Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯЕ: Напамін аб чужой прапагандзе (Зацемка для сяброў КХП-БНФ) Расейская прапаганда нянавісьці супраць Беларускага Адраджэньня і маёй асобы працягваецца ўжо 32 гады з дня ў дзень. У час змаганьня з рускім камунізмам лічылася, што подлы ўзровень — гэта характэрнасьць камуністычнай антымаралі і ідэалёгіі. Наступны час паказаў, што камунізм тут мала значыў. У аснове антыбеларускай прапаганды была і ёсьць руская імпэрская нянавісьць да ўсіх народаў, але да беларусаў, украінцаў, палякаў — асасабліва як да непасрэдных і цывілізацыйна вышэйшых сьведкаў маскоўскай агрэсіўнай тыраніі ды нізкага становішча грамадзтва. З прыходам КГБ да ўлады ў Расеі стварыліся і працуюць на пашырэньне ілжы цэлыя арганізацыі на дзяржаўным бюджэтным забесьпячэньні. Актыўнасьць рускай нянавісьці ідзе хвалямі, але ніколі не спыняецца. Мэтады маскоўскай прапаганды ілжы добра вядомыя: выдумкі, зьнявагі, прыніжэньне, хлусьня, падлог, дыскрэдытацыя, фабрыкацыя фактаў, фалсіфікацыя падзей, стварэньне скрыўленага вобразу і г. д. Сярод агентуры ў друку, каб схаваць сутнасьць напісанага аўтарам, які падвяргаецца нападкам, распаўсюджаны спосаб вылучэньня з тэксту пабочнай прахадной тэмы (сказаў, абзацаў) і стварэньня інфармацыйнага вэрхалу ахайваньня аўтара, падмяняючы і замоўчваючы зьмест працы. Такі мэтад распаўсюджаны ня толькі сярод троляў і журналістаў. Таму я раіў бы людзям, якія «ня ў тэме», старацца прачытаць арыгінал тэксту. Цяпер якраз назіраецца чарговая хваля нянавісьці супраць Беларускага Адраджэньня. Прычыны яе вядомыя. Мы, адраджэнцы, не даем маскоўскім палітыканам ашукаць беларусаў. Праўда выплывае наверх, падступныя планы выяўляюцца, схаванае робіцца відавочным. І пачынаецца ў адказ чарговы ўсплеск прапаганды ілжы. Ацэнка яе грамадзтвам і абвяржэньне павінны быць. Але нагадваю: самая моцная зброя праўды супраць ілжы і паклёпаў – гэта выніковая станоўчая праца і пазітыўнае вырашэньне задач. Жыве Беларусь! 27 люты 2021 г. Зянон Пазьняк http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/napaminabcuzojprapagandze?fbclid=IwAR16xAiYb5wOfl8pBS1-9_pVaQRTQjc72JbqpkBa_dM8ORjmkVPOvUps1eE 7/3/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |