Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: СТРАТА Ў НЯДОБРЫМ ЧАСЕ Памёр Станіслаў Гусак. Хуткая сьмерць ад інсульту на 72-м годзе жыцьця. Шкода. Шкода, што не дажыў да свабоды. Станіслаў яшчэ мог бы шмат паслужыць вольнай Беларусі, якая ўжо набліжаецца ў цяжкай дарозе. У 1993 годзе Станіслаў стаў сябрам Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. Зьвязана гэта было зь яго ідэяй пабудовы Балта-Чарнаморскага нафтавага калектара. Беларускі Народны Фронт праводзіў тады актыўную палітыку па стварэньні Балта-Чарнаморскай Супольнасьці (БЧС) краінаў Балта-Чарнаморскага рэгіёна (Беларусь, Украіна, Латвія, Летува, Эстонія, Малдова). Станіслаў быў тады ва ўмеранай прамаскоўскай партыі АГП. Там ягоная ідэя калектара не знайшла падтрымкі і ён прыйшоў у БНФ. Супрацоўніцтва стала плённым. Фронт наладзіў сувязь з Украінай, балтыйскімі рэспублікамі, правёў міжнародную канфэрэнцыю па гэтым пытаньні. Станіслаў быў прызначаны ад БНФ куратарам праекта. Каб падвысіць статус куратара ў міжнародных дачыненьнях па справах калектара, Сойм Фронту прыняў выключнае рашэньне — кааптаваў Гусака ў Сойм БНФ і па маёй прапанове зацьвердзіў яго (з наступным зацьвярджэньнем Зьездам БНФ) на пасадзе намесьніка Старшыні Фронту па справах калектара. Пачалася агульная праца. Але неўзабаве быў зьнішчаны (прапаў бяз вестак) з усімі дакумантамі па калектару ўкраінскі куратар праекта Міхайла Байчышын (намесьнік Вячаслава Чарнавіла, старшыні ўкраінскага РУХУ). Пачаліся перашкоды ў Беларусі, і ў 1994 годзе, калі Масква праштурхнула Лукашэнку на прэзідэнта краіны, — усё было адкінута, зглумлена і, фактычна, забаронена. Адна з стратэгічных фронтаўскіх ідэй у стварэньні БЧС — гэта задача пераарыентаваць энэргетычныя плыні з накірунку Усход-Захад на накірунак Поўдзень-Поўнач. Гэта быў бы той, вобразна кажучы, нафта-газавы шлях “з варагаў у грэкі”, які пазбавіў бы нас (краіны Ўсходняй Эўропы) ад энэргетычнага ціску і шантажу з боку Расеі. І таму Гусака зь ягонай праектнай ідэяй калектара спаткалі ў Фронце прыхільна і з надзейным даверам. Палітыка стварэньня Балта-Чарнаморскай супольнасьці адновіцца, як толькі адродзіцца вольная Беларусь, і тады энэргетычны калектар стане агульнай справай краінаў Усходняй Эўропы і, мяркую, будзе мець назву “Нафтавы калектар імя Станіслава Гусака”. Памятайма гэтага разумнага спакойнага чалавека, яго добрыя справы на карысьць Беларусі. Вечная памяць. Пухам зямля. 18 травень 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК 18/5/2021 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |