Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Беларусь перажывае чарговую фазу “цяжкога часу” — час рэпрэсіяў, час абсурду, час цемры, час аблуды. Брыдота вылезла на паверхню і сьведчыць пра сябе. Сеціва перапоўнена злом і нянавісьцю супраць нашай нацыі. Адбываецца тое, пра што папярэджвалі разумныя людзі: лукашысты (”ябацькі”) і новыя саўкі (”невероятные”) злучацца ў варожасьці да беларускай нацыі, беларускай мовы і беларускага Адраджэньня. Нядаўна натрапіў у Сеціве на выступ аднаго прадстаўніка зрусіфікаванай багемы. Чвэрць гадзіны бесперапыннага словаблуднага ахайваньня Беларусі. Маўляў, няма ні народа, ні нацыі, ні культуры, ні гісторыі, нічога сьветлага — жыве толькі кангламерат пасвараных сацыяльных груп, якія боўтаюцца паміж Масквой і Эўропай, бо тут не народ і не культура, а транзітная тэрыторыя. Для багемы характэрныя эмацыйныя крайнасьці. Такія выказваньні, праўда, ня маюць значэньня, бо за імі няма дзеяньня. Але шкоднасьць у тым, што гэтай антынацыянальнай прарускай чарнатой перапоўнена Сеціва. Цяпер жа ўтварылася грамадзтва татальнай інфармацыі. Людзі слухаюць слоўнае “пустазельле”, марнуюць свой час, розум і інтэлект. Пытаньне: што тут рабіць? Мусяць быць кароткія ацэнкі нэгатыву з вызначэньнем, што ёсьць што. Але людзям ня трэба ўвязвацца ў інфармацыйную гніль (ня трэба траціць час на дыскусіі з брахунамі і тролямі). Дастаткова ацэнак. Самым дзейным сродкам абароны гонару людзей і Айчыны ёсьць станоўчая пазыцыя і пазытыўная праца, добрае дзеяньне на карысьць Беларусі. Цяпер гэта ўсё рабіць нялёгка, бо адбываецца, як паведаміў рэжымны спадар Макей, ліквідацыя беларускай грамадзянскай супольнасьці, што ў перакладзе на мову права абазначае генацыд народа апасродкаваным мэтадам. Тым ня менш, ёсьць магчымасьці рознымі спосабамі рабіць дабро для людзей і для Беларусі. Магчымасьці зьнікаюць толькі ў турме. (Гэта рэжым ведае, і стараецца беларуса замкнуць за краты.) Краты, магчыма, працягнуць агонію рэжыму, але не ўратуюць. Такім чынам, ня гледзячы на брэх сабак, на рэпрэсіі і пагрозы, цягнік беларускага нацыянальнага Адраджэньня і беларускай свабоды мусіць ехаць. Нішто ня спыніць яго рух. 2 траўня 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК 4/5/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |