Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: КАРОТКІЯ ЗАЦЕМКІ (1-5) 1. Стварэньне дзьмутых фігур Працягваецца мэдыйная прапаганда па стварэньні з В. Бабарыкі вялікага палітыка, любімца беларускага народа і магутнага “апанэнта” Лукашэнкі, якога Лукашэнка нібы та найбольш баіцца. Хвальцы — публіка аднародная: найбольш журналісты (што ня дзіўна) і тэарэтыкі ад палітыкі. (Пра агентуру Масквы нават не ўспамінаю.) Натуральна, ніхто зь іх ня кажа (быццам ня чулі), што Бабарыка — крэатура Крамля (праз Газпрам) і што асабіста Пуцін спрычынены да газпрамаўскага праекту. Хвалебшчыкі гэтага, зразумела, як быццам ня ведаюць і “адкрываюць” у Бабарыку ўсялякія невядомыя палітычныя таленты, волю, розум, папулярнасьць у народзе і т. п. Рэальнасьць, аднак іншая. Ды й становішча ў “стратэгаў” прапаганды канфузнае, бо зразумела, што Бабарыку не падымеш на нумар адзін, не апусьціўшы Ціханоўскую, якую самы ж зьляпілі. Яе незаўважна, дарэчы, якраз і апускаюць. У апошні час Ціханоўская без перапынку вяшчае сэрыйныя глупствы (пра сьвяткаваньне 23 лютага ў новым значэньні і т. п.). Увогуле, назіраючы за гэтай групай газпрамаўскіх аматараў, слухаючы іхныя выказваньні супраць законнай Канстытуцыі 1994 года, ускліканьні пра вялікую Расею, назіраючы ў Сеціве за іхняй амаль публічнай сваркай і дзяльбой чужых грошай, у каторы раз бачым, што ніякіх нацыянальных беларускіх інтарэсаў для іх не існуе. Беларусь у іх толькі на губах і падразумевае “страну для жызьні” ў складзе Расеі, але ня вольную беларускую нацыю. Для іх беларуская мова ня ёсьць дэмакратыяй, а гісторыя змаганьня за беларускую незалежнасьць — чужая і ненавісная. Для нацыянальнай будучыні Беларусі гэтыя прафаны такія ж небясьпечныя, як і Лукашэнка. Ні з Лукашэнкам, ні зь імі нацыянальнай будучыні ў Беларусі няма. Няхай жыве яднаньне за беларускую Беларусь, за нашу мову, свабоду, гонар і волю. 19 люты 2021 год. Зянон ПАЗЬНЯК 22/2/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |