Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Юры Беленькі: Метады і прыёмы варожай прапаганды Метады і прыёмы варожай прапаганды 28/3/2021 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ГОНАР БЕЛАРУСАМ! 25-ы Сакавік быў адзначаны сёлета разумна і вынаходліва. Беларусы не далі магчымасьці рэжыму выканаць сваю правакацыю з выбухам (пра што было папярэджаньне напярэдадні) і не далі падставы разгарнуць карныя сілы ды наладзіць пагром людзей. (Арышты карнікі рабілі наўгад і па разнарадцы. Але шмат што бандытам не ўдалося.) Тым часам 25-га Сакавіка беларусы ўсюды засьведчылі беларускія сімвалы і свой дух. Нечаканасьцю для рэжыму былі грандыёзныя і ўражлівыя файервэркі ў гонар сьвята. Брава! Вось гэта эфэкт! І вельмі важна, што ніхто лішні пра падрыхтоўку гэтага пляну не даведаўся і не данёс ворагам. Беларусы засьведчылі розум, вытрымку і вынаходлівасьць. 27/3/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон Пазняк: Зараз у нас ёсць найвялікшая надзея «Зараз у нас ёсць найвялікшая надзея! Выйшаў народ! Ён толькі зарыентаваўся, што гэта наша краіна, што гэта наша зямля, што мы павінны яе адстойваць». 25/3/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: “НАШ БЕЛАРУСКІ ВОЛЬНЫ ДУХ” Паважаныя землякі, дарагія Беларусы! Сёньня 25-ы Сакавік — вялікае нацыянальнае сьвята — Дзень Волі, 103-я гадавіна аб’яўленьня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Горача віншую ўсіх нас. Няхай ідэалы 25-га Сакавіка нязгасна сьвецяць нам усім і вядуць да перамогі над крамлёўскім ворагам, цемрай і здрадай на нашай зямлі, якія нішчаць яе і глумяць народ. Уздымем вочы ўгару і адчуем, што лёс народа запісаны ў Небе. Ён вечны, і будучыня будзе за намі, бо сам Гасподзь беражэ Беларусь на шляху праз пакуты і даў нам свой Сьцяг, абмыты нявіннай крывёй. Беражэм яго! За ім праўда і наша гісторыя, і наша перамога над злом. Яшчэ не настаў час, каб “выйсьці шчыльнымі радамі”. Але гэты дзень набліжаецца. І дзеля гэтага будзьма сьмелымі, разумнымі і абачлівымі, сьвяткуючы ў час вар’ята і маскоўскай чумы. Беларусы ведаюць, што трэба рабіць. Хай ласка Гасподняя стане над Беларусяй! 25 Сакавік 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК 25/3/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк Глупству няма мяжы. Новая прамаскоўская квазі-апазыцыя (газпрамаўскага кшталту) заклікае грамадзтва галасаваць за дыялог з Лукашэнкам і адзначыцца аб гэтым у Сеціве, а бізнэсовая канторская інтэрнэт-платформа “Голас” ужо пачала падлічваць аматараў дыялогу. Лукашысцкі рэжым, які валодае палітычнай ініцыятывай, паўнатой улады, рэпрэсіўнымі сродкамі і магчымасьцямі, зразумела, на гэта не зьвяртае ўвагі, бо пабуджальнікі да дыялогу ёсьць у яго разуменьні палітычныя паражэнцы; другое — не ўяўляюць самастойнай палітычнай сілы, ня маюць рэальнай структурнай арганізацыі і ня маюць рэсурсаў, бо існуюць на падтрымку заходніх дапамаговых арганізацыяў. 23/3/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк Складваецца нядобрая сітуацыя ў сувязі з сьвяткаваньнем Дня Волі 25 Сакавіка. Грамадзтва не падрыхтаванае яшчэ да моцнага масавага выступу ў гэты дзень. Выхад на вуліцу (ня важна, у якой форме) будзе не своечасовы і можа даць повад карнаму рэжыму пачаць пагром беларусаў. Менавіта на гэта разьлічвае рэжым. Задзейнічаны ўсе карныя сілы. У вайне вельмі важна правільна скарыстаць час, накапіць сілы, зьберагчы армію дзеля рашучай перамогі ў будучыні. Наша армія — гэта наш народ. 22/3/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк Юры Беленькі: Змена Канстытуцыі ‒ шлях да страты Незалежнасьці https://www.youtube.com/watch?v=le2XBfQs4cM 16/3/2021 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯЕ: Напамін аб чужой прапагандзе (Зацемка для сяброў КХП-БНФ) Расейская прапаганда нянавісьці супраць Беларускага Адраджэньня і маёй асобы працягваецца ўжо 32 гады з дня ў дзень. У час змаганьня з рускім камунізмам лічылася, што подлы ўзровень — гэта характэрнасьць камуністычнай антымаралі і ідэалёгіі. Наступны час паказаў, што камунізм тут мала значыў. У аснове антыбеларускай прапаганды была і ёсьць руская імпэрская нянавісьць да ўсіх народаў, але да беларусаў, украінцаў, палякаў — асасабліва як да непасрэдных і цывілізацыйна вышэйшых сьведкаў маскоўскай агрэсіўнай тыраніі ды нізкага становішча грамадзтва. 7/3/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк ПАЗЬНЯК: КАРОТКІЯ ЗАЦЕМКІ (1-6) 6. Аб гібрыдах У стратэгічных пытаньнях суверэннай дзяржаўнай будучыні Беларусі, практычна, няма істотнай розьніцы паміж пазыцыямі лукашысцкай антынацыянальнай палітыкі і рыторыкай актывістаў электаральнай газпрамаўскай апазыцыі, якая ўтварылася на выбарах 2020 года. Вакол Ціханоўскай і Латушкі зьяўляюцца людзі невядомыя і “ні адкуль”, разыгрываюць ролю апазыцыянераў, езьдзяць у Маскву, вядуць “палітычныя” размовы ў кавярні Лубянка, даюць інтэрв’ю аб “Белоруссіі” і т. п. 4/3/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк ЗЯНОН ПАЗЬНЯК. КАРОТКІЯ ЗАЦЕМКІ (1-6) 5. Наканаваньне саўка (эсэ) Ёсьць зьявы, цалкам зразумелыя чалавеку, відавочныя і прагназуемыя ў існаваньні. І тым ня менш, яны працягваюць зьдзіўляць, насуперак розуму выклікаюць эмоцыі зьдзіўленьня. Такой зьявай для мяне зьяўляецца “савок”, савецкі чалавек, згрупаваны ў грамадзтва. У 90-х гадах мы, дэпутаты Незалежнасьці, да драбніц ведалі неадэкватнага, крыклівага, закамплексаванага і сканцэнтраванага на нянавісьці дэпутата Лукашэнку. Ніхто й падумаць ня мог, што гэты каснамоўны малакультурны крыкун будзе кіраўніком улады ў краіне і рэалізуецца катам нацыі. 3/3/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |