Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: НЯ ЙДЗІЦЕ НА ЗБОР НЕЧАСЬЦІВЫХ Новая псэўда-апазыцыя і калабаранты з “саўком” заклікаюць беларусаў выйсьці без беларускіх сьцягоў і без нацыянальнай сімволікі на дэманстрацыю 9-га траўня разам з антыбеларускім рэжымам. (Даведка. 9 травень — гэта дзень сканчэньня Другой Сусьветнай вайны, устаноўлены саветамі. Рэальнае сканчэньне вайны з нацыянал-сацыялістычнай Нямеччынай адбылося 8-га траўня.) У канцы 60-х слабнучыя саветы зрабілі з 9-га траўня ідэялягічную помпу перамогі над Нямеччынай, каб апраўдаць савецкі рэжым, сцьвярджаючы, што гэта СССР выратаваў народы ад сьмерці і гітлераўскай авантуры. Гэта грубы фальшывы тэзіс. З нацыянал-сацыялізмам Гітлера ваяваў увесь сьвет. Калі б ні Амэрыка, Савецкі Саюз быў бы скончаны ў першым годзе Сусьветнай вайны. Лукашысцкі падрасейскі рэжым працягвае гэтую брэжнеўскую савецкую палітыку ачмурэньня беларусаў 9-м траўня як днём выключна савецкай перамогі ў 2-й Сусьветнай вайне, якую разьвязалі Сталін з Гітлерам, а цяперашнія пуцінскія агрэсары пагражаюць “усё паўтарыць”. Ня слухайце гэтых зьдзічэлых прапагандыстаў страху і вайны. Ня слухайце іхных згоднікаў і калабарантаў тыпу Латушкі, газпрамаўскага банкіра і гаворачай лялькі. Нямецкая нацыянал-сацыялістычная акупацыя зьмянілася ў Беларусі расейска-сацыялістычнай акупацыяй, забраўшы тры мільёны беларускіх жыцьцяў. Не хадзіце на фальшывы збор нечасьцівых. Не абымайцеся з забойцамі. Шануйма беларускую годнасьць і гуртуймася за сваё. 10 красавік 2021 год. Зянон ПАЗЬНЯК 11/4/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |