Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: РЭФЛЕКСІІ НА АБСТАВІНЫ (Ліст да сяброў народнай партыі КХП– БНФ) Падзеі выглядаюць злавесна. І рэжым, і Масква, і Эўразьвяз рэальна працуюць не на карысьць існаваньня Беларускай дзяржавы, толькі пад розным прапагандысцкім пакрыцьцём і з розным узроўнем разуменьня таго, што робяць. Дыспетчарам выступае Крэмль, які валодае стратэгіяй усёй гэтай палітыкі. Эўразьвяз, як звычайна, гуляе ў ролі “Чэмбэрлена”. У рэакцыях беларусаў на падзеі (хто разумее, што робіцца) пераважвае эмацыйны стан і пачуцьцё трывогі. Бо ўсе бачаць, што авантуру з пасадкай чужога самалёта ў Менску спланавала і падрыхтавала Масква, нацкаваўшы Лукашэнку, а б’юць па ўсіх беларусах. Масквы ня рушаць. 31/5/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк INDEPENDENCE AND FREEDOM ARE ABOVE ALL ELSE
Тhe terrorist anti-Belarusian Lukashenka regime has to be eliminated. The democratic countries in the West could support the Belarusian national forces which are struggling against the regime in Belarus and are capable to end its existence. We understand that sanctions against the Lukashenka regime represent the natural reaction on the events in Belarus and the Lukashenka’s politics. At the same time we mean that the economic sanctions cannot result in the fall of the Lukashenka regime in the short term, because this regime is clearly directed and controlled by the Kremlin. Moscow is intended to incorporate Belarus into Russia. 31/5/2021 › Навіны, English НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ І СВАБОДА ВЫШЭЙ ЗА ЎСЁ
Тэрарыстычны антыбеларускі рэжым Лукашэнкі павінен быць ліквідаваны. Краіны заходняй дэмакратыі маглі б падтрымаць унутранныя беларускія нацыянальныя сілы, якія змагаюцца з рэжымам і здольныя спыніць яго існаваньне. Мы разумеем, што санкцыі супраць рэжыму зьяўляюцца аб’ектыўнай рэакцыяй на падзеі ў Беларусі і на палітыку Лукашэнкі. Разам з тым мы мяркуем, што эканамічныя санкцыі не прывядуць да хуткай ліквідацыі рэжыму і ўлады Лукашэнкі. Бо гэты рэжым адкрыта падтрымлівае і курыруе Крэмль, маючы на мэце інкарпарацыю Беларусі ў Расею. 31/5/2021 › Навіны ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: АБ ЛЁЗУНГАХ І САНКЦЫЯХ (Ліст сябрам народнай партыі КХП — БНФ) Газпрам-эфэсбоўская апазыцыя (групоўка Латушкі, Бабарыкі, Ціханоўскай) раструбіла на ўвесь сьвет свае патрабаваньні эканамічных санкцыяў супраць Беларусі, прапануе пазбавіць нашу краіну сістэмы SWIFT і інш. (Гэта ім маскоўцы падказалі.) Эканамічныя санкцыі ня зьнішчаць Лукашэнку. Ён выплыве. За ім стаіць Пуцін і Масква, якая падтрымлівае і фінансуе антыбеларускі тэрарыстычны рэжым. А вось Беларусь і Беларускі народ гэтыя антынародныя санкцыі аслабяць, прынізяць і абрабуюць, зачыняць межы, ліквідуюць транспартныя зносіны, створаць «жалезную заслону», не дадуць магчымасьці людзям нават уцячы ад сьмерці і лукашысцкіх рэпрэсій. Становішчам скарыстаецца Крэмль (які зацікаўлены), каб захапіць Беларусь пад Расею. 28/5/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: КАЛІ ЗАТРУБІЦЬ ТРУБА (Эмацыйнае эсэ пасьля падзей) Уся сітуацыя, і ўсё, што зьвязана з прымусовай пасадкай чужога пасажырскага самалёта ў Менску, і ўсе вынікі гэтай пасадкі крайне шкодныя для Беларусі, для будучыні беларускай дэмакратыі і дзяржавы. У чарговы раз план Масквы з выкарыстаньнем вар’ята стрэліў, каб ўгробіць краіну і Беларускі народ. Ад заходніх палітакратаў нічога добрага ніколі не было і нічога добрага чакаць не прыходзілася. Ну, пры чым тут “Белавія”, спадары? Навошта вы забаранілі пасажырскія перавозкі беларускай авіякампаніі па Эўропе? “Белавія” ня мае адносінаў да лукашысцкага пірацтва. Навошта вы будуеце людзям Беларусі жалезную заслону разам з Масквой і разам з вар’ятам?! Вар’ят жа ўжо забараніў зносіны праз мяжу наземным транспартам. Ці вы баіцёся наплыву беларускіх уцекачоў ад сьмерці і рэпрэсій і пакідаеце людзей на расправу?! Чаму не патрабуеце санкцыяў супраць пацінскай Расеі, якая спансуе тэрарыстычны рэжым Лукашэнкі і арганізавала план захопу пасажырскага самалёту? 27/5/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк Што адбылося за апошнія два дні. - Лукашысцкія карнікі напалі на офіс БЕЛСАТ у Менску, схапілі людзей, забралі тэхніку. 23/5/2021 › Навіны Калі дзе якім беларусам захочацца прадэманстраваць суайчыньнікам ідэю сьвятла, пра што цяпер загаманілі розныя правакатары, што не шануюць Беларускі Сьцяг, нацыянальныя сімвалы і Беларускую нацыю, то дзеля гэтага ня трэба ўбірацца ў белыя балахоны зь белымі медыцынскімі маскамі на твары. Ня трэба палохаць дзяцей. Замест чужога маскараду апранайце і насіце сьветлыя кужэльныя беларускія вышыванкі з традыцыйным гафтам чырвоным. Вось гэта і ёсьць наша вялікая спрадвечная ідэя сонца і сьвятла, народжаная нашай вялікай Беларускай народнай культурай і нашым прыгожым вялікім народам. І Сьцяг наш сьвяты, як чысты струмень, як дух Хрыстусовы, тут народным сьвятлом палымнее. 21 травень 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК 22/5/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк Сімптаматычна. Назіраем чарговы шаблон гэб’я. 26 гадоў карыстаюцца. 21/5/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон Пазьняк: ІЗНОЎ АБ ЗАБОЙЦАХ Працягваецца паранойны працэс “заканадаўчага” афармленьня тэрору і генацыду супраць насельніцтва Беларусі. Прамаскоўскі акупацыйны рэжым 17 траўня прыняў закон, які абавязвае рэжымную міліцыю, унутранныя войскі, армію, ахоўнае чынавенства страляць ў людзей з баявой зброі на паражэньне, расстрэльваць дэманстрацыі і ня несьці адказнасьці. Тэрарыстычная ўлада і яе апарат набываюць неабмежаванае права на гвалт і забойствы. “Тэрор робіцца калектыўным прадуктам” (П. Усаў) антынароднай улады. Бандытам і забойцам тыпу Карпянкова, Караева, Паўлючэнкі даецца поўная свабода дзеяньняў. Гэтыя падонкі крычаць — біць і “пленных не брать.” 20/5/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: СТРАТА Ў НЯДОБРЫМ ЧАСЕ Памёр Станіслаў Гусак. Хуткая сьмерць ад інсульту на 72-м годзе жыцьця. Шкода. Шкода, што не дажыў да свабоды. Станіслаў яшчэ мог бы шмат паслужыць вольнай Беларусі, якая ўжо набліжаецца ў цяжкай дарозе. У 1993 годзе Станіслаў стаў сябрам Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. Зьвязана гэта было зь яго ідэяй пабудовы Балта-Чарнаморскага нафтавага калектара. Беларускі Народны Фронт праводзіў тады актыўную палітыку па стварэньні Балта-Чарнаморскай Супольнасьці (БЧС) краінаў Балта-Чарнаморскага рэгіёна (Беларусь, Украіна, Латвія, Летува, Эстонія, Малдова). Станіслаў быў тады ва ўмеранай прамаскоўскай партыі АГП. Там ягоная ідэя калектара не знайшла падтрымкі і ён прыйшоў у БНФ. 18/5/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк Ёсьць некалькі пазыцыяў адпрэчваньня газпрамаўска-эфэсбоўскай палітыкі захопу ўлады ў Беларусі. Першае — гэта пазыцыя беларускіх нацыянальна-вызвольных сілаў (КХП-БНФ, БНС “Вольная Беларусь” і інш.), якая была дакладна заяўлена і прадэманстравана ў чэрвені мінулага году. Другая — гэта наўпроставая пазыцыя лукашысцкага рэжыму, які зразумеў задуму і тактыку Крамля і ажыцьцявіў радыкальныя захады (нерэгістрацыя прамаскоўскіх кандыдатаў, арышты па крымінальнай справе і інш.). Трэцяя галіна, дакладней, падгаліна крытыкі — гэта працяг пазыцыі ўлады праз падстаўных асобаў пад выглядам нібы та незалежнай дэмакратычнай арганізацыі (Ю. Васкрасенскі і інш.). Улада ня хоча наўпрост палемізаваць з Крамлём у непрыняцьці маскоўскіх крэатур і пераклала частку гэтай задачы на завербаваных службовых асоб. 18/5/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон: ПАЗЬНЯК: ПРЫВАТНАЯ ДУМКА ПРА СЬВЯТАКРАДЗТВА Касьцёл у Будславе падпалены. Тут відаць мэтодыка падрыхтаванага падпалу. У лявацкай Эўропе па зьвестках АБСЭ бязбожнікі кожны год падпальваюць каля сотні хрысьціянскіх храмаў. 13/5/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ВАЙНА НАРОДНАЯ. ШАНУЙМА ІДЭАЛЫ. ВЕРМА Ў ВОЛЬНУЮ БЕЛАРУСЬ! Тут я хацеў бы зьвярнуцца да беларусаў, якія з надзеяй выйшлі на вуліцы ў жніўні мінулага году. Цяпер шмат хто з тых людзей, якія ўмеюць думаць і аналізаваць, зьбянтэжаныя, ўбачыўшы, што асобы, на якіх яны спадзяваліся, ні на што рэальна ня здольныя, не разумеюць нацыянальнай будучыні і нацыянальнай справы Беларусі, хваляць Пуціна ды Маскву, прапагандуюць каларадзкія стужкі, АДКБ і т. п. І тут можа здарыцца вельмі дрэнны вынік ад назіраньня за імітацыяй і рыторыкай гэтых асоб, што вакол Ціханоўскай ды Латушкі, ды банкіраў, ды іншых. 12/5/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ПАДЗЕІ ПАРАНОЙНАГА СЦЭНАРУ Калі маскоўская ФСБ арганізавала містыфікацыю нібыта з пакушэньнем на забойства Лукашэнкі, і, калі ў маскоўскія сеткі трапілі ў якасьці тэрарыстаў Фядута, Зяньковіч і Костусеў, то адразу гэта выглядала вельмі камічна, бо ўсім было відаць прыцягнутая за вушы прыдумка. Ад пачатку ўзьнікла пытаньне, на якое не было адказу. Навошта гэтая містыфікацыя Маскве? Навошта Масква распачала ўвесь гэты розыгрыш? 11/5/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ШТО ЗЬ ІМІ РАБІЦЬ? 9 -га траўня вар’ят зрабіў “дэкрэт”, што, калі яго заб’юць, то ўся ўлада пераходзіць да Рады Бясьпекі і адразу аб’яўляецца надзвычайнае альбо ваеннае становішча. (”…а Советом Безопасности определяется перечень мер по их обеспечению. Решения Совета Безопасности обязательны для всех и подлежат безусловному исполнению”). Неяк гэтага амаль ніхто ўжо і не камэнтуе. Магчыма нават ня бачаць сэнсу. Тут жа справа для псіхіятраў. Гэта ж клясычная паранойя! І ніякіх законаў, ніякага права. 9/5/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ГІСТАРЫЧНАЯ ДАТА 8 травень. Скончылася 2-я Сусьветная вайна на тэрыторыі Эўропы. Гітлерскі нацыянал-сацыялістычны рэжым капітуляваў. Амэрыканска-брытанскія войскі вызвалілі Заходнюю Эўропу. 2-га верасьня падпісаны акт аб капітуляцыі імпэрскай Японіі. Настаў мір. 8/5/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: УВАГА — ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ Ёсьць намеры правакацыі на 9 траўня ў Менску. Якая служба, якая палітыка за гэтым стаіць — не істотна. Важна, што яна антыбеларуская. План двойчы агучаны П. Латушкам і І. Макарам. Сутнасьць плану. Вывесьці на вуліцы з антылукашысцкімі лёзунгамі пад сьцягамі рэжыму і СССР і з каларадзкімі лентамі прыхільнікаў Пуціна і Расеі, якія супраць Лукашэнкі, і прадэманстраваць пратэст. Пабіцьцё і хапун прарасейскіх людзей (калі ён адбудзецца) правакатары мяркуюць скарыстаць (і пра гэта пішуць і кажуць) у прапагандзе супраць Лукашэнкі, спадзеючыся ў гэтым спадабацца Маскве (Макар) і перацягнуць ініцыятыву пратэстаў на бок прарасейскай сацыяльнай групы “ябацек” і “невераятных” (склочных паміж сабой). 7/5/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: АБ НЕГВАЛТОЎНЫХ ПРАТЭСТАХ У 2020 годзе беларускае грамадзтва яшчэ палітычна не сасьпела да барацьбы за ўладу з антыбеларускім рэжымам. Але яно здольнае было на пратэст. Радыкалізацыя пратэстаў не адбылася, бо грамадзтва (акрамя асобных людзей) было не гатовае да вострых рэвалюцыйных дзеяньняў, і штучна нельга і немагчыма было тое прысьпешыць. (Дваццаць шэсьць гадоў лукашысцкага вынішчэньня нацыі і дваццаць гадоў паразітнага існаваньня псэўдаапазыцыі ды імітацыі яе змаганьня з рэжымам сваю адмоўную справу ў дызаарыентацыя беларусаў зрабілі.) 7/5/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк Беларусь перажывае чарговую фазу “цяжкога часу” — час рэпрэсіяў, час абсурду, час цемры, час аблуды. Брыдота вылезла на паверхню і сьведчыць пра сябе. Сеціва перапоўнена злом і нянавісьцю супраць нашай нацыі. Адбываецца тое, пра што папярэджвалі разумныя людзі: лукашысты (”ябацькі”) і новыя саўкі (”невероятные”) злучацца ў варожасьці да беларускай нацыі, беларускай мовы і беларускага Адраджэньня. 4/5/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк Сёньня праваслаўныя беларусы адзначаюць найвялікшае сьвята Хрысьціянства — Вялікдзень, Уваскрасеньне Хрыстова. У Нью Ёрскім катэдральным Саборы сьв. Кірылы Тураўскага адбылася сьвтая ўсяночная Багаслужба. Віншую ўсіх вернікаў-беларусаў зь Вялікаднем. Хрыстос уваскрос! Хай Ласка Божая будзе над Беларусяй. 2 травень 2021 г. Зянон Пазьняк 3/5/2021 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |