Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: ПЕРАКУЛЕНЫ СЬВЕТ. САЦЫЯЛЬНАЯ ПАРАНОЙЯ. ЦЁМНАЕ ЦАРСТВА Азіраючыся на гісторыю, заўважаем, што пры абсалютным кіраваньні ўладай, грамадзтва пераймае рысы і паводзіны кіроўнай асобы абсалютызму. Гэта заўважылі і пра тое пісалі нават некаторыя расейскія інтэлігенты-заходнікі яшчэ ў ХІХ-м стагоддзі, ацэньваючы ўладу цароў. Грамадзтва дэградуе, падладжваецца пад мадэль паводзінаў, учынкаў і словаблудзтва ўзурпатара. Найгоршае становішча, калі на вяршыні абсалютнай улады апынецца вар’ят. Тады грамадзтва пачынае зьмяняцца разам з вар’ятам. Бліжэйшыя да нашага часу паўвар’яты, якія загарнулі поўную ўладу над народам, — гэта Ленін, Гітлер, Сталін. Былі забітыя дзясяткі мільёнаў людзей. Але самы жудасны вынік — расчалавечваньне грамадзтва, дэградацыя гуманных каштоўнасьцяў, упадак душы. 29/4/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ПОПЕЛ ЧАРНОБЫЛЯ 26-га красавіка 1986 года выбухнула Чарнобыльская атамная электрастанцыя. Гэта дзень найвялікшай тэхнагеннай катастрфы, справакаванай саветамі, што абвалілася на нашу краіну і наш народ. Упадак здароўя нацыі, высокая дзіцячая сьмяротнасьць, выміраньне і памяншэньне насельніцтва — вось што прынесла гэтая катастрофа. 27/4/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк Атамны генацыд беларусаў. Чарнобыль і Палесьсе | Юры Беленькі https://www.youtube.com/watch?v=wYnq9cBmRqk 26/4/2021 › Навіны Шаноўны Зянон Станіслававіч! Віншуем Вас з Днём народзінаў! Зычым здароўя і творчай энэргіі, зьдзяйсьненьня нашай агульнай мары — вызваленьня дарагой Бацькаўшчыны ад маскоўскай акупацыі. Больш за тры дзесяцігоддзі Вы ўзначальвалі змаганьне патрыятычнага авангарда нашага грамадзтва, які высока трымаў сьвяты нацыянальны Бел-Чырвоны-Сьцяг. Спробы дэвальвацыі нацыянальных каштоўнасьцяў праваліліся, і ў 2020 годзе мільёны беларусаў падняліся за волю і незалежнасьць пад нашым Сьцягам, на ўвесь сьвет залунаў покліч ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! Беларуская моладзь хоча вырвацца з “русского мира” і жыць у цывілізаванай, дэмакратычнай Беларусі. Змаганьне працягваецца, ніякія рэпрэсіі акупанцкага рэжыму ня зломяць нашых змагароў. Наперадзе ў нас перамога. Разам з Вамі будзем наладжваць нармалізацыю нашага нацыянальнага, дзяржаўнага і культурнага жыцьця. Сябры і кіраўніцтва Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і КХП-БНФ 24/4/2021 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ЧАМУ НЕЛЬГА ПАДТРЫМЛІВАЦЬ ПСЭЎДААПАЗЫЦЫЮ Таму што тое, што прапануе і гаворыць новая квазі-апазыцыя, супярэчыць беларускім нацыянальным інтарэсам і адпавядае інтарэсам імпэрскай палітыкі Масквы. Новая квазі-апазыцыя, створаная Масквой (найбольш праз Газпрам і ФСБ), — гэта групоўкі вакол Бабарыкі, Ціханоўскай, Латушкі. 18/4/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ГЭБОЎСКІ ТЭАТР У РЭЖЫМНАЙ ВАР’ЯТНІ Рэжым злавіў чарговых “тэрарыстаў”. У сетку трапілі Р. Кастусёў, А. Фядута і Ю. Зянковіч. Успамінаецца папулярны анекдот пра “кампанію ня вельку, але бардзо пожондну”. Выглядае, што КГБ шчыльна заняўся сваім правераным і любімым заняткам — імітацыяй раскрыцьця змоваў, дыверсій, ворагаў, экстрэмістаў і тэрарыстаў. Масы даведаюцца пра нібы та “карысную” неабходнасьць існаваньня КГБ, які спыніў падрыўную дзейнасьць “ворагаў” Беларусі. Начальства павышае сваю значнасьць, а на выканаўцаў праекту сыплюцца ўзнагароды, слава і (галоўнае) — зоркі на пагоны. 17/4/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк Юры Беленькі аб метадах правакацый прамаскоўскага рэжыму https://www.youtube.com/watch?v=UX-4KL2oYx0 12/4/2021 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: НЯ ЙДЗІЦЕ НА ЗБОР НЕЧАСЬЦІВЫХ Новая псэўда-апазыцыя і калабаранты з “саўком” заклікаюць беларусаў выйсьці без беларускіх сьцягоў і без нацыянальнай сімволікі на дэманстрацыю 9-га траўня разам з антыбеларускім рэжымам. (Даведка. 9 травень — гэта дзень сканчэньня Другой Сусьветнай вайны, устаноўлены саветамі. Рэальнае сканчэньне вайны з нацыянал-сацыялістычнай Нямеччынай адбылося 8-га траўня.) У канцы 60-х слабнучыя саветы зрабілі з 9-га траўня ідэялягічную помпу перамогі над Нямеччынай, каб апраўдаць савецкі рэжым, сцьвярджаючы, што гэта СССР выратаваў народы ад сьмерці і гітлераўскай авантуры. Гэта грубы фальшывы тэзіс. З нацыянал-сацыялізмам Гітлера ваяваў увесь сьвет. Калі б ні Амэрыка, Савецкі Саюз быў бы скончаны ў першым годзе Сусьветнай вайны. 11/4/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ХАЙ УЗВЫСІЦЦА ДУХ БЕЛАРУСІ Віншую беларусаў-каталікоў зь Вялікаднем — Зьмёртвыхустаньнем Хрыстовым! Гэта найвялікшае сьвята Хрысьціянства. Зьмёртвыхустаньне паказвае ўсім, што Хрыстос ёсьць Бог, Гасподзь, Збавіцель, Сын Божы. Факт Зьмёртвыхустаньня засьведчаны больш, чым дзейнасьць тагачасных гістарычных асоб. Гэта мае значэньне, аднак, найперш для верных, бо вера рэдка прыходзіць ад ведаў. Бязбожнік убачыць, пачуе, даткнецца і не паверыць. Вера прыходзіць ад сэрца і ў сэрцы жыве. Яна жыве там, дзе жыве Беларусь. Нясем жа ў сэрцах нашу веру. Яна ўмацуе наш дух і любоў да Беларусі. Хай будучыня Бацькаўшчыны будзе вольнай, сьветлай і прыўкраснай. Слава Ісусу Хрысту! Любем Беларусь! 4 красавіка 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК 4/4/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |