Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: АБ НЕГВАЛТОЎНЫХ ПРАТЭСТАХ У 2020 годзе беларускае грамадзтва яшчэ палітычна не сасьпела да барацьбы за ўладу з антыбеларускім рэжымам. Але яно здольнае было на пратэст. Радыкалізацыя пратэстаў не адбылася, бо грамадзтва (акрамя асобных людзей) было не гатовае да вострых рэвалюцыйных дзеяньняў, і штучна нельга і немагчыма было тое прысьпешыць. (Дваццаць шэсьць гадоў лукашысцкага вынішчэньня нацыі і дваццаць гадоў паразітнага існаваньня псэўдаапазыцыі ды імітацыі яе змаганьня з рэжымам сваю адмоўную справу ў дызаарыентацыя беларусаў зрабілі.) Улада тым часам чакала на супраціў людзей, рыхтавала правакацыю і збройны крывавы разгром. Папярэджаньні аб падрыхтоўцы пагрому былі, але нехапіла часу пачуць. Абурэньне рэжымам выштурхнула людзей на вуліцы. Гэта быў натуральны пратэстны парыў, які вынікаў з унутранага стану людзей. Зьява набыла масавы характар. Масавыя пратэсты прадэманстравалі высокую культуру паводзінаў і веліч Беларускага народа і, што самае галоўнае, паспрыялі нацыянальнаму абуджэньню людзей і грамадзкай кансалідацыі нацыі. У гэтым ёсьць станоўчы і найважнейшы вынік дэманстрацыі масавых пратэстаў. І таму такі стыхійны пратэстны народны рух, калі ён пачаўся, трэба было падтрымліваць. Ахвярнасьць гэтай народнай кансалідацыі і маральнага ўзвышэньня над лукашызмам вельмі вялікая — дзясяткі забітых, скалечаных, памерлых ад катаваньняў людзей, тысячы кінутых у турму. Тым часам негвалтоўныя пратэсты (і ўвогуле пратэсты) ў адначасьсі не маглі прывесьці да перамогі над антынацыянальным рэжымам, але цалкам дэмаралізавалі яго, пазбавілі рэжым падтрымкі грамадзтва і, фактычна, пазбавілі яго будучыні, агалілі адкрытую вайну з боку Лукашэнкі і хунты супраць беларускага народа, вайну, якая забярэ шмат ахвяр, але прывядзе рэжым да пагібелі. Гэты этап (этап адкрытай вайны прамаскоўскага рэжыму супраць людзей) будзе для беларусаў цяжэйшы, чым этап негвалтоўных пратэстаў. Але павінен перамагчы народ. Толькі трэба каб наперадзе сьвяціла Беларуская нацыянальная ідэя. Неабходна трымацца Беларускага нацыянальнага Адраджэньня і не дапусьціць падмены, сачыць, каб грамадзтва не апанавалі новыя прахіндзеі, выгадаваныя маскоўскімі каланізатарамі, альтэрнатыўныя насьледнікі антыбеларускага рэжыму і крамлёўскай палітыкі. 2 траўня 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК 7/5/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |