Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
ПРЭЗЭНТАЦЫЯ ЛІТАРАТУРНАГА АЛЬМАНАХА “БЕЛАРУС”-2020 Прэзэнтацыя альманаха “Беларус”-2020 адбылася 9-га студзеня ў надзвычайных умовах эпідэміі Ковід-19 у Нью-Ёрку ў грамадзкай залі беларускага сабора сьятога Кірылы Тураўскага. Па законах штата Нью Ёрк, у сувязі з эпідэміяй, грамадзкія сходы больш за 10 асобаў забароненыя. Прытым абавязковы маскі на твары і фізічная дыстанцыя паміж людзьмі да 2-х мэтраў. Бяз маскі нікуды не дазволена заходзіць (і ніхто не заходзіць). Тым ня менш прышлося прыняць у два разы большую колькасьць асоб з датрыманьнем дыстанцыі, прытым у халоднай залі царквы (+ 2 градусы С) у рабочым адзеньні (некаторыя адразу з працы). Але нягледзячы на гэта атмасфэра была цёплая і беларуская. Усе парадаваліся выхаду альманаха, абмеркавалі зьмест і грамадзкія праблемы ў Беларусі. Альманах увесь час лепшае, павялічваецца яго памер (цяпер 485 стар.) і колькасьць аўтараў. Тут дазволена друкаваць усіх па-беларуску, хто за межамі Беларусі і што хто напіша — ніякіх абмежаваньняў. Між іншым, гэта дало плён: расьце ўзровень тэкстаў, альманах робіцца літаратурна важкім, спрыяльным дзеля прыгожага беларускага пісьменства. У той час, калі літаратурныя часопісы ў Бацькаўшчыне душаць і яны вымушаны малець і скарачацца, альманах “Беларус” лепшае і існуе. Вялікая заслуга ў гэтым яго рэдактара Марата Клакоцкага. Пра тое адзначалася і ў абмеркаваньні альманаха. Трэба падтрымліваць наш літаратурны альманах маральна, літаратурна, прапагандова і матэрыяльна. 10 студзеня 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК
11/1/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |