Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Інфармацыя ад Зянона Пазьняка, Facebook 5-га лютага на гэтай Старонцы ФБ я пісаў пра праект устаноўкі бронзавых бюстаў нацыянальных герояў Беларусі Андрэя-Тадэвуша Касьцюшкі і Кастуся Каліноўскага ў Нью-Ёрку ля Беларускага Праваслаўнага сабора сьвятога Кірылы Тураўскага і пра грамадзкі збор грошай на выраб і ўстаноўку твораў. Бюсты ўжо гатовы і адлітыя. Скульптар Гэнік Лойка. Вобразы на высокім мастацкім узроўні. Сабрана больш траціны патрэбнай сумы. На жаль, шмат беларусаў не змаглі прыняць ўдзел у ахвяраваньнях, бо зборачная (краўфандынгавая) платформа разьлічана на абмежаваную колькасьць краін. Не змаглі ўдзельнічаць ў зборцы беларусы з Польшчы, Чэхіі, Ізраіля, Славакіі, Эстоніі, Латвіі, Летувы, Украіны, Расеі, Беларусі і іншых краінаў. У сувязі з гэтым маю прапанову. Калі хто зь беларускіх патрыётаў гэтых краін хацеў бы дапамагчы ў ажыцьцяўленьні гэтага ганаровага нацыянальнага праекта, той можа прыслаць даравізну праз “Western Union” альбо “MoneyGram” непасрэдна на імя каардынатара праекту старасты Сабора сьв. Кірылы Тураўскага спадара Аляксандра Хомчанкі ( Aleksandr Khomchenko ). Электронная пошта: Дадатковая інфармацыя: Усе прозьвішчы фундатараў будуць выпісаны ў памятнай табліцы Сабора. Прасіў бы таксама прыхільных да гэтай справы людзей шырэй распаўсюдзіць гэтую інфармацыю. З павагай Зянон Пазьняк, 25 люты 2021 г. 26/2/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |