Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
У Зьміцера Тычыны, сябра КХП-БНФ з Салігорску, 24 студзеня 2021 года з прычыны ракавай хваробы памерла жонка Алена. Кіраўніцтва і сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ 25/1/2021 › Навіны (Ліст да сяброў народнай партыі КХП-БНФ) Усё што не нацыянальнае, але выступае пад выглядам нацыянальнага дзеля дасягненьня пабочных альбо супроцьлеглых мэтаў, усё гэта рана ці позна прыходзіць да маразму. Нядаўна група вакол Ціханоўскай зьмясьціла ў Сеціве пад яе подпісам заклік да міжнароднай супольнасьці адзначыць 7-га лютага дзень салідарнасьці зь Беларусяй флэшмобамі і дэманстраваць беларускія нацыянальныя сімвалы, якія, згодна іхняга тэксту, — гэта белае і чырвонае сэрцы. 23/1/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: КРАМЛЁЎСКІЯ ПАВОДЗІНЫ Розыгрыш з шэрым Навальным (у дадзеным выпадку тыповы сьмяртэльны гэбоўскі розыгрыш) разьлічаны на запраграмаваны вынік: КГБ у Расеі мусіць застацца пры ўладзе. Стварэньне альтэрнатывы самым сабе прыдумана яшчэ ў рускай царскай жандармэрыі за часы змаганьня з рознымі сацыялістычнымі рэвалюцыянерамі і антыцарскімі партыямі. Савецкі КГБ зрабіў тое правілам. Гэбоўскія розыгрышы ў змаганьні за ўладу звычайна сьмяротныя. Трупы непазьбежныя. Ідзе барацьба за ўладу ўнутры карпарацыі. 23/1/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк У сацыяльнай мэнтальнасьці беларуса першасным чыньнікам камунікацыі зьяўляецца пазнаньне канкрэтнага чалавека. Беларус ня стане адразу дэманстраваць сябе, пакуль не пазнае, зь кім мае справу. Гэтая якасьць амаль стоадсоткава праяўлялася ў сялянстве, гэта значыць у першаступенным этнічным асяроддзі і найбольш традыцыйнай частцы соцыюма. Такую асаблівасьць душы беларуса адзначыў, між іншым, наш амэрыканскі прыхільнік Джон Кунстадтэр, які мае сантымэнты да беларусаў і кожны год прыязджае ў Беларусь, каб падарожнічаць па вёсках, па Палесьсі, па Браслаўшчыне ды Меншчыне, пагаварыць па-беларуску ды паслухаць і пафатаграфаваць людзей. Ён знайшоў у Беларусі тое, чаго няма ўжо ў Амэрыцы і што ёсьць скарбам душы (удакладняць ня буду). 17/1/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон Пазьняк. Прэзэнтацыя Альманаху Беларус-2020 https://www.youtube.com/watch?v=c201Ha5HTK8 11/1/2021 › Навіны ПРЭЗЭНТАЦЫЯ ЛІТАРАТУРНАГА АЛЬМАНАХА “БЕЛАРУС”-2020 Прэзэнтацыя альманаха “Беларус”-2020 адбылася 9-га студзеня ў надзвычайных умовах эпідэміі Ковід-19 у Нью-Ёрку ў грамадзкай залі беларускага сабора сьятога Кірылы Тураўскага. Па законах штата Нью Ёрк, у сувязі з эпідэміяй, грамадзкія сходы больш за 10 асобаў забароненыя. Прытым абавязковы маскі на твары і фізічная дыстанцыя паміж людзьмі да 2-х мэтраў. Бяз маскі нікуды не дазволена заходзіць (і ніхто не заходзіць). Тым ня менш прышлося прыняць у два разы большую колькасьць асоб з датрыманьнем дыстанцыі, прытым у халоднай залі царквы (+ 2 градусы С) у рабочым адзеньні (некаторыя адразу з працы). Але нягледзячы на гэта атмасфэра была цёплая і беларуская. Усе парадаваліся выхаду альманаха, абмеркавалі зьмест і грамадзкія праблемы ў Беларусі. 11/1/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: НУМАР НЯ ПРОЙДЗЕ (Допіс для сяброў народнай партыі КХП–БНФ) Гэты нумар ня пройдзе. Хай пакіне надзею на заўсёды. Лукашэнка даў заданьне сваёй “палатцы” падрыхтаваць зьмены ў Крымінальны Кодэкс аб адмене сьмяротнага пакараньня за асабліва небясьпечныя злачынствы (у тым ліку і за злачынствы супраць чалавецтва, генацыд і г.д.). І гэта задумаў узурпатар ўлады і забойца людзей. Ён ня ёсьць прэзыдэнтам, бо выбары сфальшаваныя, праведзеныя з парушэньнямі закону. Ён не прызнаны за прэзыдэнта ні народам, ні сьветам. Ягоная ўлада нелегітымная. Усе ягоныя “дэкрэты” і квазі-законы юрыдычна нікчэмныя і таксама нелегітымныя, і ня будуць прымацца пад увагу законнай уладай. Суд адбудзецца згодна законаў, прынятых да лістападаўскага дзяржаўнага перавароту 1996-га году. 8/1/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк (Ліст да сяброў народнай Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі) Сьвятлана Ціханоўская зачытала віншаваньне з Новым годам па-беларуску. Гэта да сьлёз узрадвала некаторых наіўных лагодных беларусаў, якім так хочацца добрай мамы, сваёй Эміліі Плятар. Але тут выступаць інакш і нельга было. (Дарэчы, калі б Лукашэнка быў палітычна разумнейшы, то ў гэтай сітуацыі павіншаваў бы па-беларуску і крышку б “намуціў”. Але розуму Бог ня даў.) Шмат якія самадастатковыя нацыянальна адукаваныя беларусы, добрыя людзі назіраюць за рыторыкай і паводзінамі асобаў газпрамаўскай апазыцыі ў Беларусі, крытычна ўспрымаюць іхную зрусіфікаванасьць, прамаскоўшчыну і канфармізм, але горача спадзяюцца, што яны (гэтыя Бабарыкі, Цапкалы, Маша ды Сьвета) ўсё ж такі паразумнеюць, пераадолеюць сваю нацыянальную неадукаванасьць і нейкім бокам прыйдуць да беларускай палітыкі і нацыянальных інтарэсаў. Гэтага так хочацца наіўным беларусам і “добрым людзям”. 5/1/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк Пачынаецца Новы 2021 год. Віншую дарагіх землякоў, адраджэнцаў, змагароў за шчасьце і волю Беларусі і ўсіх Беларусаў з Новым годам надзеі і барацьбы. Першае чаго зычу дарагім землякам-беларусам — гэта здароўя і пазбаўленьня ад праклятай эпідэміі “Ковіду-19″. Беражэм сваё жыцьцё і жыцьці людзей. Ёсьць яшчэ адна навала і эпідэмія ў Беларусі — гэта дзікунская бандыцкая прамаскоўская ўлада, варварства цемры і зьдзеку над беларускім народам. Хай стане так, каб у 2021 годзе народ пазбавіўся ад яе. Ня будзе цемра і дурнота і гном маскоўскі над нашым краем панаваць. І трэцяе зычэньне: Будзьма разам, спадзяемся на сябе і шануйма сваё. 1/1/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |