у Беларусі прапагандуецца гэбісцка-газпрамаўская выбарчая афёра ў форме “новай апазыцыі”. Масква фармуе тут сваю прамаскоўскую апазыцыю, мільгаюць імёны Латушкі, Бабарыкі, Уваскрасенскага, Ціханоўскай і т. п., зьявілася “каардынацыйная рада”, замежная падтрымка розных яе дэклярацый з пагрозамі рэжыму Лукашэнкі і г. д. Усе яны (як некалі Лукшэнка) хочуць зноў зьмяніць законную Канстытуцыю 1994 года, усе адмыслова пішуць і гавораць па-расейску, надакучліва зьвяртаюцца да Пуціна і спадзяюцца на Расею. Што ўсё гэта такое? Коратка: ГЭТА НАМЕР АДХІЛІЦЬ АД УЛАДЫ ЛУКАШЭНКУ, ПАКІНУЎШЫ ЛУКАШЫЗМ. І цяпер пра сутнасьць (зерне) лукашызма. Усе астатнія дзеяньні і злачынствы рэжыму Лукашэнкі — гэта механізм, тэхналёгія сутнасьці. Веданьне сутнасьці гэтых пазыцыяў карыснае для разуменьня таго, што будзе адбывацца ў Беларусі. Істотна мець на ўвазе, што для ажыцьцяўленьня сваіх бліжніх планаў (зьмена сатрапа, захаваньне васальнага характару Беларусі і захоп нацыянальнай маёмасьці краіны) Масква імкнецца скарыстаць пратэстны рух дзеля замены Лукашэнкі, абапершыся на сваю “новую апазіцыю”. І другі варыянт — калі б пратэстны рух быў зьнішчаны, — Масква гатова падтрымаць аслабленага Лукашэнку, даць крэдыты і дыктаваць умовы аншлюсу (”інтэграцыі”, “адзінай дзяржавы” і т.п.). Калі пратэстны рух ня выльецца ў нацыянальную рэвалюцыю, ня вылучыць нацыянальную палітычна-арганізаваную сілу, тады перашкодзіць Крамлю будзе амаль немагчыма. (Улічым, што канцовы этап маскоўскай палітыкі супраць Беларусі не мяняецца ніколі і незалежны ад характару расейскай улады — аншлюс, анэксія, захоп, “аб’яднаньне”.) Аб нацыянальных шансах свабоды. Шансы існуюць. Парадокс ў тым, што ў гэтых абставінах яны цяпер залежаць ня толькі ад краху рэжыму, але і ад працягласьці агоніі яго існаваньня. Тое таксама небясьпечна, бо агонія — гэта ёсьць разбурэньне дзяржавы. Антычалавечы рэжым не павінен быць. Неабходна працягваць мірны пратэст і абавязкова — нацыянальна-асьветніцкую і палітычна-арганізацыйную беларускую працу. Трэба сьпяшацца. 4 сьнежань 2020 г. Зянон Пазьняк 7/12/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |