Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ГЭБОЎСКІ ТЭАТР У РЭЖЫМНАЙ ВАР’ЯТНІ

Рэжым злавіў чарговых “тэрарыстаў”. У сетку трапілі Р. Кастусёў, А. Фядута і Ю. Зянковіч. Успамінаецца папулярны анекдот пра “кампанію ня вельку, але бардзо пожондну”.

Выглядае, што КГБ шчыльна заняўся сваім правераным і любімым заняткам — імітацыяй раскрыцьця змоваў, дыверсій, ворагаў, экстрэмістаў і тэрарыстаў.
У грамадзтве, дзе няма свабоды слова, друку і палітычнага класу, эфект ад такіх гульняў забясьпечаны. Найперш тут эфект прапагандысцкі.

Масы даведаюцца пра нібы та “карысную” неабходнасьць існаваньня КГБ, які спыніў падрыўную дзейнасьць “ворагаў” Беларусі. Начальства павышае сваю значнасьць, а на выканаўцаў праекту сыплюцца ўзнагароды, слава і (галоўнае) — зоркі на пагоны.

Калі глянуць з гэтага гледзішча, на дзейнасьць НКВД у 30-40-х гадах, то ўсе іхныя сьледзтвы, працэсы, раскрыцьці — гэта суцэльная імітацыя, інсінуацыя і фабрыкацыя, пачынаючы ад неіснуючага “Саюза вызваленьня Беларусі”, трацкістска-зіноўеўскага і ншых “блокаў” да так званай “справы лекараў”, якую не пасьпелі раскруціць з-за сьмерці галоўнага жывадзёра, імітатара і праектанта.

У сухім ападку гэтай душагубкі — мільёны загубленых жыцьцяў і бурны лінейны рух гэб’я па службовай лесьвіцы. У такіх стасунках выяўляецца галоўны характар дзейнасьці КГБ — гэтай антычалавечай камуна-савецкай арганізацыі.

У 50-х-80-х гадах мінулага стагоддзя існавала тая ж мэтодыка і мэтадалогія, але ў малых маштабах. Пры лукашызме мэтадалогія зноў расквітнела, акрамя таго стала яшчэ й крымінальным бізнэсам, а КГБ — прыўладным рабаўніком.

Пад чарговы гэбоўскі праект па выяўленьні тэрарызму трапілі канфармісты, якіх цяжка ўявіць сабраных разам (ды яшчэ й на барыкадах). Але тым больш цікава для публікі (”вот оно што, аказывается!”).

Кожнаму “тэрарысту” (Фядуту, Костусеву, Зянковічу) гэбэ назапасіла свой кручок. Тым часам зрабіць з гэтых спадароў хоць якіх тэрарыстаў — гэта значыць паставіць спэктакль вышэйшага пілатажу.

Колькасьць дзеючых асобаў у спэктаклі, магчыма, будзе павялічвацца, калізіі зоймуць дых, і ўся гэтая гэбэ-драма ператвараецца ў пошлы крымінальны фарс, дзе, каб схаваць сваю шызоідную подласьць, будуць пагражаць навешаць незадачлівым дзядзькам гадоў па шэсьць, каб усе баяліся.

Другая опцыя гэтага гэбоўскага спэктакля (так званыя “дэм-СМІ”) пачнуць гераічна ляпіць з агаломшаных “тэрарыстазў” нешта накшталт … Зрэшты, ня стану агучваць. Што скажуць — тое і зьлепяць. Не зьбіраюся тут жартаваць, бо ня сьмешна.

Агонія антынацыянальнага акупацыйнага рэжыму запаскуджвае атрутай усё людзкое жыцьцё. Генацыд разгортваецца. Кожнага беларуса могуць схапіць, аб’явіць тэрарыстам, пасадзіць і потым забіць. Пахваленьне бандытам і лаяльнасьць да антычалавечага рэжыму тут не ўратуюць.

Баюся, аднак, што і на гэты раз беларусы могуць не зразумець, што робіцца.
А робіцца тое, што Масква рабіла ў Беларусі ўвесь час, зьнішчаючы наш народ. Спачатку масава зьнішчалі прыдуманых “ворагаў народа” пры дапамозе даносчыкаў і нішчыцеляў.

Потым, забіўшы шмат людзей, сталі забіваць самых даносчыкаў і нішчыцеляў. Затым пускалі ў расход забойцаў даносчыкаў і нішчыцеляў. Потым ліквідавалі забойцаў, што забівалі забойцаў даносчыкаў і нішчыцеляў (прытым іх забівалі, а яны крычалі “да здравствует Сталін”) і г. д. Такі быў сталінскі генацыд.

Пры падмаскоўскім лукашызме тое вяртаецца, і мы ўжо тое бачым. Пачалі стукаць па сваіх цярпельцах і па сваіх халуях.

Апошнімі пазабіваюць самых “ябацек”, якія так і не зразумеюць, што генацыд — гэта вынішчэньне па нацыянальнай і этнічнай прыкмеце, а не па палітыцы, не па пазыцыі, не па ідэалёгіі і не па адносінах да сатрапа.

Каб пазьбегчы ахвяраў, трэба ліквідаваць прарасейскі акупацыйны рэжым. Тое можа зрабіць толькі нацыянальна арыентаванае па-беларуску сьведамае грамадзтва.
Вось над гэтым і мусілі б працаваць разумныя людзі.

15 красавік 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК

17/4/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2021
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024