Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: АБ ІМІТАЦЫІ

Глупству няма мяжы. Новая прамаскоўская квазі-апазыцыя (газпрамаўскага кшталту) заклікае грамадзтва галасаваць за дыялог з Лукашэнкам і адзначыцца аб гэтым у Сеціве, а бізнэсовая канторская інтэрнэт-платформа “Голас” ужо пачала падлічваць аматараў дыялогу.

Лукашысцкі рэжым, які валодае палітычнай ініцыятывай, паўнатой улады, рэпрэсіўнымі сродкамі і магчымасьцямі, зразумела, на гэта не зьвяртае ўвагі, бо пабуджальнікі да дыялогу ёсьць у яго разуменьні палітычныя паражэнцы; другое — не ўяўляюць самастойнай палітычнай сілы, ня маюць рэальнай структурнай арганізацыі і ня маюць рэсурсаў, бо існуюць на падтрымку заходніх дапамаговых арганізацыяў.

Таксама яны ня маюць шырокага ўплыву на грамадзтва і пры гэтым характарызуюцца неадэкватнасьцю ўяўленьняў аб рэчаіснасьці.

Патрабуюць, напрыклад, каб ня толькі Лукашэнка, але каб і Пуцін сустракаўся зь імі і ўступіў у перамовы.

Усё гэта выглядае палітычным ідыятызмам. Новыя “квазі” не разумеюць, што ў палітычным плане яны ва ўяўленьнях Пуціна і Лукашэнкі — мізэр, нікчэмнае аматарства (амаль нішто), і ніякая варожая ўлада перамаўляцца зь імі ды ўступаць у дыялог ня мае патрэбы, ня гледзячы на іхныя спэктакулярныя ваяжы па Эўропе і запрашэньні гэтых падстаўных асобаў з боку заходняга “істэблішмэнта”.

Другое — больш істотнае. Ні на якія дыялогі з новай квазі-апазыцыяй (нават калі б яна нешта ўяўляла) Лукашэнка, які адмовіўся гаварыць з Мэркель і парваў дачыненьні з Захадам, — ня пойдзе.

Ня пойдзе ніколі і ні з кім, пакуль у яго будзе ўлада і заплечча ў Маскве (і па сваёй псіхапатычнай натуры таксама).

І тады пытаньне: навошта, ня гледзячы на абсурд, узьнікае чарговая пустапарожняя ініцыятыва і ілюзія дзейнасьці квазі-апазыцыі №2?

Дакапацца да зьместу можна, паставіўшы рытарычнае пытаньне: каму гэта трэба і каму гэта выгадна?

Выгадна найперш Маскве, каб справакаваць у Беларусі псэўдапалітычную “бадзягу”, пустапарожнюю ініцыятыву, якая адцягне ўвагу людзей на дасягненьне ілюзій.

А сама Масква ў гэты час будзе пасьлядоўна душыць свайго сатрапа, якога загнала ў тупік, каб ціха ўводзіць у Беларусь свае войскі, самалёты, ствараць ваенныя базы падрыхтоўкі агрэсіі супраць Украіны і Польшчы, заграбаць беларускія прадпрыемствы і душыць беларушчыну рукамі Лукашэнкі.

А вы, “беларусцы”, галасуйце, галасуйце, наша платформа “Голас” усё падліча.

Рычагі ўплыву на Лукашэнку ў Захада ёсьць. Але гэта, найперш, павінен бы быў быць уплыў Амэрыкі і яе ціск на Пуціна (каб вывесьці рускія войскі зь Беларусі, не падтрымліваць і не ўзбройваць антыбеларускі рэжым, выдаліць рускую авіацыю зь Беларусі, перастаць фінансаваць рэпрэсіі і гвалт над беларускім народам і інш.).

Але гэта ўжо палітычныя задачы для іншых людзей.

20 сакавік 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК

23/3/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2021
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024