Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон: ПАЗЬНЯК: ПРЫВАТНАЯ ДУМКА ПРА СЬВЯТАКРАДЗТВА

Касьцёл у Будславе падпалены. Тут відаць мэтодыка падрыхтаванага падпалу. У лявацкай Эўропе па зьвестках АБСЭ бязбожнікі кожны год падпальваюць каля сотні хрысьціянскіх храмаў.
Гэтыя падпалы, як правіла, спантанныя, хуліганскія, на глебе нянавісьці і т. п. Падпальваюць часткі храмаў у выпадковых месцах.

Прадуманыя падпалы (як, напрыклад, Нотр Дам дэ Пары) заўсёды пачыналіся з даху будынка. (Тут ня цяжка зразумець логіку і паводзіны падпальшчыкаў.)

Аб тым, што пажар выгадны антыбеларускаму рэжыму, сьведчаць шмат падрабязнасьцяў.
Галоўныя зь іх, цытую: “Сьледчы камітэт вядзе сьледзтва ў крымінальнай справе за парушэньне правілаў пажарнай бясьпекі.”
Тут заранёў, насуперак прэзумпцыі, сфармулявана абвінавачваньне аб “парушэньні правілаў пажарнай бясьпекі”, хаця сьледзтва яшчэ нават не пачалося.

Значыць, будзе знойдзены “вінаваты” чалавек з касьцёла. У выніку паставяць пытаньне аб часовым зачыненьні касьцёла і забароне набажэнстваў. (Дарэчы, ужо забаранілі.)
Адпаведна будзе забаронены сусьветна вядомы Будслаўскі рэлігійны фэст* і пільгрымка ў Санктуарыюм, якая зьбірала дзясяткі тысячаў людзей зь Беларусі і ўсяго сьвету.

Вось у гэтым (каб пазьбегнуць салідарнай масавасьці людзей) і ёсьць галоўная мэта падпалу сьвятыні. Успамінаецца 2011 год і выбух у мэтро.

Нейкі подлы, гнюсны, антынародны, бязбожны мярзотнік, ублюдак усё гэта зрабіў.

13 травеня 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК

——————————–
(ЗАЎВАГА) * 28 лістапада 2018 г. на 13-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА было прынятае адзінагалоснае рашэнне аб уключэнні беларускага элемента нематэрыянай культурнай спадчыны “Урачыстасць у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай (“Будслаўскі фэст”)” у Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

13/5/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2021
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024